Перавагі
Умовы
|
|
пры набыцці аўтамабіля1 |
пры набыцці электрамабіля1 |
|---|---|---|
|
1 аўтамабіль, электрамабіль, з моманту выпуску якога не прайшло 10 гадоў, у юрыдычнай асобы, індывідуальнага прадпрымальніка, фізічнай асобы (у тым ліку набываемага з умовай заліку кошту аўтамабіля, які маецйца, у лік кошту набываемага аўтамабіля) |
||
|
Памер крэдыту |
У межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, але не менш за 100,0 беларускіх рублёў |
|
|
Працэнтная стаўка |
грэйс-перыяд 180 дзён |
грэйс-перыяд 180 дзён |
|
на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,25 п.п. (фіксаваная стаўка); пачынаючы з 181 каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора, ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,65 п.п. (пераменная стаўка) 2 |
на працягу першых 180 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 7,75 п.п. (фіксаваная стаўка); пачынаючы з 181 каляндарнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора, ‒ стаўка рэфінансавання НБ + 8,25 п.п. (пераменная стаўка) 2 |
|
|
2 Пры змяненні стаўкі рэфінансавання НБРБ налічэнне працэнтаў з дня яе змянення ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання НБРБ. |
||
|
Спосаб прадастаўлення крэдыту |
безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца. |
|
|
Тэрмін крэдыту |
да 7 гадоў |
да 10 гадоў |
|
Тэрмін прадастаўлення крэдыту |
на працягу 30 каляндарных дзён з дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора, і прадстаўлення крэдытаатрымальнікам забеспячэння выканання ім абавязацельстваў у адпаведнасці з крэдытным дагаворам на падставе заявы і дакументаў да аплаты i Перечисление осуществляется до 16.00, в пятницу до 15.00 (в предпраздничные дни указанное время сокращается на час) (пры заключэнні крэдытнага дагавора ў каналах ДБА – не пазней працоўнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора) |
|
|
Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў |
на працягу 7 гадоў: – асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі, пачынаючы з наступнага месяца па заканчэнні 6 месяцаў, наступных за месяцам заключэння крэдытнага дагавора; – працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце |
на працягу 10 гадоў: – асноўны доўг – штомесячна, роўнымі долямі, пачынаючы з наступнага месяца па заканчэнні 6 месяцаў, наступных за месяцам выдачы крэдыфту; – працэнты – штомесячна, пачынаючы з наступнага месяца пасля выдачы крэдыту ў суме, разлічанай зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце |
|
Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў |
– наяўнымі грашовымі сродкамі ў касу ААТ «ААБ Беларусбанк»; – у безнаяўным парадку, у тым ліку з выкарыстаннем сістэм Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг, праз устройствы самаабслугоўвання банка Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца. |
|
|
Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
паручыцельства фізічных асоб |
|
|
Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
адсутнічае |
|
|
Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах |
адсутнічае |
|
|
Тэрмін разгляду пакета дакументаў |
не пазней наступнага працоўнага дня |
|
|
Датэрміновае пагашэнне |
можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам |
|
|
Мэтавае выкарыстанне крэдыту |
набыццё аўтамабіля, электрамабіля |
|
Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе дакументаў, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы (па даручэнні кліента можа фарміравацца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход без прадастаўлення іншага дакумента).
Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту. У гэтым выпадку ацэнка крэдытаздольнасці ажыццяўляецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які не перавышае 30 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заяўкі на крэдыт.
Грамадзянам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту, крэдыты прадастаўляюцца зыходзячы з памеру пенсіі і 50% сярэднямесячнай заработнай платы пасля выліку абавязковых утрыманняў за апошнія тры месяцы – калі пенсіянер ажыццяўляе працоўную дзейнасць, сярэднямесячнага даходу пасля выліку абавязковых утрыманняў, дадатковых выдаткаў, звязаных з атрыманнем даходаў за шэсць месяцаў – у выпадку ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка.
Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка (паручыцеля) вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка (паручыцеля) пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, каб названы чысты прыбытак заяўніка (паручыцеля) складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:
- несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
- несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:
- несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адраса электроннай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;
- несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні;
- нямэтавае выкарыстанне крэдыту на суму крэдыту (часткі крэдыту), выкарыстанай не па мэтавым прызначэнні, – працэнты ў памеры дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам;
- несвоечасовае прадастаўленне (непрадастаўленне) пасведчання аб рэгістрацыі аўтамабіля, электрамабіля, аформленага на імя крэдытаатрымальніка, – штраф у памеры 2 (дзвюх) базавых велічыняў.
