Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Беларусбанк вывучыў фінансавы почырк жанчын

5 сакавіка 2026

image001.jpg

Напярэдадні Дня жанчын Беларусбанк прадставіў чарговы аналітычны агляд пра сваіх кліентаў. Матэрыял абапіраецца на раней праведзенае даследаванне фінансавых патэрнаў жаночай аўдыторыі і дапоўнены транзакцыйнымі данымі за 2025 год. Маркетынгавая служба прааналізавала, як мяняюцца фінансавыя звычкі кліентак — ад трымальніц карт Клуба «Лэдзі» да прадпрымальніц з пакетам «Бізнес лэдзі».

Даследаванне паказала, што жанчыны актыўна выкарыстоўваюць банкаўскія прадукты і дэманструюць высокі ўзровень фінансавай дысцыпліны. Трымальніцы карт Клуба «Лэдзі» здзейснілі за год больш за 104 млн пакупак з сярэднім чэкам у 30 бел. руб., дэманструючы значны аб’ём аперацый. Сёння ў Клубе – звыш 228 тыс. удзельніц.

Выдаткі жанчын размяркоўваюцца па шырокім спектры катэгорый. Клопат пра сябе застаецца важным напрамкам: паслугі салонаў прыгажосці і магазінаў касметыкі за год было здзейснена каля мільёна транзакцый. Катэгорыя адзення і абутку таксама займае значнае месца – за год здзейснена больш за 1,4 млн пакупак.

Аўтамабільныя выдаткі супастаўляльныя па маштабе: кліенткі абслугоўвалі і запраўлялі свае аўтамабілі амаль 1,7 млн разоў.

Анлайн-пакупкі працягваюць дэманстраваць ўстойлівы рост: на маркетплэйсах жанчыны здзейснілі больш за 3,4 млн аперацый, пры гэтым 63% апытаных аддаюць перавагу абнаўленню гардэроба ў анлайн фармаце.

Здароўе і добраўпарадкаванне дома застаюцца значнымі фінансавымі прыярытэтамі. 54% рэспандэнтак плануюць выдаткі на медыцынскія паслугі і лекавыя сродкі, што пацвярджаецца 3,7 млн транзакцый у гэтай катэгорыі.

63% лічаць апраўданым афармленне крэдыту на набыццё нерухомасці, а 36% — на рамонт або куплю мэблі.

Жанчыны актыўна фарміруюць зберажэнні і інвесціруюць. Адукацыя застаецца найбольш запатрабаваным напрамкам укладанняў – яе выбіраюць 40% рэспандэнтак як найлепшую інвестыцыю. Далей ідуць замежная валюта (35%) і каштоўныя паперы (33%). 

У 2025 годзе кліенткі Клуба «Лэдзі» аформілі каля 5 тысяч крэдытных дагавораў на суму больш за 18 млн бел. руб., а анлайн дэпазіты адкрылі больш за 4 тысячы ўдзельніц Клуба, размясціўшы звыш 13,8 млн бел. руб.

Асобная ўвага ў даследаванні нададзена прадпрымальніцам, якія выкарыстоўваюць у Беларусбанку пакет паслуг «Бізнес-Лэдзі». Аналіз відаў эканамічнай дзейнасці паказвае, што традыцыйныя напрамкі захоўваюць устойлівыя пазіцыі: запатрабаванымі застаюцца індустрыя прыгажосці, цырульні і салоны, а таксама рознічны гандаль адзеннем і таварамі паўсядзённага попыту.

Гандаль у цэлым фарміруе больш за 60% усіх адкрытых пакетаў, застаючыся адной з ключавых сфер жаночага прадпрымальніцтва. Разам з тым кліенткі прадстаўлены і ў шырокім спектры іншых галін, уключаючы будаўніцтва, вытворчасць мэблі, хлебабулачных, пластмасавых і металічных вырабаў, IT паслугі, рамонт абсталявання, грузавыя перавозкі, адукацыйныя і медыцынскія паслугі, турызм і фітнес.

Атрыманыя даныя пацвярджаюць, што жанчыны ўпэўнена кіруюць асабістымі фінансамі і актыўна развіваюць уласную справу ў розных сферах эканомікі. Беларусбанк працягвае падтрымліваць кліентаў, прапаноўваючы рашэнні, якія дапамагаюць планаваць бюджэт, накапліваць сродкі і развіваць бізнес.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы 

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram и Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!