Умовы
| Тэрмін укладу | Гадавая працэнтная стаўка |
Першапачатковы ўзнос | Папаўненне | Тып працэнтнай стаўкі | Парадак выплаты працэнтаў | Расходныя аперацыі | Аўтаматычнае перазаключэнне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 13 месяцаў | першыя 6 месяцаў захоўвання- 13.05% пачынаючы з 7-ага месяца захоўвання 13.05% i (СР НБРБ + 3.3 п.п.) |
ад 150 000 BYN | адсутнічае | першыя 6 месяцаў захоўвання фіксаваная i не можа быць зменена на працягу ўсяго тэрміну захоўвання дзеяння ўкладу, пачынаючы з 7 месяца захоўвання – пераменная i памер працэнтаў па ўкладзе ўстанаўліваецца зыходзячы з разліковай велічыні, прывязанай да базавага паказчыка – стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, СР НБРБ. Памер пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі не можа быць ніжэй за памер 0,1% гадавых | штомесячная капіталізацыя | у межах капіталізаваных працэнтаў | не прадугледжана |
| 37 месяцев | 15.1% i (СР НБРБ + 5.35 п.п.) | от 150 000 BYN | первые 25 месяцев i банк имеет право в одностороннем порядке прекратить (приостановить) прием дополнительных взносов во вклад (депозит) | переменная i размер процентов по вкладу устанавливается исходя из расчетной величины, привязанной к базовому показателю – ставке рефинансирования Национального банка Республики Беларусь, СР НБРБ. Размер переменной годовой процентной ставки не может быть ниже размера 0,1% годовых | ежемесячная капитализация | в пределах капитализированных процентов | не предусмотрено |
Пераменная працэнтная стаўка змяняецца ў выпадку змянення базавага паказчыка (стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, СР НБРБ)з наступнага дня пасля яго змянення
Як адкрыць уклад
Ва ўстанове банка
-
Крок 1
Наведайце зручнае для вас аддзяленне банка, узяўшы з сабой дакумент, які сведчыць асобу і суму якую жадаеце ўнесці на ўклад (не менш мінімальна даступнай па ўкладзе сумы).
-
Крок 2
Звярніцеся да супрацоўніка банка, каб атрымаць кансультацыю і аформіць усе неабходныя дакументы для адкрыцця ўкладу.
-
Крок 3
Унясіце жаданую суму на ўкладны рахунак і атрымайце пацвярджаючыя дакументы ад банка.
Пытанне-адказ
Заключэнне дагавора банкаўскага рахунку і адкрыццё рахунку ажыццяўляюцца пры прадстаўленні фізічнай асобай дакумента, які сведчыць асобу.
Указам Прэзідэнта РБ № 294 ад 3 чэрвеня 2008 г. «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» устаноўлена, што дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца:
-
пашпарт грамадзяніна РБ;
-
від на жыхарства ў РБ;
-
пасведчанне бежанца;
-
ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь;
-
біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна;
-
біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у РБ (за выключэннем бежанцаў у РБ) прымяняюцца правілы, прадугледжаныя міжнародным дагаворам.
Для адкрыцця рахунку нерэзідэнтам неабходна прадставіць у банк дакумент, які сведчыць асобу. Калі гэты дакумент аформлены на замежнай мове, то ў банк прадстаўляецца арыгінал і копія дакумента, які сведчыць асобу, перакладзеная на рускую або беларускую мову.
Сапраўднасць подпісу перакладчыка на такім перакладзе або дакладнасць перакладу дакумента павінны быць засведчаны натарыяльна, або пераклад засведчаны (завераны) замежнай упаўнаважанай асобай (органам, установай) у межах іх кампетэнцыі.
У адпаведнасці з арт. 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 N 105-З (рэд. ад 04.01.2014) "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" дакументам, які сведчыць у Рэспубліцы Беларусь асобу замежніка, які часова знаходзіцца або часова пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем замежнікаў, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца дакумент для выезду за мяжу.
Дакумент для выезду за мяжу - сапраўдны пашпарт або іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства замежніка або міжнароднай арганізацыяй.
Адзыўны ўклад – гэта ўклад, які можна скасаваць датэрмінова на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту). Вяртанне адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, вызначаных заключаным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).
Безадзыўны ўклад – гэта ўклад, па якім не прадугледжана датэрміновае скасаванне дагавора да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту). У адпаведнасці з артыкулам 186 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) можа быць вернуты датэрмінова толькі са згоды банка.
