Гарантыя кампенсацыі страчанага даходу
Ахова для адзыўных і безадзыўных укладаў
Кошт ад 15 рублёў
пры тэрміне страхавання ад 3 месяцаў
Кліенты «Беларусбанка» з полісам добраахвотнага страхавання рызыкі ўкладчыкаў «Даход па аховай» цяпер могуць выбраць найбольш выгадныя ўмовы ўкладу на больш працяглы перыяд і быць абароненымі ад страт даходу, калі раптам ім датэрмінова спатрэбіцца забраць грошы з-за непрадбачных жыццёвых абставін – сур’ёзнай хваробы, страты працы, значнага пашкоджання транспарту або жылля. Пры гэтым ахова дзейнічае як для безадзыўных, так і адзыўных укладаў.
Пры афармленні страхоўкі «Даход пад аховай» кліент, заўчасна скасаваўшы дагавор банкаўскага ўкладу па прычыне складанай асабістай сітуацыі, мае права разлічваць на пакрыццё страчаных працэнтаў за перыяд размяшчэння грашовых сродкаў да скасавання дагавору ўкладу. Скарыстацца прапановай могуць дзеючыя ўкладчыкі банка, а таксама тыя кліенты, якія толькі збіраюцца адкрыць дэпазіт.
Страхавы выпадак – датэрміновае спыненне дагавору банкаўскага ўкладу* ў выніку:
Шкоды жыццю або здароўю
- працяглай хваробы больш за 60 дзён укладчыка (або яго блізкага сваяка)
- смерці ўкладчыка або яго блізкага сваяка/блізкага сваяка мужа (жонкі)
- устанаўленне ўкладчыку (або яго блізкаму сваяку) I або II групы інваліднасці
- устанаўленне дзіцяці ўкладчыка катэгорыі «дзіця-інвалід» III або IV ступені страты здароўя
Пашкоджанне маёмасці
- пашкоджанне, страта жылога памяшкання або транспартнага сродку ўкладчыка (або яго мужа/жонкі) у выніку пажару, выбуху, стыхійнага бедства, супрацьпраўных дзеянняў трэціх асоб, ДТЗ
- прычынення Выгаданабывальнікам шкоды маёмасці пацярпелых пры карыстанні жылым памяшканнем у выніку пажару, выбуху, пранікнення вады з жылога памяшкання, рамонту, пераўстройства, перапланіроўкі, переаабсталявання жылога памяшкання, аварыі ацяпляльнай сістэмы, водаправодных і каналізацыйных сетак або іншага інжынернага абсталявання
Страты працы або даходу
- скасавання працоўнага дагавору (кантракту) з укладчыкам па ініцыятыве наймальніка ў выніку часовай непрацаздольнасці Выгаданабывальніка, ліквідацыі юрыдычнай асобы, скарачэння колькасці (штату) работнікаў
- страта даходу ў выніку пераводу ўкладчыка на менш аплачваемую працу ў выніку захворвання
*Для безадзыўных укладаў – скасаванне толькі са згоды банка. Наяўнасць заключанага дагавору страхавання не з’яўляецца безагаворачнай падставай для згоды банка на скасаванне дагавору безадзыўнага ўкладу.
Для адзыўных укладаў – у адпаведнасці з умовамі заключанага дагавору банкаўскага ўкладу.
Варыянты страхавых праграм і іх кошт
Страхавая сума | Тэрмін страхавання | |||||
ад 3 да 13 месяцаў | ад 14 да 18 месяцаў | ад 19 да 24 месяцаў | ||||
---|---|---|---|---|---|---|
Страхавы ўзнос | ||||||
на агульных умовах | на агульных умовах | на агульных умовах | ||||
да |
1 000,00 | 15 | 22,5 | 30 | ||
ад |
1 000,01 |
да |
1 500,00 | 22,5 | 33,75 | 45 |
ад |
1 500,01 |
да |
2 000,00 | 30 | 45 | 60 |
ад | 2 000,01 | да | 2 500,00 | 37,5 | 56,25 | 75 |
ад | 2 500,01 | да | 5 000,00 | 75 | 112,5 | 150 |
ад | 5 000,01 | да | 10 000,00 | 150 | 225 | 300 |
ад | 10 000,01 | да | 35 000,00 | 525 | 787,5 | 1050 |
ад | 35 000,01 | да | 50 000,00 | 750 | 1125 | 1500 |
ад | 50 000,01 | да | 100 000,00 | 1500 | 2250 | 3000 |
Страхавая сума і страхавы ўзнос пры страхаванні ў дачыненні да валютнага дэпазіту (у доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях) вызначаюцца шляхам канвертацыі сум, пазначаных у табліцы вышэй, па курсе НБ РБ на дзень заключэння дагавору.
Дадатковыя ўмовы
- Страхавая сума роўная магчымаму даходу па ўкладзе
- Тэрмін страхавання ад 3-х да 24-х месяцаў
- Дагавор страхавання ўступае ў сілу на наступны дзень пасля заключэння дагавору
- Для адзыўных і безадзыўных укладаў
Як аформіць дагавор страхавання ва ўстанове банка
Звярніцеся ў зручную для Вас установу банка*, у якой будзе афармляцца дагавор страхавання
*Паслуга даступна ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк».
Што рабіць, калі настаў страхавы выпадак?
Страхавыя паслугі ў рамках Добраахвотнага страхавання рызыкі ўкладчыкаў «Даход пад аховай» аказвае Беларусбанк на падставе дагавору даручэння ад 14.05.2019 №BY53AKBB38190000269740000000 ад імя СБА ЗАСТ «Купала» (спецыяльны дазвол (ліцэнзія) ад 11.11.2004 №02200/13-00044, тэрмін дзеяння бестэрмінова).
З умовамі страхавання, уключаючы пералік страхавых выпадкаў, абмежаванні ў страхавым пакрыцці, парадак звароту да страхоўшчыка пры наступленні страхавога выпадку, Вы можаце азнаёміцца тут.