З выкарыстаннем плацежных картак ААТ «ААБ Беларусбанк» у інфакіёсках банка можна набыць латарэйныя білеты:
- «Ваша лато» і «Пяцёрачка» (арганізатар латарэй РУП «Беларускія латарэі»);
- «Суперлато» (арганізатар латарэі УП «Нацыянальныя спартыўныя латарэі»).
Праверыць вынікі розыгрышаў латарэйных білетаў можна ў інфакіёсках.
Вынік розыгрышу латарэі То!Лото магчыма праверыць з дапамогай паслугі М-Банкінг.
Выйгрышы па латарэйных білетах, набытых у інфакіёсках, аўтаматычна ў тэрмін да 5 працоўных дзён залічваюцца на рахункі плацежных картак, з выкарыстаннем якіх былі набыты білеты.
Трымальнікі картак банка таксама могуць папаўняць электронныя ігравыя рахункі сістэмы «Суперлато-онлайн» у інфакіёсках, а таксама з дапамогай паслуг М-банкінг і Інтэрнэт-банкінг.