Атрымайце кампенсацыю ўкрадзеных грошай

Застрахаваны ўсе рахункі ў Беларусбанку
Пакрыйце выдаткі на перавыпуск картак
Пакрыйце судовыя расходы
Праграма «Фінансы пад абаронай» дазволіць набыць упэўненасць і фінансавую абарону на выпадак розных непрадбачаных акалічнацей, звязаных з неправамерным спісаннем грашовых сродкаў з любога рахунку, адкрытага ў ААТ «ААБ Беларусбанк», пакрыць выдаткі на перавыпуск картак у выпадку іх страты, а таксама пакрыць выдаткі (у тым ліку судовыя), звязаныя з незаконным афармленнем крэдыту трэцімі асобамі на імя Страхавальніка.
|
Кошт дагавору страхавання | ||
|---|---|---|
|
«Фінансы пад абаронай»
|
Страхавая сума, рублёў |
2 000 |
|
Страхавы ўзнос, рублёў |
30 |
|
Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка
- Паслуга з 02.09.2024 даступна толькі для кліентаў, якія раней падпісалі згоду на заключэнне дагавору страхавання і не была аформлена згода на заключэнне дагавору добраахвотнага камбінаванага страхавання рызык уладальнікаў рахункаў «Абарона фінансаў і здароўя»
- Азнаёмцеся з прапановай (афертай) аб заключэнні дагавору страхавання, размешчанай на сайце банка
- Аплаціце страхавую паслугу
- Атрымайце апавяшчэнне аб заключэнні дагавору страхавання
Страхавыя выпадкі:
Незаконнае спісанне грошай з рахунку
Несанкцыянаванае спісанне грашовых сродкаў з рахунку Страхавальніка шляхам:
- атрымання карты і PIN-кода і зняцця наяўных грошай у банкамаце;
- атрымання наяўных грошай у аддзяленні банка або аплаты тавараў, работ і паслуг пры дапамозе падробкі подпісу;
- атрымання наяўных грошай з банкамата або аплаты тавараў і паслуг шляхам падробкі карткі;
- правядзення трэцімі асобамі бескантактавага плацяжу з выкарыстаннем мабільнага ўстройства, якое належыць Страхавальніку;
- уздзеяння шкоднаснага праграмнага забеспячэння на мабільнае ўстройства Страхавальніка;
- спісання сродкаў з рахунку Страхавальніка пры дапамозе:
а) скімінгу;
б) фішынгу, фармінгу, кардынгу і іншых аналагічных відаў махлярства;
в) падключэння (перападключэння) трэцімі асобамі Мабільнага банка Страхавальніка на іншае мабільнае ўстройства;
г) доступу трэціх асоб да Інтэрнэт-банка або Мабільнага банка кліента банка
Крадзеж наяўных грошай, знятых у банкамаце або аддзяленні банка
Крадзеж (грабеж або разбой) наяўных грошай на працягу 2-х гадзін з моманту іх зняцця ў банкамаце
Неправамернае афармленне крэдыту на імя Страхавальніка
узнікненне страт кліента банка ў памеры сумы крэдытаў (пазык), а таксама працэнтаў па іх, неправамерна аформленых на імя Страхавальніка ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка, а таксама выдаткаў на замену скампраметаваных дакументаў, якія сведчаць асобу
Судовыя выдаткі
непрадбачныя судовыя выдаткі ў выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, звязаных з атрыманнем крэдыту (пазыкі) у ААТ «ААБ Беларусбанк», на імя Страхавальніка з выкарыстаннем неправамерна атрыманых трэцімі асобамі персанальных даных Страхавальніка.
Пад судовымі выдаткамі разумеюцца выдаткі, здзейсненыя на:
- аплату дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд;
- на аплату паслуг прадстаўніка (уключаючы выдаткі на складанне іскавой заявы і іншых дакументаў, звязаных з судовым разборам);
- іншыя неабходныя судовыя расходы і выдаткі (у адпаведнасці з артыкулам 116 Грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь)
Страта, крадзеж або паломка карткі
Страта (гібель) карткі, выпушчанай да рахунку ў ААТ «ААБ Беларусбанк» у выніку:
а) страты;
б) крадзяжу;
в) выпадковых механічных, тэрмічных пашкоджанняў, размагнічвання пры выкарыстанні ў банкамаце;
г) няспраўнай працы банкамата;
д) немагчымасці карыстання карткай у выніку страты ПІН-кода трымальнікам карткі.
Кампенсацыя выдаткаў на аднаўленне ўкрадзеных дакументаў/ключоў / SIM-карты
Пакрываюцца выдаткі па аднаўленні афіцыйных дакументаў, ключоў, замене Сім-карты мабільнага тэлефона Страхавальніка, страчаных у выніку супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб шляхам крадзяжу, грабяжу, разбою.
- ключы ад асноўнага месца пражывання (дома, кватэры), гаража, транспартнага сродку
- афіцыйныя дакументы (пашпарт, вадзіцельскія правы і да т. п.)
- блакіроўка і замена SIM-карты мабільнага тэлефона
Дадатковыя ўмовы
Застрахаваны ўсе рахункі і ўсе карты, адкрытыя да гэтых рахункаў у Беларусбанку
Страхавая сума – 2 000 рублёў.
Тэрмін страхавання – 1 год.
Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля аплаты ўзносу
Што рабіць, калі настаў страхавы выпадак
- Патэлефануйце на нумар +375-17-299-25-26 і заблакіруйце картку.
- Праверце выпіску па рахунку.
- Звярніцеся ў найбліжэйшае аддзяленне міліцыі/паліцыі (у краіне знаходжання) і напішыце заяву аб крадзяжы/рабаванні (вазьміце копію заявы з адзнакай аб прыняцці гэтай заявы да разгляду).
- Праінфармуйце аб тым, што здарылася, страхавую кампанію па тэлефоне 7151 (з любога мабільнага на тэрыторыі Беларусі) або (+375 17) 306-51-67, праз электронную пошту claims@kupala.by і выконвайце ўказанні Страхоўшчыка.
- Прадастаўце заяву аб страхавым выпадку ў страхавую кампанію і прыкладзеце неабходныя дакументы па адрасе г. Мінск, вул. Маякоўскага, 35. Дакументы можна прадаставіць у электронным выглядзе праз асабісты кабінет на сайце страхавой кампаніі Купала kupala.by або на Viber +375-29-643-25-67
Страховые услуги в рамках Добровольного комплексного страхования банковских счетов оказывает ОАО «АСБ Беларусбанк» на основании договора поручения от 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 от имени СБА ЗАСO «Купала» (Совместное белорусско-австрийское закрытое акционерное страховое общество «Купала», 220004 Минск, ул. Немига 40, офис 702, УНП 500048039, специальное разрешение (лицензия) на право осуществления страховой деятельности № 02200/13-00044, срок действия бессрочно, сайт www.kupala.by.
С условиями страхования, включая перечень страховых случаев, ограничения в страховом покрытии, исключения из страхования, порядок определения размера страховой выплаты вы можете ознакомиться на сайте страховой компании www.kupala.by.