- па ініцыятыве кліента:
- крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.
- дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.
- па ініцыятыве банка:
У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.
Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:
- несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;
- выяўленне факта нямэтавага выкарыстання крэдыту;
- незазабеспячэнне магчымасці ажыццяўлення крэдытадаўцам кантролю за мэтавым выкарыстаннем крэдыту;
- у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Заяўка на крэдыт можа быць аформлена ў аддзяленнях банка і праз каналы ДБА[1].
[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ), у т.л. з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку заключэння крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе , сістэмы Інтэрнэт-банкінг i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку заключэння крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе , М-Банкінг i пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку заключэння крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе. .
Магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт у каналах ДБА прадастаўляецца фізічным асобам – трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, віртуальнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях.
Фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, ад самастойнай прафесійнай дзейнасці, рамеснай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт прадастаўляецца толькі ў аддзяленнях банка.
Крэдыт прадастаўляецца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў.
Як аформіць крэдыт
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Фінансы», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Адкрыць крэдыт/Авердрафт». Азнаёмцеся з умовамі, уключаючы спосабы пацвярджэння даходу і выкарыстанне персанальных даных. -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка». -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу. -
Крок 2
На галоўнай старонцы дадатку выберыце ўкладку «Рахункі», затым перайдзіце ў раздзел «Крэдыты» і націсніце кнопку «Заяўка на крэдыт «Іпатэка-Экспрэс»/ спажывецкія крэдыты». -
Крок 3
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка». -
Крок 4
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 5
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Online на сайце
-
Крок 1
Адкрыйце Анлайн-заяўка на крэдыт. -
Крок 2
Выберыце спосаб афармлення заяўкі на крэдыт: «Без наведвання банка» (афармленне заяўкі і заключэнне крэдытнага дагавора адбываюцца ў электронным выглядзе) / «З наведваннем банка» (афармленне заяўкі ў электронным выглядзе, заключэнне крэдытнага дагавора ў аддзяленні банка); «Без паручыцеляў» / «З паручыцелямі», а таксама пазначце від крэдыту/авердрафту. Прайдзіце ідэнтыфікацыю ў МСІ з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) у выпадку выбару спосабу афармлення заяўкі на крэдыт «Без наведвання банка». -
Крок 3
Запоўніце ўсе неабходныя даныя і адпраўце заяўку на разгляд. Калі ўсе палі запоўнены карэктна, вы ўбачыце паведамленне: «Заяўка прынята ў работу». -
Крок 4
Інфармацыя аб прынятым рашэнні аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленнем на нумар мабільнага тэлефона, пазначаны вамі ў анкеце. Афармляйце крэдыт хутка і зручна!
Ва ўстанове банка
-
Крок 1
Падрыхтуйце загадзя неабходны пакет дакументаў для афармлення крэдыту. -
Крок 2
Выберыце зручнае для вас аддзяленне банка, якое працуе са спажывецкімі крэдытамі. -
Крок 3
Звярніцеся да супрацоўніка банка для кансультацыі і афармлення заяўкі на крэдыт. Прадастаўце пакет дакументаў і запоўніце неабходныя формы. Заключэнне крэдытнага дагавора адбываецца ў гэтым жа аддзяленні. -
Крок 4
Пасля прыняцця станоўчага рашэння аб выдачы крэдыту вам будзе накіравана SMS-паведамленне з далейшымі інструкцыямі. Усё проста — спецыялісты дапамогуць вам на кожным этапе!
Дакументы для атрымання крэдыту і ацэнкі крэдытаздольнасці заяўніка (паручыцеля)
-
Дакумент, які сведчыць асобу заяўніка (паручыцеля).
-
дакументы, якія пацвярджаюць даходы заяўніка (паручыцеля) за 3 апошнія месяцы: даведкі аб даходах (па даручэнні кліента фарміруецца выпіска з рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваецца даход) i за выключэннем асобных катэгорый заяўнікаў (паручыцеляў), для якіх вызначаны іншы пералік дакументаў, якія пацвярджаюць даход . Заяўнікам (паручыцелем) могуць не прадастаўляцца дакументы, якія пацвярджаюць памер заработнай платы (грашовага забеспячэння), за выключэннем фізічных асоб, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсіённага ўзросту.
