Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Гарантыя пакрыцця дэпазітаў

Дзяржава гарантуе захаванасць і вяртанне грашовых сродкаў фізічных асоб, у тым ліку выступаючых у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў, у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з:

Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лістапада 2008 г. № 22 «Аб гарантыях захаванасці грашовых сродкаў фізічных асоб, размешчаных на рахунках і (або) у банкаўскія ўклады (дэпазіты)»;

Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г. № 369-З «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».

Дзяржава гарантуе поўную захаванасць грашовых сродкаў фізічных асоб у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках Рэспублікі Беларусь, і пакрыццё 100 працэнтаў сумы гэтых сродкаў у валюце рахунку або ўкладу (дэпазіту) у выпадку прыняцця Нацыянальным банкам рашэння аб адкліканні ў банка спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, які прадастаўляе права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты), у цэлым або ў частцы ажыццяўлення такой банкаўскай аперацыі.

Пакрыццё грашовых сродкаў у беларускіх рублях і замежнай валюце, размешчаных на рахунках і (або) ва ўклады (дэпазіты) у банках, фізічнай асобе, якая выступала ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка пры заключэнні дагавораў банкаўскага рахунку і (або) банкаўскага ўкладу (дэпазіту), ажыццяўляецца ў памерах, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2008 г., N 369-З «Аб гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб».

У мэтах гарантавання вяртання ўкладаў насельніцтву ў Рэспубліцы Беларусь створана Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў.

Агенцтва выконвае наступныя функцыі:

  • прымае на ўлік банкі, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, выдадзены Нацыянальным банкам, які прадастаўляе права на ажыццяўленне банкаўскай аперацыі па прыцягненні грашовых сродкаў фізічных асоб у банкаўскія ўклады (дэпазіты);
  • вядзе рэестр банкаў, прынятых на ўлік;
  • правярае своечасовасць і паўнату пералічэння абавязковых узносаў банкамі;
  • вядзе рэестр патрабаванняў фізічных асоб у выпадку ўзнікнення ў яго абавязацельства па пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў);
  • забяспечвае выплату фізічным асобам пакрыцця банкаўскіх укладаў (дэпазітаў);
  • выконвае па рашэнні Нацыянальнага банка функцыі часовай адміністрацыі па кіраванні банкам;
  • выконвае па рашэнні суда, які разглядае эканамічныя справы, функцыі антыкрызіснага кіраўніка пры ажыццяўленні працэдуры банкруцтва банка ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • іншыя функцыі, ускладзеныя на яго заканадаўствам і Статутам.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята на ўлік у дзяржаўную установу «Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» (пасведчанне №3 ад 21.01.2009).

Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў