Абавязковае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

Дагавор па даным відзе страхавання заключаецца ад імя БРУСП «Белдзяржстрах».

Пры заключэнні дагавора неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на аўтамабіль і пашпарт.
Аплата страхавога ўзносу ажыццяўляецца ў беларускіх рублях. Памеры страхавых тарыфаў, у т.л. прымяняемых зніжкаў, ажыццяўляецца ў парадку, вызначаным заканадаўствам, і з'яўляецца адзіным для ўсіх страхавых кампаній, якія здзяйсняюць даны від страхавання.
Дагавор унутранага страхавання заключаецца, як правіла, на адзін год.
У структурных падраздзяленнях банка, непасрэдна праз касы банка, а таксама з выкарыстаннем дыстанцыйных каналаў продажу праз сістэму «Разлік» можна аплаціць 2-ю частку страхавога ўзносу па страхавых полісах Белдзяржстраха незалежна ад месца аплаты першай часткі.
За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.

Увага!

Па пытаннях датэрміновага спынення дагавораў страхавання, заключаных з БРУСП «Белдзяржстрах», выдачы дублікатаў узамен згубленых страхавых пасведчанняў (полісаў), унясення змяненняў ва ўмовы заключаных дагавораў страхавання звароту страхавацелям аплачаных імі страхавых узносаў, пакрыццё шкоды па ўказаных дагаворах, неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».