-
дагавор куплі-продажу аўтамабіля, электрамабіля з яго копіяй. Пры набыцці электрамабіля таксама прадастаўляецца выпіска (з яе копіяй) з электроннага пашпарта транспартнага сродку з пазначэннем тыпу рухавіка, выдадзеная і завераная на папяровым носьбіце для знешняга прадстаўлення ў адпаведнасці з патрабаваннямі пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2010 №1086 (пры куплі электрамабіля ў фізічнай асобы ‒ пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродку на імя прадаўца электрамабіля з яго копіяй).
-
згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне крэдытнай справаздачы з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка (па форме банка).
-
згода заяўніка (паручыцеля) на апрацоўку персанальных даных пры аказанні электроннай паслугі ААІС «Прадастаўленне звестак аб датах прыёму і звальнення застрахаванай асобы і сумах выплат, на якія налічаны страхавыя ўзносы (па форме банка).
- згода заяўніка (паручыцеля) на прадастаўленне інфармацыі аб наяўнасці звестак у інфармацыйных рэсурсах, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні МУС (па форме банка).
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
Дакументы, якія пацвярджаюць даходы для асобных катэгорый заяўнікаў (паручыцеляў)
– арыгінал ліцэнзіі (пры наяўнасці)/пасведчання аб дзяржаўнай рэгістрацыі з яго копіяй;
– звесткі аб даходах ІП за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
– даведка аб руху грашовых сродкаў па рахунку за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам, аб наяўнасці/адсутнасці абмежаванняў па бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку;
– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам*.
* прадастаўляецца плацельшчыкам адзінага падатку
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
– звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка);
– паведамленне аб прысваенні УНП, устаноўленай формы падатковага органа, ліцэнзія (пры наяўнасці);
– выпіска з даных уліку падатковых органаў аб вылічаных і выплачаных сумах падаткаў, збораў (пошлін), пені за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам.
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).
– даведкі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў;
– копія квітанцыі сельскагаспадарчых, нарыхтоўчых арганізацый аб суме сродкаў, выплачаных за здадзеную прадукцыю (з прад’яўленнем арыгінала);
– копія дагавора найму жылых памяшканняў, арэнды іншай нерухомай маёмасці, зарэгістраваныя ва ўстаноўленым парадку (з прад’яўленнем арыгінала);
– звесткі аб даходах за апошнія шэсць месяцаў, якія папярэднічаюць месяцу звароту за крэдытам (па форме банка).
Тэрмін дзеяння дакументаў, якія пацвярджаюць даходы, — 30 каляндарных дзён пасля іх выдачы (афармлення).Пытанне-адказ
Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.
Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).
Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.
Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.
Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.
Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.
У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.
Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.
У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.
Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.
У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:
– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;
– замены аднаго паручыцеля на іншага;
– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;
– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.
Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».
У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.Платежи по кредиту, уплата процентов за пользование кредитом осуществляются путем внесения наличных денежных средств в кассу ОАО «АСБ Беларусбанк», в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, через устройства самообслуживания (инфокиоски, инфокиоски, оборудованные модулем приема наличных денежных средств Cash-in, банкоматы-ресайклеры).
Кредитополучатели – держатели платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк», имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам посредством систем Интернет–банкинг, М-Банкинг, а также через устройства самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк».
Держатели платежных карточек других банков Республики Беларусь, имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам по кредитам, выданным ОАО «АСБ Беларусбанк», в устройствах самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк». При оплате с помощью данных услуг необходимо ввести номер кредитного договора, а также указать три последние цифры номера документа, удостоверяющего личность. Вознаграждение за совершение указанной операции банком не взимается.
В системе ЕРИП внедрена услуга по оплате кредита ОАО «АСБ Беларусбанк» за текущий период в белорусских рублях (за исключением просроченных платежей, полного погашения кредита, в том числе текущего платежа одновременно являющегося последним платежом, а также платежей будущих периодов). Оплата доступна с 3-го рабочего дня по 25 число месяца включительно через каналы другого банка, РУП «Белпочта», иные интернет-сервисы, предоставляющие возможность оплаты услуг посредством АИС «Расчет» (ЕРИП).
Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.
Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.
Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).
Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.
Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.Калькулятар
* Дадзены разлік не з'яўляецца абавязацельствам банка па выдачы крэдыту ў названай суме.
**Сума працэнтаў за ўвесь перыяд карыстання крэдытам з'яўляецца разліковай і можа змяняцца ў адпаведнасці з графікам пагашэння крэдыту.
Вынік разліку
Максімальны памер крэдыту
—Штомесячны плацеж, усяго
—