Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Бізнес-ініцыятыва ў пяшчотных руках: Беларусбанк запрашае на канферэнцыю па жаночым прадпрымальніцтве

18 лютага 2026

Беларусбанк трэці раз выступіць генеральным партнёрам канферэнцыі BUSINESS-2026: WOMEN’S STYLE. У Год беларускай жанчыны магчымасць падтрымаць ініцыятыву для прадпрымальніц мае асаблівую значнасць для банка як сацыяльна адказнай кампаніі.

Мерапрыемства адбудзецца 5 сакавіка ў атэлі DoubleTree by Hilton Minsk. У якасці спікераў як заўсёды запрошаны сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы — прызнаныя практыкі, кіраўнікі і ўласнікі арганізацый. Яны дадуць сучасныя адказы на пытанні, якія ніколі не губляюць актуальнасць, аб шляхах развіцця і маштабавання справы, стратэгіях маркетынгу і продажаў, кіраўніцкіх падыходах і іншых важных аспектах вядзення бізнесу. Таксама плануюцца выступленні прадстаўнікоў Беларусбанка: яны падзеляцца вопытам падтрымкі прадпрымальніцтва і раскажуць аб створаных для гэтага перспектыўных інструментах.

Нагадаем, для жаночай аўдыторыі ў банку дзейнічае спецыяльная прапанова «Бізнес-Брыльянт» і пакет паслуг разлікова-касавага абслугоўвання «Бізнес-Лэдзі».

Акрамя таго, Беларусбанк прапануе аформіць асаблівуюкартку Клуба «Лэдзі» і атрымліваць сапраўдныя жаночыя прывілеі, а таксама доступ да тэматычных мерапрыемстваў Клуба.

Білеты на канферэнцыю BUSINESS-2026: WOMEN’S STYLE можна набыць на сайце арганізатара.. Па прамакодзе Belarusbank_WS25 даступна скідка 25%.

Упраўленне камунікацый, маркетынгу і рэкламы

Падпісвайцеся на акаўнты Беларусбанка ў Telegram и Instagram — першымі даведвайцеся пра падзеі найбуйнейшага банка краіны і галоўныя тэндэнцыі свету фінансаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!