Авердрафт

Авердрафт – гэта кароткатэрміновы крэдыт, які прадастаўляецца банкам уладальніку бягучага (разліковага) рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі (далей - рахунак), на які ажыццяўляецца пастаяннае залічэнне заработнай платы, выплат, якія ўваходзяць у склад фонду заработнай платы, іншых выплат, якія не адлюстроўваюцца ў складзе фонду заработнай платы і ажыццяўляюцца наймальнікам у адпаведнасці з заканадаўствам, пенсій, стыпендый, дапамог, аліментаў, дывідэндаў, іншых відаў даходаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь (даход прадпрымальніка і інш.).

Авердрафт дазваляе ажыццяўляць плацяжы пры недахопе ці адсутнасці на рахунку грашовых сродкаў. Пры гэтым уладальнік рахунку сам вызначае, калі і ў якой суме выкарыстоўваць авердрафт.

Авердрафт можа быць аформлены ў памерах і на тэрміны, прадугледжаныя ўмовамі авердрафтнага крэдытавання

Калі авердрафт аформлены, але не выкарыстоўваецца, то працэнты не спаганяюцца.

Працэнты налічваюцца толькі за фактычна выкарыстаную суму авердрафту.

Пагашэнне авердрафту і налічаных працэнтаў ажыццяўляецца пры залічэнні на рахунак пастаянных даходаў.

Пагашаная сума авердрафту можа быць нанава выкарыстана.

Для афармлення авердрафту ўладальніку рахунку неабходна звярнуцца ва ўстанову ААТ «ААБ Беларусбанк», з якой заключаны дагавор рахунку, і прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу, і даведку* аб даходах устаноўленага ўзору.

Авердрафт можа быць аформлены ў рамках комплекснага прадукту «Свабодны выбар» у памеры не больш за 50% ад астатку грашовых сродкаў па ўкладзе (на дату афармлення заяўкі).

  • * Форма даведкі для афармлення авердрафту аналагічная Даведцы аб даходах фізічнай асобы для атрымання крэдыту, афармлення паручыцельства, якую можна атрымаць ва ўстанове банка або скачаць тут.

Да ўвагі трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак

ААТ «ААБ Беларусбанк»!

У перыяд з 01.07.2017 па 31.12.2017 (уключна) дзейнічае акцыя па зніжэнні па бягучых (разліковых) банкаўскіх рахунках, доступ да якіх можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі гадавой працэнтнай стаўкі па авердрафце.

Для магчымасці афармлення пагадненняў без наведвання кліентамі ўстаноў банка ААТ «ААБ Беларусбанк» размяшчае прапанову на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору аб выкарыстанні карткі.

Прапанова на заключэнне дадатковага пагаднення да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі

(публічная аферта)

Гэты дакумент, размешчаны ў сетцы Інтэрнэт на вэб-сайце па адрасе: www.asb.by Адкрытым акцыянерным таварыствам «Ашчадны банк «Беларусбанк», названым у далейшым БАНК, з’яўляецца публічнай афертай, гэта значыць прапановай БАНКА заключыць на ўмовах, названых у гэтай прапанове, дадатковае пагадненне да дагавору бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі (далей – дагавор аб выкарыстанні карткі), вызначанаму ў адпаведнасці з гэтай прапановай.

БАНК лічыць сябе на ўмовах, названых у гэтай прапанове, заключыўшым дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі з фізічнай асобай, названай у далейшым КЛІЕНТ, якая пры выкананні ўмоў гэтай прапановы ў парадку, прадугледжаным гэтай прапановай, адгукнецца на гэту прапанову (акцэптуе прапанову).

Акцэптам гэтай прапановы (заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору аб выкарыстанні карткі на выкладзеных далей умовах) з’яўляецца ажыццяўленне КЛІЕНТАМ расходнай аперацыі па рахунку, якая цягне ўзнікненне (павелічэнне) авердрафту.

Прадугледжанае гэтай прапановай дадатковае пагадненне да дагавору аб выкарыстанні карткі ўступае ў сілу з моманту акцэпта гэтай прапановы і прымяняецца з 01.07.2017.

 

Іншыя выгадныя прапановы банка