Запіс на абслугоўванне (адкліканне згоды)
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 07.05.2021 № 99-З «Аб абароне персанальных даных» адклікаю маю згоду на апрацоўку персанальных даных у ААТ «ААБ Беларусбанк» (220089, г. Мінск, пр. Дзяржынскага, 18, далей – Банк), дадзеную мной на сайце Банка/у тэрмінале–рэгістратары электроннай сістэмы кіравання чаргой пры рэгістрацыі папярэдняга запісу на абслугоўванне ў падраздзяленнях Банка.
Я азнаёмлены, што пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі маіх персанальных даных Банк абавязаны спыніць іх апрацоўку, уключаючы іх выдаленне, і праінфармаваць аб гэтым мяне на працягу 15 каляндарных дзён пасля паступлення заявы ў Банк, калі адсутнічаюць іншыя падставы для такіх дзеянняў з персанальнымі данымі, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі.
Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці выдалення Банк павінен прыняць меры па недапушчэнні далейшай апрацоўкі персанальных даных, уключаючы іх блакіраванне, і паведаміць аб гэтым мне на працягу 15 каляндарных дзён пасля паступлення заявы ў Банк.