ДАГАВОР
на аказанне паслугі «Аўтааплата»
Адкрытае акцыянернае таварыства «Ашчадны банк «Беларусбанк», названае в далейшым «Банк», у асобе намесніка Старшыні Праўлення Міхайлоўскай Таццяны Леанідаўны, дзеючага на падставе спецыяльнай даверанасці Банка №223 ад 21.06.2013 года, з аднаго боку, і фізічная асоба - трымальнік банкаўскай плацежнай карткі, перадаплачанай карткі, названая ў далейшым «Кліент», з іншага боку, заключылі гэты Дагавор аб наступным:
1. ПРАДМЕТ ДАГАВОРУ
1.1. Прадметам дагавору з'яўляецца аказанне Банкам паслугі Кліенту па прадастаўленні магчымасці ажыццяўляць з прымяненнем рэквізітаў банкаўскай плацежнай карткі, перадаплачанай карткі (далей - картка) безнаяўныя плацяжы за паслугі пастаўшчыкоў у аўтаматычным рэжыме (далей - паслуга «Аўтааплата») з адлюстраваннем гэтых аперацый па рахунку Кліента.
2. МОМАНТ ЗАКЛЮЧЭННЯ ДАГАВОРУ
2.1. Акцэптам гэтага Дагавору з'яўляецца факт рэгістрацыі Кліентам паслугі «Аўтааплата» ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, вызначаных Банкам.
2.2. Гэты Дагавор паміж Банкам і Кліентам лічыцца заключаным з моманту яго акцэпта Кліентам.
3. РЭГІСТРАЦЫЯ І ПАРАДАК ВЫКАРЫСТАННЯ ПАСЛУГІ «АЎТААПЛАТА»
3.1. Рэгістрацыя і адмена рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата» праводзіцца Кліентам у каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, вызначаных Банкам.
3.2. Паслуга «Аўтааплата» не прадастаўляецца ў выпадку блакіроўкі карткі, з выкарыстаннем якой Кліент правёў рэгістрацыю паслугі «Аўтааплата».
3.3. Банк апавяшчае Кліента аб аперацыях па спісанні грашовых сродкаў, здзейсненых з выкарыстаннем паслугі «Аўтааплата», шляхам накіравання SMS-паведамленняў на мабільны тэлефон і/або паведамленняў на адрас электроннай пошты Кліента, указаных Кліентам пры рэгістрацыі паслугі «Аўтааплата».
3.4. Кліент самастойна распараджаецца атрыманымі апавяшчэннямі аб аперацыях па спісанні грашовых сродкаў, здзейсненых з выкарыстаннем паслугі «Аўтааплата», і нясе ўсе рызыкі, звязаныя з атрыманнем доступу да гэтай інфармацыі трэцімі асобамі.
4. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БАКОЎ
4.1. Банк мае права:
4.1.1. Змяніць умовы гэтага Дагавору ў аднабаковым парадку.
4.1.2. Здзяйсняць рассылку апавяшчэнняў, указаных у п.3.3 гэтага Дагавору, на працягу 24 гадзін у суткі.
4.1.3. Скасаваць Дагавор у адпаведнасці з п. 6.2 гэтага Дагавору.
4.2. Кліент мае права:
4.2.1. Выкарыстоўваць паслугу «Аўтааплата» ў адпаведнасці з умовамі гэтага Дагавору і Правіламі выкарыстання паслугі «Аўтааплата».
4.2.2. Скасаваць гэты Дагавор у адпаведнасці з п.6.3 гэтага Дагавору.
4.3. Банк абавязваецца:
4.3.1. Якасна і своечасова аказваць Кліенту паслугу «Аўтааплата» .
4.3.2. Інфармаваць Кліента аб змяненнях і/або дапаўненнях умоў гэтага Дагавору на працягу 15 працоўных дзён пасля ўнясення такіх змяненняў і/або дапаўненняў шляхам размяшчэння Дагавору са змяненнямі і/або дапаўненнямі ў інфакіёсках Банка.
4.4. Кліент абавязваецца:
4.4.1. Выконваць умовы гэтага Дагавору і Правілы выкарыстання паслугі «Аўтааплата».
5. АДКАЗНАСЦЬ БАКОЎ
5.1. За невыкананне або неналежнае выкананне сваіх абавязацельстваў па гэтым Дагаворы бакі нясуць адказнасць у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
5.2. Банк не нясе адказнасць за невыкананне даручэння Кліента па пералічэнні грашовых сродкаў з рахунку Кліента і страты Кліента, якія могуць узнікнуць з-за адсутнасці або недастатковасці сродкаў на рахунку Кліента.
5.3. Кліент нясе адказнасць за ўсе аперацыі, праведзеныя з выкарыстаннем паслугі «Аўтааплата».
5.4. Банк не нясе адказнасць у выпадку неатрымання Кліентам апавяшчэнняў, указаных у п.3.3 гэтага Дагавору, у сувязі з тэхнічнымі праблемамі, у тым ліку, па віне аператара мабільнай сувязі і/або інтэрнэт-правайдара, а таксама ў іншых выпадках, якія адбыліся не па віне Банка.
5.5. Ні адзін з бакоў не нясе адказнасці за няпоўнае або частковае невыкананне сваіх абавязацельстваў па Дагаворы, калі гэта невыкананне адбылося ў выніку абставін неадольнай сілы (форс-мажорных абставін), а менавіта: стыхійнага бедства (паводка, землятрус, пажар і г.д.), забастовак, уступлення ў сілу актаў заканадаўчай і выканаўчай улады, увядзення ваеннага палажэння, а таксама вайны, ваенных дзеянняў, узнікшых пасля падпісання гэтага Дагавору.
5.6. Усе пытанні і рознагалоссі, якія ўзнікаюць з Дагавору або ў сувязі з ім, падлягаюць урэгуляванню Бакамі шляхам перамоў. Пры немагчымасці дасягнення згоды Бакоў, спрэчка разглядаецца ў судзе ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
6. ТЭРМІН ДЗЕЯННЯ І ПАРАДАК СКАСАВАННЯ ДАГАВОРУ
6.1. Гэты Дагавор заключаны на нявызначаны тэрмін і дзейнічае да моманту яго скасавання бакамі.
6.2. Банк мае права ў любы момант скасаваць гэты Дагавор у аднабаковым парадку, размясціўшы паведамленне аб скасаванні Дагавору ў інфакіёсках Банка за 15 працоўных дзён да моманту такога скасавання. Без папярэдняга апавяшчэння Кліента Банк мае права скасаваць Дагавор у наступных выпадках:
- пры парушэнні Кліентам умоў гэтага Дагавору і Правіл карыстання паслугай «Аўтааплата»;
- у выпадку блакіроўкі карткі па заяве Кліента аб страце (крадзяжы) карткі, з выкарыстаннем якой Кліент правёў рэгістрацыю паслугі «Аўтааплата»;
- калі скончыўся тэрмін дзеяння карткі і картка з новым тэрмінам дзеяння не выпушчана.
6.3. Кліент мае права скасаваць гэты Дагавор у аднабаковым парадку, адмяніўшы рэгістрацыю паслугі «Аўтааплата» ў адпаведнасці з п.3.1 гэтага Дагавору. З моманту адмены рэгістрацыі гэты Дагавор лічыцца скасаваным.