У Год беларускай жанчыны банк запускае для жаночага бізнесу акцыю «Жаночы выбар». Дзейнічаць яна будзе па 31 снежня 2026 года ўключна.
Абвяшчаючы 2026 год Годам беларускай жанчыны, Прэзідэнт адзначыў, што жанчыны, якія ствараюць утульнасць і натхняюць развіццё краіны, — гэта аснова нашага жыцця, «колер Беларусі».
Беларусбанк падзяляе гэту пазіцыю, таму падрыхтаваў шэраг мерапрыемстваў у падтрымку жаночага прадпрымальніцтва. У іх ліку акцыя «Жаночы выбар».
Што ўваходзіць у акцыйную прапанову
Штомесячная абаненцкая плата за карыстанне пакетам паслуг «Бізнес-Лэдзі» за 1 капейку — дзейнічае на працягу 6 месяцаў, уключаючы месяц падключэння да пакета паслуг, для:
-
жанчын, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь у якасці індывідуальных прадпрымальнікаў,
-
юрыдычных асоб – малых арганізацый і суб’ектаў сярэдняга прадпрымальніцтва ў адпаведнасці з артыкулам 3 Закона Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2010 № 148-З «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва», у якіх уласнікам маёмасці (заснавальнікам, адзіным удзельнікам) з’яўляецца жанчына або аднаму ці некалькім удзельніку(ам)-жанчыне(ам) у сукупнасці належыць доля (акцыі) у статутным фондзе гэтых юрыдычных асоб у памеры 25% і больш усяго памеру такога статутнага фонду.
Для ўдзелу ў акцыі неабходна:
-
адкрыць у банку першы бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях;
-
падключыць рахунак да пакета паслуг «Бізнес-Лэдзі».
Паважаныя лэдзі, гэты год – найлепшы час, каб пачаць сваю справу!
Падрабязнасці акцыі тут.
Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы
Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram і Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.