Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Аказанне банкаўскіх паслуг у аб’ектах паштовай сувязі РУП «Белпошта»

У аб’ектах паштовай сувязі РУП «Белпошта» на падставе пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2005 № 45 «Аб узаемадзеянні банкаў з рэспубліканскім унітарным прадпрыемствам паштовай сувязі «Белпошта» могуць ажыццяўляцца асобныя дзеянні па банкаўскіх аперацыях у беларускіх рублях, звязаныя з абслугоўваннем фізічных асоб:

адкрыццё банкаўскіх укладаў (дэпазітаў)

заключэнне дагавора тэрміновага банкаўскага ўкладу

Дзеючыя ўклады ў беларускіх рублях

афармленне банкаўскай плацежнай карткі

заключэнне дагавора бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку і выдача банкаўскай плацежнай карткі

Плацежная картка
ў беларускіх рублях

афармленне пакета дакументаў для атрымання спажывецкага крэдыту,

прадстаўленне для падпісання фізічнай асобе крэдытнага дагавора 

Спажывецкія крэдыты ў беларускіх рублях

папаўненне і выдача ўкладу (дэпазіту), закрыццё ўкладнога рахунку (дэпазіту),
адкрытага ў АПС РУП «Белпошта»

(гэтыя аперацыі ажыццяўляюцца ва ўсіх падраздзяленнях РУП «Белпошта»)

З пералікам аб’ектаў паштовай сувязі і іх рэжымам працы з кліентамі
можна азнаёміцца на афіцыйным сайце РУП «Белпошта». .