Клуб «Шчодры»

belkartrpriz 

-имени-1

Клуб «Шчодры» - шчодрая прапанова банка для тых, хто шануе важнае і не забывае пра галоўнае. Удзельнікі Клуба «Шчодры» могуць карыстацца папулярнымі сэрвісамі і паслугамі банка на спецыяльна распрацаваных і выгадных умовах.

Для ўступлення ў Клуб «Шчодры» неабходна аформіць картку БЕЛКАРТ- Maestro/ Mastercard Standard.

 

Заяўка на афармленне плацежнай карткі

Заказаць картку па тэлефоне

Спецыяльныя прапановы для ўдзельнікаў Клуба «Шчодры» (трымальнікаў плацежных картак БЕЛКАРТ- Maestro / Mastercard Standard):

Банк мае права ў аднабаковым парадку змяніць пералік уключаных сэрвісаў і ўмовы іх прадастаўлення. Аб названых змяненнях банк інфармуе шляхам размяшчэння адпаведнай інфармацыі на сайце банка – belarusbank.by.

Уступайце ў Клуб «Шчодры»  - карыстайцеся шчодрымі магчымасцямі!

Узнагароджанне за абслугоўванне плацежных картак у рамках Клуба «Шчодры» з тэрмінам дзеяння 3 гады (у беларускіх рублях):

 

Валюта рахунку

Беларускія рублі

Плацежная картка Mastercard Standard

1.Пры афармленні ва ўстанове банка:

аднаразовае спагнанне ўзнагароджання ў момант афармлення карткі

5,00

Штомесячнае спагнанне ўзнагароджання  У выпадку скасавання дагавору аб выкарыстанні карткі або пастаноўкі карткі ў стоп-ліст па ініцыятыве кліента без яе перавыпуску, да заканчэння тэрміну дзеяння карткі, ўзнагароджанне за яе абслугоўванне, якое падлягае штомесячнай выплаце, спаганяецца адначасова за ўвесь астатні перыяд дзеяння карткі.

Узнагароджанне спаганяецца, пачынаючы з месяца, наступнага за месяцам афармлення карткі, па месяц, у якім заканчваецца тэрмін дзеяння карткі, уключна.

У месяцы, у якім па рахунку аб'ём адлюстраваных па рахунку безнаяўных расходных аперацый з выкарыстаннем карткі ці яе рэквізітаў (адлюстраваных па рахунку) у арганізацыях гандлю (сэрвісу) складае 200 бел. руб. і больш, штомесячнае ўзнагароджанне за абслугоўванне не спаганяецца.

0,70

2. Пры афармленні карткі з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, сайта банка, інфакіёска і па нумары тэлефона 147:

аднаразовае спагнанне ўзнагароджання

20,00

Плацежная картка БЕЛКАРТ-Maestro

Пры афармленні ва ўстанове банка:

 

аднаразовае спагнанне ўзнагароджання

20,00

2. Пры афармленні карткі з дапамогай Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу, сайта банка, інфакіёска і па нумары тэлефона 147:

аднаразовае спагнанне ўзнагароджання

19,00

Памер працэнтаў (гадавых), што налічваюцца на суму сродкаў, якія захоўваюцца на рахунку

0,5%

Зручнасць прымянення і магчымасці плацежных картак Беларусбанка

  • міжнародная картка з рахункам у беларускіх рублях (BYN) і тэрмінам дзеяння 3 гады;
  • наяўнасць чыпа забяспечвае павышаную бяспеку;
  • бескантактавая тэхналогія дазваляе хутка, лёгка і бяспечна аплачваць тавары і паслугі (пры здзяйсненні пакупак на суму да 20,00 бел.руб. аперацыя праводзіцца без уводу PIN-кода або подпісу чэка);
  • магчымасць афармлення па ўзгадненні з банкам авердрафту;
  • правядзенне плацяжоў у сетцы Інтэрнэт;
  • шырокі спектр правядзення плацяжоў (у тым ліку з выкарыстаннем М-банкінгуSMS-банкінгуІнтэрнэт-банкінгу, ТВбанкінгу).

 

Афармленне банкаўскай карткі ў рамках Клуба «Шчодры»:

Уступіць у Клуб «Шчодры» могуць фізічныя асобы - рэзідэнты Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 14 гадоў, аформіўшы міжнародную плацежную картку БЕЛКАРТ-Maestro/Mastercard Standard (на выбар).

Картка (БЕЛКАРТ-Maestro/Mastercard Standard) можа быць аформлена як да новага, так і да дзеючага рахунку.

З адкрыццём новага рахунку:

З афармленнем да дзеючага рахунку:

 Поўны пералік памераў узнагароджанняў па картках