Дагавор па даным відзе страхавання заключаецца ад імя БРУСП «Белдзяржстрах».
«Зялёная карта» – міжнародны страхавы сертыфікат, які пацвярджае страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў на тэрыторыі краін-удзельніц Лонданскага пагаднення і забяспечвае бесперашкодны праезд па тэрыторыі любой з гэтых краін.
Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» афармляецца толькі грамадзянам, чые транспартныя сродкі зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Мінімальны тэрмін страхавання 15 дзён, максімальны – да 1 года. Страхавы сертыфікат «Зялёная карта» можа быць выданы страхавацелю не раней, як за 3 месяцы да пачатку яго дзеяння.
Пры заключэнні дагавора страхавання «Зялёная карта» ўладальніку аўтамабіля неабходна мець пры сабе тэхнічны пашпарт на транспартны сродак. Аплата страхавога ўзносу здзяйсняецца адзіначасова ў еўра, доларах ЗША або расійскіх рублях. Страхавыя ўзносы ў расійскіх рублях прымаюцца толькі з дзеяннем сертыфіката «Зялёная карта» на тэрыторыі РФ.
За больш падрабязнай інфармацыяй вы можаце звярнуцца па тэлефоне (8 017) 269-26-03 або наведаўшы афіцыйны сайт Белдзяржстраха www.bgs.by.
Увага!
Па ўсіх пытаннях пераафармлення страхавога сертыфіката «Зялёная карта» або выдачы дубліката ўзамен страчанага, неабходна звяртацца ў філіялы і прадстаўніцтвы БРУСП «Белдзяржстрах».
Іншыя выгадныя прапановы банка
- магчымасць афармлення страхавога поліса ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу
- магчымасць афармлення міжнароднай плацежнай карты ААТ «ААБ Беларусбанк»
- магчымасць падключэння паслуг Інтэрнэт-банкінг і М-банкінг