Сістэма імгненных палацяжоў
Садзейнічае дасягненню мэты ўстойлівага развіцця
№17 «Партнёрства ў інтарэсах устойлівага развіцця»
Сістэма імгненных плацяжоў – гэта сістэма грашовых пераводаў, якая дазваляе фізічным асобам ажыццяўляць грашовыя пераводы ў банкі Рэспублікі Беларусь іРасійскай Федэрацыі.
Перавагі:
- трэба ведаць толькі назву банка (выбар банка-атрымальніка ажыццяўляецца са спісу) і нумар мабільнага тэлефона атрымальніка
- у рэжыме 24/7/365
- хуткае паступленне на рахунак
- нізкі памер камісіі за перавод
Як скарыстацца сэрвісам
Для адпраўкі пераводу неабходна
- быць карыстальнікам сістэмы Інтэрнэт-банкінг або М-банкінг.
- мець бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак у беларускіх рублях без выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі. Пры адсутнасці такога рахунку, магчыма адкрыць яго ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і ў сістэме «М-банкінг» у рэжыме анлайн.
Для атрымання пераводу неабходна
- прывязаць нумар тэлефона да бягучага банкаўскага рахунку ў сістэме Інтэрнэт-банкінг(бягучы рахунак з прывязаным нумарам тэлефона павінен мець толькі атрымальнік).
Як скарыстацца грашовымі сродкамі, якія паступілі на бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак
У сістэме «Інтэрнэт-банкінг» можна перавесці грашовыя сродкі на банкаўскую плацежную карту: выбраць рахунак, на які паступілі грашовыя сродкі, у выпадаючым спісе «Аперацыі» выбраць пункт «Спісаць на карту», пазначыць банкаўскую картку, на якую неабходна ажыццявіць перавод.
Дакументы