Перавагі
Умовы
| Від крэдыту | ||||||
| Партнёр Online да 2 месяцаў[2] | Партнёр Online да 3 месяцаў | Партнёр Online да 6 месяцаў | Партнёр Online да 9 месяцаў | Партнёр Online да 12 месяцаў | Партнёр Online да 24 месяцаў | |
| Памер крэдыту | у межах плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка ў памеры, які не перавышае 500 базавых велічыняў, але не менш за 50,0 беларускіх рублёў | |||||
|---|---|---|---|---|---|---|
| Працэнтная стаўка | 0,000001 % гадавых (фіксаваная стаўка) | 0,000001 % гадавых (фіксаваная стаўка) | 5,0 % гадавых (фіксаваная стаўка) | стаўка рэфінансавання НБРБ на дату заключэння крэдытнага дагавору - 0,25 п.п. (фіксаваная стаўка) | стаўка рэфінансавання НБРБ на дату заключэння крэдытнага дагавору + 1,75 п.п (фіксаваная стаўка) | стаўка рэфінансавання НБРБ на дату заключэння крэдытнага дагавору + 2,75 п.п (фіксаваная стаўка) |
| Спосаб прадастаўлення крэдыту |
безнаяўным пералічэннем на рахункі трэціх асоб для набыцця тавараў (работ, паслуг) Узнагароджанне (плата) за пералічэнне грашовых сродкаў не спаганяецца. |
|||||
| Тэрмін крэдыту | да 2 месяцаў | да 3 месяцаў | да 6 месяцаў | да 9 месяцаў | да 12 месяцаў | да 24 месяцаў |
| Тэрмін прадастаўлення крэдыту | не пазней працоўнага дня, наступнага за днём заключэння крэдытнага дагавора | |||||
| Парадак пагашэння крэдыту і працэнтаў | на працягу 1 месяца | на працягу 2 месяцаў | на працягу 5 месяцаў | на працягу 8 месяцаў | на працягу 11 месяцаў | на працягу 23 месяцаў |
|
||||||
| Спосабы пагашэння крэдыту і працэнтаў |
Узнагароджанне (плата) за ажыццяўленне аперацый па пагашэнні крэдыту не спаганяецца. |
|||||
| Спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы |
няўстойка |
|||||
| Кошт абавязковых платных паслуг, якія аказваюцца банкам пры заключэнні дагавораў у мэтах забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы | адсутнічае | |||||
| Інфармацыя аб дадатковых платных паслугах | адсутнічае | |||||
| Тэрмін разгляду пакета дакументаў | на працягу адной гадзіны пасля рэгістрацыі заяўкі на крэдыт | |||||
| Датэрміновае пагашэнне | можа ажыццяўляцца без абмежаванняў з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам | |||||
| Мэтавае выкарыстанне крэдыту | адсутнічае | |||||
Пералік арганізацый – партнёраў па крэдыце «Партнёр Online»
[2] Афармленне заяўкі на крэдыт на тэрмін да 2 месяцаў ажыццяўляецца ў сістэме Інтэрнэт-банкінг і на карпаратыўным вэб-сайце банка (пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі).
Ацэнка плацежаздольнасці ажыццяўляецца на падставе выпіскі па рахунку, адкрытым у ААТ «ААБ Беларусбанк», на які залічваюцца даходы за 3 апошнія месяцы.
Пры адсутнасці залічэнняў ацэнка крэдытаздольнасці ажыццяўляецца зыходзячы з сярэднямесячнага даходу, які не перавышае 30 базавых велічыняў на дату рэгістрацыі заяўкі на крэдыт. Пры разліку плацежаздольнасці заяўніка вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, каб пазначаны чысты даход складаў не менш памеру бюджэту пражытачнага мінімуму.
