Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Раскрыццё інфармацыі

Раскрыццё банкам інфармацыі ў якасці эмітэнта і прафудзельніка рынку каштоўных папер

У адпаведнасці з Інструкцыяй аб раскрыцці інфармацыі, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 11.01.2013 № 19 (далей – Інструкцыя), ААТ «ААБ Беларусбанк» прадстаўляе да Вашай увагі наступную інфармацыю:

1.назва, звесткі аб месцазнаходжанні, дзяржаўнай рэгістрацыі банка (рэгістрацыйны нумар у Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, дата прыняцця рашэння аб дзяржаўнай рэгістрацыі банка), ліцэнзійных паўнамоцтвах на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці (нумар і дата выдачы ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, пералік банкаўскіх аперацый, пазначаны ў ёй), інфармацыя аб прыпыненні, аднаўленні дзеяння або аб адкліканні Нацыянальным банкам ліцэнзіі на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці, у тым ліку ў частцы ажыццяўлення асобных банкаўскіх аперацый, поўны тэкст статута банка, памер статутнага фонду, рэжым працы і даведачныя тэлефоны.

2.звесткі аб ажыццяўляемых банкаўскіх аперацыях і іншых паслугах, у тым ліку аб умовах заключэння і ажыццяўлення здзелак, памеры ўзнагароджання (платы) за іх ажыццяўленне, парадку ажыццяўлення разлікаў і іншыя звесткі;

3.звесткі аб арганізацыйнай структуры банка ў разрэзе рэгіёнаў (вобласці і горад Мінск): назва, месцазнаходжанне, рэжым працы і даведачныя тэлефоны філіялаў і прадстаўніцтваў, а таксама створаных банкам, яго філіялам структурных падраздзяленняў і аддаленых працоўных месцаў;

4.склад (старшыня, незалежныя дырэктары, прадстаўнікі дзяржавы ў органах кіравання банка, іншыя члены) савета дырэктараў (наглядальнага савета) банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца асноўнай працы (займаемая пасада) і (або) звесткі аб ажыццяўленні дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, адваката, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, членства (кіраўніцтва) у камітэтах, створаных саветам дырэктараў (наглядальным саветам) банка;

5.склад (члены) выканаўчага органа банка: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), займаемая пасада, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (курыруемыя пытанні), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;

6.склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у якую (які) уваходзіць банк: назва юрыдычных асоб, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу, назва, месцазнаходжанне і адрас інтэрнэт-сайта яе (яго) галаўной арганізацыі;

7.значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкам наступных нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам:

– мінімальны памер нарматыўнага капіталу на 1-е чысло месяца;

– нарматывы дастатковасці нарматыўнага капіталу на 1-е чысло месяца;

– нарматывы ліквіднасці (мінімальнае і максімальнае значэнні паказчыкаў за месяц);

– нарматывы абмежавання канцэнтрацыі рызыкі ў частцы нарматыву сумарнай велічыні буйных рызык за апошні працоўны дзень месяца, нарматыву сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – юрыдычных асоб (фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі) і узаемазвязаных з імі асоб і інсайдараў – фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і ўзаемазвязаных з імі юрыдычных асоб і (або) фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі, на 1-е чысло месяца, а таксама нарматыву сумарнай велічыні рызык на інсайдараў – фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і ўзаемазвязаных з імі фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) на 1-е чысло месяца.

Гэтыя звесткі прыводзяцца ў выглядзе зводнай табліцы, у якой разам са значэннямі паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкам нарматываў бяспечнага функцыянавання, прыводзяцца значэнні нарматываў бяспечнага функцыянавання ў наступным парадку:

– для нарматываў ліквіднасці – значэнні, якія дзейнічаюць у адпаведныя дні месяца, у якія дасягаюцца мінімальнае і максімальнае значэнні паказчыкаў банка, якія характарызуюць выкананне гэтых нарматываў;

– для астатніх нарматываў – значэнні, якія дзейнічаюць у апошні працоўны дзень месяца, які папярэднічае месяцу, на 1-е чысло якога размяшчаецца інфармацыя аб значэннях паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкам гэтых нарматываў;

8.памер фактычна створаных і разліковых спецыяльных рэзерваў на пакрыццё магчымых страт па актывах і аперацыях, не адлюстраваных на балансе, на 1-е чысло месяца;

9.звесткі аб структуры ўласнасці банка:

акцыянеры, бенефіцыярныя ўладальнікі, іншыя ўладальнікі банка, якія валодаюць не менш чым дзесяццю працэнтамі акцый банка: назва і краіна месцазнаходжання (у дачыненні да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і краіна пражывання (у дачыненні да фізічнай асобы).