• у беларускіх рублях – тэрмінам менш за 1 год;
• у замежнай валюце – тэрмінам менш за 2 гады.
Пры гэтым пад пачаткам тэрміну ўкладу (дэпазіту) разумеецца дата ўнясення кожнай грашовай сумы на рахунак (першапачатковага ўзносу, дадатковага ўзносу), пад заканчэннем тэрміну – дата зняцця грашовай сумы з рахунку (частковага зняцця або поўнага вяртання).
Памер стаўкі падаходнага падатку – 13 працэнтаў ад сумы атрыманага працэнтнага даходу.
Банкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца падатковымі агентамі і ўпаўнаважаны разлічваць і ўтрымліваць сумы падаходнага падатку з даходаў па ўкладах (дэпазітах) фізічных асоб на карысць бюджэту.
Адзыўныя дэпазіты
Закрыццё рахунку можа ажыццяўляцца ў любым аддзяленні банка незалежна ад месца яго адкрыцця, у тым ліку аперацыі па закрыцці рахункаў пасля смерці ўладальніка рахунку (у рамках права на спадчыну) на падставе завяшчальнага распараджэння, пасведчання аб праве на спадчыну па законе і іншых дакументах - падставах.
Закрыццё рахункаў не па месцы адкрыцця можа ажыццяўляцца як з выплатай наяўных грашовых сродкаў, так і ў парадку безнаяўнага пералічэння.
Закрыццё рахунку ў аддзяленні банка не па месцы вядзення рахунку можа таксама ажыццяўляцца даверанай асобай укладчыка, апекуном і г. д. пры наяўнасці законных падстаў (напрыклад: па даверанасці, апякунстве і інш.).
Безадзыўныя дэпазіты
Да заканчэння тэрміну дзеяння, закрыццё безадзыўных укладаў ажыццяўляецца толькі па месцы іх адкрыцця.
З дня заканчэння тэрміну дзеяння безадзыўнага ўкладу закрыць яго можна ў любым аддзяленні банка, у тым ліку аперацыі па закрыцці рахункаў пасля смерці ўладальніка рахунку (у рамках права на спадчыну) на падставе завяшчальнага распараджэння, пасведчання аб праве на спадчыну па законе і іншых дакументах - падставах.
Закрыццё рахунку ў падраздзяленні банка не па месцы вядзення рахунку можа таксама ажыццяўляцца даверанай асобай укладчыка, апекуном і г. д. пры наяўнасці законных падстаў (напрыклад: па даверанасці, апякунстве і інш).
Пры закрыцці рахунку ажыццяўляецца выплата поўнай сумы, якая маецца на рахунку на момант звароту кліента з усімі належнымі да выплаты працэнтамі ў адпаведнасці з умовамі дагавора.
Дагавор банкаўскага ўкладу можа быць заключаны на імя іншай асобы, якая набывае правы ўкладчыка з дня прад’яўлення банку ў пісьмовай форме першага патрабавання ў дачыненні да гэтага ўкладу.
Пры прад’яўленні асобай, на імя якой унесены ўклад, першага патрабавання асоба, якая заключыла дагавор банкаўскага ўкладу, можа скарыстацца правамі ўкладчыка ў дачыненні да адкрытага ім ўкладу на імя іншай асобы.
Рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу асобы, на імя якой уносіцца ўклад, з’яўляюцца істотнымі ўмовамі дагавору банкаўскага ўкладу: П.І.І. фізічнай асобы, на імя якой уносіцца ўклад, рэквізіты дакумента, які сведчыць яе асобу, дата нараджэння абавязкова пазначаюцца ў дагаворы банкаўскага ўкладу.
Пры прыёме ўкладу на імя непаўналетняга ва ўзросце да 14 гадоў, калі гэта прадугледжана ўмовамі канкрэтнага віду ўкладу, дапускаецца пазначэнне рэквізітаў пасведчання аб нараджэнні непаўналетняга, П.І.І. яго законнага прадстаўніка і даных дакумента, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка.
Прад’яўленне першага патрабавання па ўкладзе, адкрытым на іншую асобу.
Прад’яўленне першага патрабавання па ўкладзе, адкрытым на іншую асобу, ажыццяўляецца толькі ў падраздзяленні банка, дзе адкрыты рахунак.
