ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе трымальнікам банкаўскіх плацежных картак магчымасць правядзення плацяжоў у сетцы Інтэрнэт (Інтэрнэт-плацяжы) з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure і тэхналогіі Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ (аперацыі ажыццяўляюцца з прымяненнем рэквізітаў карткі і спецыяльнага пароля ў арганізацыях гандлю (сэрвісу), якія падтрымліваюць гэтыя тэхналогіі).
Магчымасць правядзення Інтэрнэт-плацяжоў з прымяненнем тэхналогіі 3-D Secure прадастаўляецца трымальнікам наступных плацежных картак:
- міжнародных картак Visa Electron, Visa, Maestro, MasterCard, БЕЛКАРТ-Maestro - здзяйсненне аперацый даступна на ўсіх Інтэрнэт-рэсурсах арганізацый гандлю (сэрвісу), якія прымаюць да аплаты гэтыя віды картак;
- картак для выкарыстання на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь Visa Electron, Maestro - здзяйсненне аперацый магчыма толькі на Інтэрнэт-рэсурсах арганізацый гандлю (сэрвісу), якія зарэгістраваны ў Рэспубліцы Беларусь і прымаюць да аплаты гэтыя віды картак.
Магчымасць правядзення Інтэрнэт-плацяжоў з прымяненнем тэхналогіі Інтэрнэт Пароль БЕЛКАРТ прадастаўляецца трымальнікам плацежных картак БЕЛКАРТ. Ажыццяўленне аперацый магчыма толькі на наступных Інтэрнэт-рэсурсах арганізацый гандлю (сэрвісу), якія супрацоўнічаюць з банкам па прыёме плацяжоў з выкарыстаннем плацежных картак БЕЛКАРТ.
Пры выкарыстанні картак БЕЛКАРТ "Дзіцячая" і "Карта навучэнца" правядзенне аперацый у сетцы Інтэрнэт магчыма толькі на Інтэрнэт-рэсурсах арганізацый гандлю (сэрвісу), якія супрацоўнічаюць з банкам па прыёме плацяжоў з выкарыстаннем плацежных картак БЕЛКАРТ (пералік).
Парадак атрымання Пароля 3-D Secure і Інтэрнэт Пароля БЕЛКАРТ з выкарыстаннем паслугі «М-банкінг».
Парадак атрымання Пароля 3-D Secure з выкарыстаннем паслугі «Інтэрнэт-банкінг».
Парадак правядзення Інтэрнэт-плацяжоў.
Інтэрнэт-плацяжы здзяйсняюцца ў адпаведнасці з: