Беларусбанк і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь запусцілі крэдытны прадукт для суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва «Падтрымка сферы турызму і звязаных з гэтым паслуг» па нізкай стаўцы – 6,38% гадавых.
Новы прадукт закліканы вырашыць задачу, пастаўленую Кіраўніком дзяржавы перад Урадам па развіцці турыстычнага патэнцыялу, якая з’яўляецца адным з прыярытэтаў Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2026-2030 гады.
Крэдыт выдаецца на мэты інвестыцыйнай і бягучай дзейнасці індывідуальным прадпрымальнікам, суб’ектам малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і/або ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, за выключэннем г. Мінска, і рэалізуюць праекты па наступных відах дзейнасці:
-
гасцінічны і рэстаранны бізнес;
-
ахова здароўя (дзейнасць медыцынскіх цэнтраў, санаторна-курортных арганізацый з медыцынскімі паслугамі);
-
спорт, забавы і адпачынак (арганізацыя культурна-відовішчных мерапрыемстваў, выставы, музеі, спартыўныя мерапрыемствы, гістарычныя месцы, дзіцячыя забаўляльныя цэнтры);
-
пасажырскія перавозкі;
-
дзейнасць у галіне абслугоўвання будынкаў і тэрыторый (мыйка і ўборка будынкаў ўнутры і звонку, чыстка і мыйка прамысловых машын і абсталявання, пасадка, догляд і абслугоўванне паркаў, садоў, сквераў, зялёных зон будынкаў).
Асноўныя ўмовы крэдыту «Падтрымка сферы турызму і звязаных з гэтым паслуг»:
-
валюта фінансавання: беларускія рублі;
-
працэнтная стаўка: 6,38% гадавых;
-
тэрмін крэдытавання: да 5 гадоў;
-
максімальная сума фінансавання: 5,0 млн. бел. руб.;
-
выдаецца за кошт рэсурсаў Банка развіцця Рэспублікі Беларусь.
Падрабязная інфармацыя аб крэдытным прадукце «Падтрымка сферы турызму і звязаных з гэтым паслуг» — тут.