Агульная інфармацыя
ААТ «ААБ Беларусбанк» — найбуйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Рэспублікі Беларусь.
Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Займае лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па такіх паказчыках, як узровень уласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў.
Дзейнасць банка непарыўна звязана з эканамічнай палітыкай краіны і накіравана на садзейнічанне дынамічнаму развіццю найважнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы.
У ліку кліентаў — прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплекса, тэлекамунікацый, нафтахіміі, дзейнасць якіх арыентавана на мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння, развіццё экспартнага патэнцыялу.
Валодае шырокай тэрытарыяльнай сеткай і развітай інфраструктурай. На 01.02.2025 г. сістэме банка — 6 абласных упраўленняў, 118 цэнтраў банкаўскіх паслуг (у т.л. 10 цэнтраў банкаўскіх паслуг з дадатковымі функцыямі), 124 аперацыйныя службы, 928 аддзяленняў, 63 абменных пунктаў, 30 аддаленых працоўных месцаў і 4 перасоўныя касы (аддаленыя працоўныя месцы).
ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе свою дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій
- Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 ад 09.06.2025 г., выдадзеная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
- Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1089, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.
ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята на ўлік у дзяржаўную ўстанову ««Агенцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» 21 студзеня 2009 года пад нумарам 3.
Запрашаем Вас да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!