Умовы закрыцця рахункаў па ініцыятыве банка

У адпаведнасці з умовамі Дагавору аб выкарыстанні карткі, ААТ «ААБ Беларусбанк» мае права ў аднабаковым парадку спыніць абавязацельствы па дагаворы (закрыць рахунак, пералічыўшы нявыкарыстаны астатак грашовых сродкаў на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі,) пры адначасовым выкананні наступных:

  • па рахунку на працягу аднаго года, не ўключаючы тэрміну накладання арышту, прыпынення аперацый па рахунку, адсутнічае рух грашовых сродкаў, акрамя залічэння даходу, налічанага на сродкі, якія захоўваюцца на рахунку;
  • тэрмін дзеяння карткі скончыўся;
  • астатак грашовых сродкаў на рахунку па заканчэнні гэтага перыяду меншы за 0,5 базавай велічыні.

Інфармаванне Кліента аб плануемым банкам спыненні ў аднабаковым парадку абавязацельстваў па дагаворы (закрыцці рахунку) ажыццяўляецца шляхам накіравання SMS-паведамлення на нумар мабільнага тэлефона за 30 дзён да моманту спынення банкам абавязацельстваў па дагаворы (закрыцця рахунку).

У выпадку неабходнасці далейшага выкарыстання рахунку неабходна ў тэрмін, пазначаны ў SMS-паведамленні, ажыццявіць аперацыю па рахунку або аформіць картку да рахунку.

Атрымаць астатак грашовых сродкаў пасля іх пералічэння на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі можна пры звароце ў аддзяленне банка з дакументам, які сведчыць асобу. З даты закрыцця рахунку (пералічэння нявыкарыстанага астатку грашовых сродкаў на асобны асабовы рахунак па ўліку разлікаў з іншымі крэдыторамі) працэнты на названыя грашовыя сродкі не налічваюцца.

Таксама ў адпаведнасці з умовамі Дагавору аб выкарыстанні карткі, банк мае права ў аднабаковым парадку спыніць абавязацельствы па дагаворы ў тым ліку ў выпадках:

  • парушэння Кліентам (трымальнікам карткі) заканадаўства Рэспублікі Беларусь, неаднаразовых (два і больш разоў) парушэнняў умоў Дагавору аб выкарыстанні карткі, у тым ліку Правіл карыстання карткай і Умоў прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк», якія размяшчаюцца на карпаратыўным вэб-сайце Банка www.belarusbank.by і з’яўляюцца неад’емнай часткай Дагавору;
  • у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.