Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Адкрытае банкаўскае захоўванне

Для захавання каштоўнасцей кліенты могуць скарыстацца паслугай адкрытага банкаўскага захоўвання, якую прапануе ААТ «Беларусбанк».

Адкрытае банкаўскае захоўванне – від банкаўскага захоўвання, пры якім захавальнік абавязваецца захоўваць прадметы банкаўскага захоўвання паклажадаўца, а па заканчэнні тэрміну дагавора банкаўскага захоўвання вярнуць іх у нязменным выглядзе (артыкул 284 Банкаўскага Кодэкса)

На адкрытае банкаўскае захоўванне ажыццяўляецца прыём каштоўных папер, размешчаных ААТ «Беларусбанк»: ашчадныя сертыфікаты, аблігацыі ААТ «Беларусбанк», аблігацыі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. 

Для аказання паслугі па прыёме каштоўнасцей кліентаў на адкрытае банкаўскае захоўванне неабходна прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу кліента (пацвярджае яго паўнамоцтвы), каштоўнасці, размешчаныя ААТ «Беларусбанк», аплаціць кошт паслугі ў адпаведнасці з падпунктам 2.3.10 Зборніка ўзнагароджанняў за аперацыі, ажыццяўляемыя ААТ «Беларусбанк».

Пры датэрміновым скасаванні дагавора ўзнагароджанне, выплачанае за захоўванне каштоўных папер, не вяртаецца.

2.3.10.

Прыём на адкрытае банкаўскае захоўванне каштоўных папер: ашчадных сертыфікатаў Банка, аблігацый Банка, аблігацый Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, размешчаных Банкам

28,00 бел. руб. (з ПДК)

Спаганяецца за адзінаразовую здзелку незалежна ад колькасці, наміналу і выпуску каштоўных папер, колькасці сфарміраваных захоўных дакументаў

Прыём каштоўнасцей на адкрытае банкаўскае захоўванне для натарыяльнай палаты

Прыём каштоўнасцей на адкрытае банкаўскае захоўванне для фізічных асоб, юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў