Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

У Беларусбанку з’явіўся новы крэдыт на топавыя мадэлі Geely

18 лютага 2026

Крэдытная лінейка Беларусбанка на набыццё аўтамабіляў у дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ» стала шырэйшай — яе папоўніў новы крэдыт на топавыя мадэлі Geely: Okavango, Coolray, Preface, Monjaro і Atlas. Разам з электрычным красоверам EX5, крэдытаванне куплі якога было пачата ў верасні 2025 года, цяпер Беларусбанк можа дапамагчы кліентам набыць шэсць самых запатрабаваных аўто мадэльнага раду Geely.

Крэдыт выдаецца на тэрмін да 10 гадоў. Працэнтная стаўка на працягу грэйс-перыяду (першых 12 месяцаў) складзе 10% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка + 0,25 працэнтнага пункта), а далей — 16,25% гадавых (стаўка рэфінансавання Нацбанка + 6,5 працэнтнага пункта). Памер крэдыту — да 90% кошту аўтамабіля ў межах плацежаздольнасці заяўніка.

Заяўку на крэдыт можна аформіць анлайн (у Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце belarusbank.by) , а таксама ў любым аддзяленні банка.

Падрабязную інфармацыю аб крэдыце можна даведацца на старонцы прадукта або па тэлефоне 147.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram и Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.


Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!