За невыкананне (неналежнае выкананне) грашовых абавязацельстваў па вяртанні (пагашэнні) крэдыту і (або) выплаце працэнтаў за карыстанне ім:
– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту – пеня ў памеры 1/365(366) ад 0,3 працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
– несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) працэнтаў – пеня ў памеры 1/365(366) працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі;
– у выпадку прыняцця ў якасці забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы няўстойкі пры наяўнасці пратэрмінаванай запазычанасці па асноўным доўгу і (або) працэнтах – няўстойка ў памеры 1/365 (366) ад 0,5 дзеючай працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам, налічаная за кожны каляндарны дзень пратэрміноўкі на суму пратэрмінаванага доўгу і пратэрмінаваных працэнтаў;
За невыкананне (неналежнае выкананне) іншых абавязацельстваў, якія вынікаюць з крэдытнага дагавора:
– несвоечасовае інфармаванне аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, у тым ліку прозвішча, уласнага імя, імя па бацьку (калі такое маецца), грамадзянства; адраса рэгістрацыі па месцы жыхарства; месца працы; тэлефоннага нумара (адраса электроннай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт) – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні, а пры адначасовай наяўнасці непагашанай пратэрмінаванай запазычанасці па крэдыце і (або) працэнтах за карыстанне крэдытам – штраф у памеры 1 (адной) базавай велічыні, за кожны выпадак парушэння ўмоў крэдытнага дагавора;
– несвоечасовае прадастаўленне дакументаў для праверкі крэдытаздольнасці ў перыяд дзеяння крэдытнага дагавора – штраф у памеры 0,5 базавай велічыні.
-
па ініцыятыве кліента:
-
крэдытаатрымальнік мае права ажыццявіць поўнае датэрміновае пагашэнне крэдыту з адначасовай выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам у перыяд дзеяння дагавора. Пры апошнім плацяжы выплачваюцца працэнты, роўныя розніцы паміж сумай налічаных працэнтаў з дня, наступнага за днём выдачы крэдыту, па дзень поўнага яго вяртання (пагашэння) (уключна), зыходзячы з фактычна склаўшайся штодзённай запазычанасці па крэдыце, і сумай працэнтаў, выплачанай крэдытаатрымальнікам у перыяд карыстання крэдытам.
-
дапускаецца датэрміновае пагашэнне часткі крэдыту з выплатай працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытам. Пры гэтым датэрмінова пагашаная частка крэдыту залічваецца ў лік пагашэння будучых плацяжоў па крэдыце або пры звароце крэдытаатрымальніка ажыццяўляецца пералік плацяжоў па крэдыце з заключэннем дадатковага пагаднення да дагавору з пазначэннем сум плацяжоў па крэдыце, пералічаных зыходзячы з астатку запазычанасці па крэдыце і застаўшайся колькасці плацежных перыядаў.
-
-
па ініцыятыве банка:
У сувязі з невыкананнем (неналежным выкананнем) абавязацельстваў па крэдытным дагаворы крэдытаатрымальнік абавязаны вярнуць (пагасіць) крэдыт не пазней пятага чысла месяца, наступнага за месяцам заканчэння трохмесячнага тэрміну з дня атрымання паведамлення банка аб неабходнасці датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту.
Падставы для датэрміновага вяртання (пагашэння) крэдыту:
-
несвоечасовае вяртанне (пагашэнне) крэдыту і (або) выплаты працэнтаў за карыстанне ім;
-
у іншых выпадках, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
-
Крэдыт прадастаўляецца пры афармленні заяўкі праз каналы ДБА[1] пры ідэнтыфікацыі заяўнікаў у міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (МСІ) з выкарыстаннем біяметрычных даных (фотапацвярджэнне) з заключэннем крэдытнага дагавора ў электронным выглядзе.
[1] Да каналаў ДБА адносяцца карпаратыўны вэб-сайт банка, сістэмы Інтэрнэт-банкінг, М-банкінг.
Пры афармленні заяўкі ў сістэме «М-банкінг» фізічным асобам даступны сэрвіс па афармленні крэдытаў з дапамогай QR–кода. Скарыстацца магчымасцю афармлення крэдыту па QR-кодзе ў партнёраў банка можна пры наяўнасці адпаведнай наклейкі аб аплаце з выкарыстаннем QR–кода фінтэх-стартапа Cashew.
Магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт у каналах ДБА прадастаўляецца фізічным асобам – трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, віртуальнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях.
