Умовы
| Тэрмін укладу | Гадавая працэнтная стаўка |
Першапачатковы ўзнос | Папаўненне | Тып працэнтнай стаўкі | Парадак выплаты працэнтаў |
Расходныя аперацыі | Аўтаматычнае перазаключэнне |
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 4 месяцы | 8% | ад 50 BYN | першы месяц i Мінімальная сума дадатковага ўзносу – 25 BYN, банк мае права ў аднабаковым парадку спыніць (прыпыніць) прыём дадатковых узносаў ва ўклад (дэпазіт) | фіксаваная i не можа быць зменена на працягу ўсяго тэрміну захоўвання дзеяння ўкладу | штомесячна і ў дзень наступлення тэрміну вяртання | у межах капіталізаваных працэнтаў | не прадугледжана |
| 7 месяцаў | 9.7% | ад 50 BYN | першы месяц i Мінімальная сума дадатковага ўзносу – 25 BYN, банк мае права ў аднабаковым парадку спыніць (прыпыніць) прыём дадатковых узносаў ва ўклад (дэпазіт) | фіксаваная i не можа быць зменена на працягу ўсяго тэрміну захоўвання дзеяння ўкладу | штомесячна і ў дзень наступлення тэрміну вяртання | у межах капіталізаваных працэнтаў | не прадугледжана |
Як адкрыць уклад
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў мабільны дадатак «M-Belarusbank» або скачайце дадатак.
-
Крок 2
Перайдзіце ў раздзел «Фінансы» - «Уклады» і націсніце кнопку «Адкрыць уклад». Запоўніце неабходныя даныя для ажыццяўлення аперацыі.
-
Крок 3
Пасля ажыццяўлення аперацыі адкрыты ўклад адлюстроўваецца ва ўкладцы «Мае фінансы/Уклады».
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу.
-
Крок 2
Перайдзіце ў раздзел «Рахункі» - «Дэпазіты (уклады)» - «Адкрыццё Анл@йн-дэпазіту». Запоўніце неабходныя даныя для ажыццяўлення аперацыі.
-
Крок 3
Пасля ажыццяўлення аперацыі адкрыты ўклад адлюстроўваецца ва ўкладцы «Дэпазіты» (Уклады)».
У Інфакіёску банка
-
Крок 1
Устаўце банкаўскую картку ў інфакіёск, увядзіце ПІН-код і пацвердзіце дзеянне.
-
Крок 2
Выберыце раздзел «Грашовыя пераводы і ўклады» → «Анлайн-дэпазіты» → «On-line адкрыццё ўкладу (спісанне з БПК)». Запоўніце даныя для адкрыцця ўкладу.
-
Крок 3
Пасля ажыццяўлення аперацыі адпраўце чэк на e-mail (электронную пошту) або раздрукуйце яго (у выпадку неабходнасці). Адкрыты ўклад адлюстроўваецца ва ўкладцы «Адкрытыя дэпазіты».
У Банкамаце банка
-
Крок 1
Устаўце банкаўскую картку ў банкамат, выберыце мову інтэрфейса, увядзіце ПІН-код і пацвердзіце дзеянне.
-
Крок 2
Перайдзіце ў раздзел «Плацяжы, сэрвісы, паслугі» - «Пашыраныя плацяжы». Паўторна ўвядзіце ПІН-код і выберыце «Грашовыя пераводы і ўклады» і пацвердзіце, што дзейнічаеце самастойна, націснуўшы кнопку «Так». Выберыце «Анлайн-дэпазіты» - «On-line адкрыццё ўкладу (спісанн з БПК)». Запоўніце неабходныя даныя для ажыццяўлення аперацыі.
-
Крок 3
Пасля ажыццяўлення аперацыі адпраўце чэк на e-mail (электронную пошту) або раздрукуйце яго (у выпадку неабходнасці). Адкрыты ўклад адлюстроўваецца ва ўкладцы «Адкрытыя дэпазіты».
Як папоўніць уклад
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Скачайце дадатак М-банкінг з App Store або Google Play і зарэгіструйцеся, выконваючы падказкі дадатку.
-
Крок 2
Перайдзіце ў раздзел «Фінансы» → «Уклады», выберыце дэпазіт для папаўнення і аперацыю «Папаўненне ўкладу». Пазначце карту для спісання сродкаў і суму папаўнення.
-
Крок 3
Пасля завяршэння аперацыі адпраўце чэк на e-mail або раздрукуйце яго (у выпадку неабходнасці).
Цяпер папоўніць ўклад стала прасцей, чым калі-небудзь!
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Увайдзіце ў сістэму Інтэрнэт-банкінг або зарэгіструйцеся, калі ў вас яшчэ няма доступу.