10.у поўным аб’ёме  гадавая індывідуальная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць, складзеная ў адпаведнасці з нацыянальнымі стандартамі бухгалтарскага ўліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці, іншымі нарматыўнымі прававымі актамі па бухгалтарскім уліку, бухгалтарскай (фінансавай) справаздачнасці (далей - НСФС), за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, разам з аўдытарскім заключэннем па гэтай справаздачнасці;

10.1. інфармацыя аб паказчыках, якія характарызуюць фінансавае становішча, даходы, расходы і прыбытак або страту банка, складзеная ў адпаведнасці з Інструкцыяй Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь у аб’ёме бухгалтарскага балансу за 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасня і справаздачы аб прыбытках і стратах за перыяд, які пачынаецца 1 студзеня і заканчваецца 31 сакавіка, 30 чэрвеня, 30 верасня таго ж года;

11.у выпадку складання банкам індывідуальнай фінансавай справаздачнасці ў адпаведнасці з Міжнароднымі стандартамі фінансавай справаздачнасці і іх тлумачэннямі, якія прымаюцца Фондам Міжнародных стандартаў фінансавай справаздачнасці (далей - МСФС):
– у поўным аб’ёме гадавая індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка разам з аўдытарскім заключэннем па фінансавай справаздачнасці;

– прамежкавая (квартальная) індывідуальная фінансавая справаздачнасць банка (за I, II і III кварталы) у аб’ёме, вызначаным адпаведным лакальным прававым актам банка, калі банкам прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці;

12.бізнес-план (стратэгічны план развіцця) банка і справаздача аб ходзе яго рэалізацыі на 1 студзеня года, наступнага за справаздачным, у аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, – у форме прэзентацыі або іншай зручнай для ўспрымання форме;

13.апісанне сістэмы кіравання рызыкамі і  сістэмы ўнутранага кантролю ў аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, інфармацыя аб службовых асобах, адказных за кіраванне рызыкамі ў банкуі за ўнутраны кантроль у банку, іх прызначэнні і вызваленні ад выканання гэтых функцый;

14.прынцыпы і стандарты прафесійнай этыкі;

15.палітыка банка ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі, вызначаная лакальнымі прававымі актамі банка;

16.апісанне палітыкі па выключэнні канфлікта інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення іпалітыкі па ўзнагароджаннях кіраўнікоў і работнікаў банка;

17.прэс-рэлізы, паведамленні, якія змяшчаюць істотную інфармацыю яб змяненнях у дзейнасці, арганізацыйнай структуры, структуры ўласнасці, структуры ўласнасці і стане банка;

18.іншая інфармацыя, якая падлягае размяшчэнню на інтэрнэт-сайце ў адпаведнасці з заканадаўствам і (або) лакальнымі прававымі актамі банка.

19.назва, звесткі аб месцазнаходжанні, статуце, памеры статутнага фонду галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, рэжым працы і даведачныя тэлефоны;

20.звесткі аб відах дзейнасці банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;

21.склад (члены) органаў кіравання галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца), месца асноўнай працы (займаемая пасада) і (або) звесткі аб ажыццяўленні дзейнасці ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, адваката, кваліфікацыя і прафесійны вопыт, паўнамоцтвы (курыруемыя пытанні), парадак (графік) прыёму наведвальнікаў;

22.склад банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: назва юрыдычных асоб, адрасы іх інтэрнэт-сайтаў, структура ўзаемнага ўдзелу ўдзельнікаў банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, у тым ліку доля ўдзелу;

23.значэнні паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых для іх Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь:

– нарматыў дастатковасці нарматыўнага капіталу;

– нарматыў сумарнай велічыні буйных рызык;

– нарматыў сумарнай велічыні рызык на інсайдараў - юрыдычных асоб (фізічных – асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі) і ўзаемазвязаных з імі асоб і інсайдараў - фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і узаемазвязаных з імі юрыдычных асоб і (або) фізічных асоб, якія з’яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі;

– нарматыў сумарнай велічыні рызык на інсайдараў - фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў) і ўзаемазвязаных з імі фізічных асоб (акрамя індывідуальных прадпрымальнікаў).