Фізічным асобам, якія атрымліваюць даходы ад прадпрымальніцкай дзейнасці, дзейнасці, якая не патрабуе рэгістрацыі фізічнай асобы ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка ў адпаведнасці з заканадаўствам, а таксама даходы за прададзеную сельскагаспадарчую прадукцыю, ад прадастаўлення па дагаворы найму жылых памяшканняў і здачы ў арэнду іншай нерухомай маёмасці, ад самастойнай прафесійнай дзейнасці, магчымасць афармлення заяўкі на крэдыт не прадастаўляецца.
Крэдыт прадастаўляецца дзеяздольным фізічным асобам (грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам (асобам без грамадзянства), якія пастаянна пражываюць у Рэспубліцы Беларусь і маюць даход у Рэспубліцы Беларусь або ў арганізацыях Расійскай Федэрацыі (іншых дзяржаў), якія адносяцца да Інтэграцыйных аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, пералічаных на вэб-сайце Міністэрства замежных спраў, трымальнікам дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі, віртуальнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях.
Як аформіць крэдыт
Online у М-банкінгу
-
Крок 1
Скачайте приложение М-банкинг из App Store или Google Play и зарегистрируйтесь, следуя подсказкам приложения. -
Крок 2
На главной странице приложения выберите вкладку «Финансы», затем перейдите в раздел «Кредиты» и нажмите кнопку «Открыть кредит/Овердрафт». Ознакомьтесь с условиями, включая способы подтверждения дохода и использование персональных данных. -
Крок 3
Выберите способ оформления заявки на кредит: «Без посещения банка» (оформление заявки и заключение кредитного договора происходят в электронном виде); «Без поручителей», а также укажите вид кредита. Пройдите идентификацию в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение). -
Крок 4
Заполните все необходимые данные и отправьте заявку на рассмотрение. Если все поля заполнены корректно, вы увидите сообщение: «Заявка принята в работу». -
Крок 5
Информация о принятом решении о выдаче кредита вам будет направлена SMS-сообщением на номер мобильного телефона, указанный вами в анкете. Оформляйте кредит быстро и удобно!
Online у Інтэрнэт-банкінгу
-
Крок 1
Войдите в систему Интернет-банкинг или зарегистрируйтесь, если у вас ещё нет доступа. -
Крок 2
На главной странице приложения выберите вкладку «Счета», затем перейдите в раздел «Кредиты» и нажмите кнопку «Заявка на кредит «Ипотека-Экспресс»/ потребительские кредиты». -
Крок 3
Выберите способ оформления заявки на кредит: «Без посещения банка» (оформление заявки и заключение кредитного договора происходят в электронном виде); «Без поручителей», а также укажите вид кредита. Пройдите идентификацию в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение). -
Крок 4
Заполните все необходимые данные и отправьте заявку на рассмотрение. Если все поля заполнены корректно, вы увидите сообщение: «Заявка принята в работу». -
Крок 5
Информация о принятом решении о выдаче кредита вам будет направлена SMS-сообщением на номер мобильного телефона, указанный вами в анкете. Оформляйте кредит быстро и удобно!
Online на сайце
-
Крок 1
Откройте Онлайн-заявка на кредит. -
Крок 2
Выберите способ оформления заявки на кредит: «Без посещения банка» (оформление заявки и заключение кредитного договора происходят в электронном виде); «Без поручителей», а также укажите вид кредита. Пройдите идентификацию в МСИ с использованием биометрических данных (фотоподтверждение). -
Крок 3
Заполните все необходимые данные и отправьте заявку на рассмотрение. Если все поля заполнены корректно, вы увидите сообщение: «Заявка принята в работу». -
Крок 4
Информация о принятом решении о выдаче кредита вам будет направлена SMS-сообщением на номер мобильного телефона, указанный вами в анкете. Оформляйте кредит быстро и удобно!
Пытанне-адказ
Да заключэння крэдытнага дагавора банк ажыццяўляе ацэнку крэдытаздольнасці заяўніка.