-
Крок 2
Перайдзіце ў раздзел «Дэпазіты» і выберыце ўклад для папаўнення.
На ўкладцы «Рахункі» выберыце пункт «Дэпазіты (уклады)», націсніце «Папаўненне дэпазіту», выберыце патрэбны дэпазіт і карту для спісання сродкаў. -
Крок 3
Пасля завяршэння аперацыі адпраўце чэк на e-mail або раздрукуйце яго (у выпадку неабходнасці).
Гатова! Ваш уклад паспяхова папоўнены.
Online у Інфакіёску банка
-
Крок 1
Устаўце банкаўскую карту ў інфакіёск, увядзіце ПІН-код і пацвердзіце дзеянне.
-
Крок 2
Выберыце раздзел «Грашовыя пераводы і ўклады» → «Інтэрнэт-дэпазіты» → «Мае інтэрнэт-дэпазіты» выберыце дэпазіт, які адкрыты і націсніце «Папоўніць дэпазіт». Пазначце суму папаўнення.
-
Крок 3
Па завяршэнні аперацыі выберыце адпраўку чэка на e-mail або раздрукуйце яго (у выпадку неабходнасці).
Усё проста і зручна!
Пытанне-адказ
Адзыўны ўклад – гэта ўклад, які можна скасаваць датэрмінова на ўмовах і ў парадку, прадугледжаных дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту). Вяртанне адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, вызначаных заключаным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).
Безадзыўны ўклад – гэта ўклад, па якім не прадугледжана датэрміновае скасаванне дагавора да заканчэння тэрміну вяртання ўкладу (дэпазіту). У адпаведнасці з артыкулам 186 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) можа быць вернуты датэрмінова толькі са згоды банка.
• у беларускіх рублях – тэрмінам менш за 1 год;
• у замежнай валюце – тэрмінам менш за 2 гады.
Пры гэтым пад пачаткам тэрміну ўкладу (дэпазіту) разумеецца дата ўнясення кожнай грашовай сумы на рахунак (першапачатковага ўзносу, дадатковага ўзносу), пад заканчэннем тэрміну – дата зняцця грашовай сумы з рахунку (частковага зняцця або поўнага вяртання).
Памер стаўкі падаходнага падатку – 13 працэнтаў ад сумы атрыманага працэнтнага даходу.
Банкі Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца падатковымі агентамі і ўпаўнаважаны разлічваць і ўтрымліваць сумы падаходнага падатку з даходаў па ўкладах (дэпазітах) фізічных асоб на карысць бюджэту.
Калькулятар
Гэты разлік з'яўляецца арыентыровачным і не з'яўляецца абавязацельствам банка па выплаце працэнтаў у названай суме. Усе разлікі прыводзяцца з умовай нязменнасці сумы ўкладу, не запатрабавання працэнтаў на працягу тэрміну захоўвання.
Даход ад укладу
Уклад
—Сума ўкладу
—Сума даходу за вылікам падаходнага падатку
—Выніковы даход
—Сума працэнтаў
—Сума падаходнага падатку
—Асноўная інфармацыя
-
Валюта ўкладу – беларускія рублі
-
Тып укладу – безадзыўны i датэрміновае вяртанне ажыццяўляецца толькі са згоды банка
-
Укладчыкамі па гэтым відзе ўкладу з’яўляюцца рэзідэнты Рэспублікі Беларусь i грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія атрымалі дазволы на пастаяннае пражыванне (від на жыхарства, біяметрычны від на жыхарства) у Рэспубліцы Беларусь
-
Адкрыццё:
з карткі, незалежна ад валюты рахунку, да якога яна аформлена i рахунак для вяртання грашовых сродкаў павінен быць адкрыты ў валюце, якая адпавядае валюце ўкладнога рахункуз віртуальнага бягучага рахунку ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» i валюта ўкладнога рахунку павінна адпавядаць валюце віртуальнага бягучага рахунку -
Выбар кліентам спосабу выплаты сумы ўкладу i па заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу пералічэнне на: дзеючую картку (у тым ліку віртуальную картку), бягучы (разліковы) рахунак (у тым ліку віртуальны рахунак) з выплатай сродкаў у любой установе банка
-
Падключэнне бясплатнага SMS-апавяшчэння аб заканчэнні тэрміну дзеяння ўкладу
-
Адкрыццё і кіраванне ўкладам, не наведваючы банк i ўклад дыстанцыйнага кіравання, з дапамогай сістэм дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг (выключна для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь), устройстваў самаабслугоўвання (банкамат або інфакіёск, прызначаны для ажыццяўлення грашовых пераводаў)