З 4 лютага ўступіла ў сілу пастанова Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 27 студзеня 2026 года № 25 «Аб графічным знаку афіцыйнай грашовай адзінкі — беларускага рубля». Такім чынам, нацыянальная валюта Беларусі атрымала ўстаноўленае візуальнае адлюстраванне.
Графічны знак уяўляе сабой кірылічную вялікую літару «Б», з якой пачынаецца слова «Беларусь», што дазваляе асацыіраваць выяву з Рэспублікай Беларусь і нацыянальнай грашовай адзінкай краіны. Па цэнтры літары праведзена паралельная верхняй лініі рыса, якая сімвалізуе ўстойлівасць, раўнавагу і стабільнасць.
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram и Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.