Праца ў банку
Місія і каштоўнасці
Сёння Беларусбанк – каманда прафесіяналаў, якая нацэлена на пастаяннае развіццё, пацвярджэнне пазіцый банка № 1 на ўнутраным рынку, прасоўванне свайго імя на міжнародных рынках як надзейнага партнёра, адкрытага для ўзаемадзеяння на ўсіх узроўнях.
У нашых будучых калегах мы цэнім актыўнасць, імкненне да дасягнення пастаўленых мэт і задач, адказнасць за вынікі сваёй працы і працы каманды.
Нашы перавагі
Фінансавая ўпэўненасць
Банк прадастаўляе магчымасці атрымання годнай заработнай платы і яе павышэння па меры набыцця вопыту і асваення новых прафесійных кампетэнцый.
Клопат пра камфорт і дабрабыт
Банк гарантуе выдатны сацыяльны пакет, камфортны офіс і працоўнае месца, зручны графік. Шматлікая і самая шырокая сетка аддзяленняў дазваляе працаваць побач з домам і не шукаць іншую арганізацыю ў выпадку пераезду ў іншы горад.
Перспектыва развіцця
Беларусбанк – самы буйны і ўніверсальны ў Беларусі. Ён развівае ўсе існуючыя віды банкаўскага бізнесу і актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі. Кожны работнік мае максімальна магчымы спектр выбару напрамкаў для атрымання маштабнага прафесійнага вопыту, развіцця і кар’ернага росту, навучання і праявы ініцыятывы.
Яркае жыццё дружнай каманды
Усе мы розныя, але ў першую чаргу мы – каманда прафесіяналаў, якую аб’ядноўвае місія банка і агульныя карпаратыўныя каштоўнасці. Банк прадастаўляе магчымасць падтрымліваць здаровы лад жыцця, актыўна ўдзельнічаць у разнапланавых карпаратыўных мерапрыемствах, валанцёрскім руху і дабрачынных праектах.
Выбірайце вакансію і займайцеся тым, што падабаецца
Больш падрабязна
Для пачынаючых
для тых, хто хоча дапамагаць кліентам і пачаць кар’еру ў найбуйнейшым банку краіны

Карпаратыўны бізнес
праца з карпаратыўнымі кліентамі, фінансамі і інвестыцыямі, у міжнародным бізнесе

Рознічны бізнес
праца ў аддзяленнях банка і Кантакт-цэнтры

Інфармацыйныя тэхналогіі і кібербяспека
цікавыя задачы па распрацоўцы, тэсціраванні, сістэмнай аналітыцы і суправаджэнні, забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі

Суправаджэнне бізнесу
для вопытных эканамістаў, аналітыкаў, юрыстаў, маркетолагаў, рызыка-менеджараў, HR і інш.

Студэнцкая практыка
магчымасць паспяховым студэнтам і навучэнцам прайсці практыку і пачаць кар’еру ў банку