Гэтыя звесткі прыводзяцца ў выглядзе зводнай табліцы, у якой разам са значэннямі паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам нарматываў бяспечнага функцыянавання, прыводзяцца значэнні нарматываў бяспечнага функцыянавання для банкаўскай групы, банкаўскага холдынгу, якія дзейнічаюць у апошні працоўны дзень месяца, які папярэднічае месяцу, на 1-е чысло якога размяшчаецца інфармацыя аб значэннях паказчыкаў, якія характарызуюць выкананне банкаўскай групай і (або) банкаўскім холдынгам гэтых нарматываў.

Банкаўская група і (або) банкаўскі холдынг, для якіх Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь не ўстаноўлены нарматывы бяспечнага функцыянавання, замест зводнай табліцы размяшчаюць інфармацыю аб адсутнасці ўстаноўленых патрабаванняў па выкананні нарматываў бяспечнага функцыянавання для банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;

24.структура ўласнасці галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу:

акцыянеры, бенефіцыярныя ўладальнікі, іншыя ўладальнікі галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, якія валодаюць не менш чым дзесяццю працэнтамі акцый (долі ў статутным фондзе) галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу: назва і краіна месцазнаходжання (у дачыненні да арганізацыі), прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) і краіна пражывання (у дачыненні да фізічнай асобы).

Інфармацыя аб акцыянерах, бенефіцыярных уладальніках, іншых уладальніках галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу размяшчаецца па форме згодна з дадаткам 5 да Інструкцыі аб дзяржаўнай рэгістрацыі банкаў і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацый і ліцэнзіраванні банкаўскай дзейнасці;

25.у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная бухгалтарская (фінансавая) справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеная ў адпаведнасці з НСФС, за выключэннем звестак, якія складаюць банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну, разам з аўдытарскім заключэннем па гэтай справаздачнасці;

26.у поўным аб’ёме гадавая кансалідаваная фінансавая справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, складзеная ў адпаведнасці з МСФС, разам з аўдытарскім заключэннем па фінансавай справаздачнасці, а таксама прамежкавая (квартальная) кансалідаваная фінансавая справаздачнасць банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу (за I, II і III кварталы), складзеная ў адпаведнасці з МСФС, у аб’ёме, вызначаным адпаведным лакальным прававым актам, зацверджаным галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу, калі галаўной арганізацыяй банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу прынята рашэнне аб складанні такой справаздачнасці;

27.бізнес-план (стратэгічны план развіцця, іншы аналагічны дакумент) банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу (пры яго наяўнасці) у аб’ёме, які забяспечвае канфідэнцыяльнасць інфармацыі, якая змяшчае банкаўскую, камерцыйную і іншую ахоўваемую законам тайну;

28.палітыка галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу ў дачыненні да раскрыцця інфармацыі, вызначаная яе лакальнымі прававымі актамі ў адпаведнасці з пунктам 3 Інструкцыі;

29апісанне палітыкі па выключэнні канфлікту інтарэсаў і ўмоў яго ўзнікнення;

30.прэс-рэлізы, паведамленні, якія змяшчаюць істотную інфармацыю аб зменяненнях у дзейнасці, складзе, структуры ўласнасці і стане банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу;

31.іншая інфармацыя, якая падлягае размяшчэнню на інтэрнэт-сайце ў адпаведнасці з заканадаўствам і (або) лакальнымі прававымі актамі галаўной арганізацыі банкаўскай групы і (або) банкаўскага холдынгу.

32.адрас інтэрнэт-сайта Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь - www.nbrb.by;

33.тэкст  Інструкцыі;

34.Палітыка ў дачыненні да апрацоўкі cookie-файлаў у ААТ «ААБ Беларусбанк»;

35.Палітыка апрацоўкі персанальных даных кліентаў і контрагентаў у ААТ "ААБ Беларусбанк";

36.Палітыка апрацоўкі персанальных даных у ААТ "ААБ Беларусбанк";

37.Палітыка відэаназірання ў ААТ «ААБ Беларусбанк»

38.Правілы плацежнай сістэмы ААТ "ААБ Беларусбанк";

39.Ацаніць якасць працы дзяржарганізацый, якія аказваюць паслугі насельніцтву, можна на   Партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь;

40.Палітыка ААТ «ААБ Беларусбанк» па супрацьдзеянні карупцыі.