Налічэнне працэнтаў на суму сродкаў,якія захоўваюцца на рахунках, да якіх аформлены карткі фізічных асоб, ажыццяўляецца штомесячна (у апошні працоўны дзень месяца). У гэты ж дзень налічаная сума працэнтаў далучаецца да астатку сродкаў на рахунку кліента.* Пры налічэнні працэнтаў колькасць дзён у годзе прымаецца за 360, колькасць дзён у месяцы – за 30. Разлік працэнтаў ажыццяўляецца шляхам іх налічэння на штодзённы астатак рахунку кліента, пры гэтым астатак разлічваецца па даце ажыццяўлення аперацыі з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў. У выпадку, калі аперацыі, здзейсненыя ў папярэднім месяцы, адлюстраваны па рахунку кліента ў бягучым месяцы, пералік працэнтаў за папярэдні месяц не ажыццяўляецца, а астатак на пачатак бягучага месяца карэкціруецца на сумы аперацый папярэдняга месяца.