Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

HR-брэнд банка

image001.jpg

Беларусбанк — сучасны банк са стогадовым вопытам. Шматгадовае лідарства на рынку дае магчымасць аналізаваць патрэбы і прапаноўваць найлепшыя рашэнні не толькі для кліентаў банка, але і для работнікаў.

Банк клапоціцца пра сваіх работнікаў і прапануе ім рашэнні, якія дазваляюць адчуваць максімальную задаволенасць сваёй працай, падтрымку дружнага калектыву, магчымасць паспяховай рэалізацыі свайго патэнцыялу.

Ключавыя пазіцыі HR-брэнда Беларусбанка прадстаўлены ў пяці «апорах»:

Зорка

1.png

100 гадоў вопыту ў ацэнцы магчымасцей.

Банк прапануе найлепшыя ўмовы для сваіх работнікаў. Яго вопыт і статус дазваляюць заставацца арыенцірам для іншых арганізацый і працадаўцаў.

Мост

4.png

Фінансавая ўпэўненасць.

Банк прадастаўляе магчымасці атрымання годнай заработнай платы і яе павышэння па меры набыцця вопыту і асваення новых прафесійных кампетэнцый.

Крэсла

2.png

Клопат пра камфорт і дабрабыт.

Банк гарантуе выдатны сацыяльны пакет, камфортны офіс і працоўнае месца, зручны графік. Шматлікая і самая шырокая сетка аддзяленняў дазваляе працаваць побач з домам і не шукаць іншую арганізацыю ў выпадку пераезду ў іншы горад.

Ракета

5.png

Перспектыва развіцця.

Беларусбанк – самы буйны і ўніверсальны ў Беларусі. Ён развівае ўсе існуючыя віды банкаўскага бізнесу і актыўна ўкараняе сучасныя тэхналогіі. Кожны работнік мае максімальна магчымы спектр выбару напрамкаў для атрымання маштабнага прафесійнага вопыту, развіцця і кар’ернага росту, навучання і праявы ініцыятывы.

Лямпа

3.png

Яркае жыццё дружнай каманды.

Усе мы розныя, але ў першую чаргу мы – каманда прафесіяналаў, якую аб’ядноўвае місія банка і агульныя карпаратыўныя каштоўнасці. Банк дае магчымасць падтрымліваць здаровы лад жыцця, актыўна ўдзельнічаць у разнапланавых карпаратыўных мерапрыемствах, валанцёрскім руху і дабрачынных праектах.

Гісторыя банка

Вакансіі

Сацыяльны пакет