Для набыцця правоў укладчыка асоба, на імя якой адкрыты рахунак іншай асобай, прад’яўляе ў пісьмовай форме першае патрабаванне ў дачыненні да гэтага ўкладу і дакумент, які сведчыць асобу. Першае патрабаванне ў пісьмовай форме ў дачыненні да такога ўкладу можа быць прад’яўлена асобай, на імя якой унесены ўклад, або яе прадстаўніком. Пры гэтым прадстаўнік абавязаны прад’явіць дакумент, які пацвярджае адпаведныя паўнамоцтвы, і дакумент, які сведчыць асобу.
Базавы паказчык – гэта эканамічны паказчык. У ААТ «ААБ Беларусбанк» у залежнасці ад віду валюты дэпазіту прыняты наступныя базавыя паказчыкі, якія выкарыстоўваюцца пры ўстанаўленні працэнтных ставак па ўкладах:
Беларускія рублі - стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБ РБ), стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СР НБ РБ);
Долары ЗША - ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (КС ФРС);
Еўра - базавая стаўка еўрапейскага Цэнтральнага банка (БС ЕЦБ);
Расійскія рублі - стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (СКА ЦБ РФ), ключавая стаўка Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (КС ЦБ РФ).
Стаўкі вызначаюцца на пасяджэннях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Федэральнага камітэта па аперацыях на адкрытым рынку ФРС ЗША, ЕЦБ, ЦБ Расійскай Федэрацыі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленымі графікамі. Графікі складаюцца на кожны фінансавы год і публікуюцца ў сетцы інтэрнэт.
Што такое стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь?
Гэта працэнтная стаўка, устаноўленая Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь па звышкароткатэрміновых крэдытах, якія прадастаўляюцца камерцыйным банкам.
Што такое стаўка рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь?
Гэта стаўка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам.
Што такое ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША?
Гэта працэнтная стаўка, па якой банкі ЗША прадастаўляюць у крэдыт свае лішнія рэзервы на кароткія тэрміны іншым банкам.
Што такое базавая стаўка Еўрапейскага Цэнтральнага банка?
Гэта стаўка рэфінансавання для камерцыйных банкаў.
Што такое стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі?
Гэта працэнтная стаўка, устаноўленая ЦБ РФ па звышкароткатэрміновых крэдытах, якія прадастаўляюцца камерцыйным банкам.
Што такое ключавая стаўка Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі?
Гэта працэнтная стаўка па асноўных аперацыях ЦБ РФ па рэгуляванні ліквіднасці банкаўскага сектара. З’яўляецца асноўным індыкатарам грашова-крэдытнай палітыкі. Гэта мінімальны працэнт, пад які ЦБ РФ выдае крэдыты камерцыйным банкам.
Дзе можна паглядзець актуальны памер базавага паказчыка, да якога прывязаная пераменная гадавая працэнтная стаўка па ўкладзе?
Інфармацыя аб актуальным памеры базавых паказчыкаў размешчана на інфармацыйных стэндах у структурных падраздзяленнях Банка, на карпаратыўным сайце банка (тут), а таксама ў сетцы інтэрнэт.
Калькулятар
Гэты разлік з'яўляецца арыентыровачным і не з'яўляецца абавязацельствам банка па выплаце працэнтаў у названай суме. Усе разлікі прыводзяцца з умовай нязменнасці сумы ўкладу, не запатрабавання працэнтаў на працягу тэрміну захоўвання.
Разлік дахода ад укладу
Уклад
—Першапачатковы ўзнос
—Даход да выліку падаходнага падатку
—Падаходны падатак
—Даход за вылікам падаходнага падатку
—Агульны даход на дату вяртання ўкладу
—Асноўная інфармацыя
-
Адкрыццё ва ўстанове банка
-
Валюта ўкладу – беларускія рублі
-
Магчымасць адкрыцця на імя іншай асобы
-
Тып укладу – безадзыўны i датэрміновае вяртанне ажыццяўляецца толькі са згоды банка
-
Вкладчиками по данному виду вклада являются резиденты Республики Беларусь i граждане Республики Беларусь, иностранные граждане и лица без гражданства, получившие разрешения на постоянное проживание (вид на жительство, биометрический вид на жительство) в Республике Беларусь и нерезиденты Республики Беларусь i иностранные граждане и лица без гражданства, временно пребывающие или временно проживающие на территории Республики Беларусь
-
Вклад открывается в рамках Клуба «Персона»