Пры правядзенні ацэнкі крэдытаздольнасці аналізуюцца крэдытная гісторыя заяўніка, у тым ліку наяўнасць запазычанасці па крэдытах, пазыках, лізінгу, факторынгу і іншых абавязацельствах у іншых банках, мікрафінансавых, лізінгавых арганізацыях, арганізацыях гандлю (сэрвісу). Вывучаюцца звесткі аб выкананні абавязацельстваў па рэгулярных плацяжах за жыллёва-камунальныя паслугі, паслугі сувязі і іншыя паслугі, а таксама іншыя акалічнасці, здольныя паўплываць на своечасовае выкананне абавязацельстваў па крэдытных дагаворах. Таксама вывучаецца яго плацежаздольнасць (даходы з улікам абавязковых утрыманняў з заработнай платы, плацяжы па выканаўчых лістах, аліментах).
Памер крэдыту вызначаецца зыходзячы з плацежаздольнасці крэдытаатрымальніка, такім чынам, каб доля штомесячных плацяжоў па крэдыце і працэнтах за карыстанне крэдытам (уключаючы плацяжы па раней атрыманых крэдытах) у суме сярэднямесячных даходаў заяўніка не перавышала ўстаноўлены банкам паказчык.
Акрамя таго, пры разліку плацежаздольнасці заяўніка па крэдытах на спажывецкія патрэбы, таксама вызначаецца чысты даход, які застаецца ў распараджэнні заяўніка пасля выплаты плацяжоў па дзеючым і прадастаўляемым крэдыце, які павінен складаць не менш за памер бюджэту пражытачнага мінімуму.Паручыцельства – адзін з самых распаўсюджаных спосабаў забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытах фізічных асоб.
Адносіны паміж паручыцелем і банкам афармляюцца дагаворам паручыцельства.
Прымаючы рашэнне стаць паручыцелем, грамадзяне, яшчэ да заключэння дагавораў паручыцельстваў, павінны ў поўнай меры ўсведамляць узнікаючыя рызыкі і дакладна вызначыцца, ці гатовы яны, у выпадку неабходнасці, пагашаць плацяжы па крэдыце і працэнтах за карыстанне ім замест таго чалавека, за якога яны паручаліся.
У практычнай рабоце маюць месца выпадкі, калі паручыцелі ў момант заключэння дагавору паручыцельства не валодаюць звесткамі аб наяўнасці ў крэдытаатрымальніка запазычанасці па раней атрыманых крэдытах у іншых банках (у тым ліку пратэрмінаванай), або інфармаваны толькі аб крэдытных дагаворах, заключаных крэдытаатрымальнікам у банку, дзе плануецца афармленне дагавору паручыцельства.
Разам з тым, для ацэнкі ступені прымаемых рызык патэнцыяльныя паручыцелі да заключэння дагавору паручыцельства маюць права самастойна атрымаць з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка інфармацыю аб крэдытнай гісторыі крэдытаатрымальніка, за якога паручаюцца, пры ўмове наяўнасці яго пісьмовай згоды.
У адпаведнасці з арт. 343 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь пры невыкананнi або неналежным выкананнi крэдытаатрымальнікам забяспечанага паручыцельствам абавязацельства, паручыцель і крэдытаатрымальнік нясуць салідарную адказнасць перад крэдыторам.
Такім чынам, паручыцель нароўні з крэдытаатрымальнікам абавязаны забяспечыць пагашэнне крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім, а таксама кампенсаваць судовыя выдаткі па спагнанні доўгу і іншыя страты крэдытора, у выпадку невыканання або неналежнага выканання крэдытаатрымальнікам абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
У выпадку невыканання даўжнiком абавязацельстваў па крэдытным дагаворы банк звяртаецца ў натарыяльную кантору для спагнання запазычанасці з крэдытаатрымальніка і паручыцеляў у прымусовым парадку. Пасля ўчынення выканаўчага надпісу ў рамках выканаўчага вядзення, спагнанне абарачаецца на грашовыя сродкi i iншую маёмасць не толькі крэдытаатрымальніка, але і паручыцеля. Акрамя таго, за невыкананне без уважлівых прычын маёмасных абавязацельстваў перад банкам можа быць часова абмежавана права грамадзяніна на выезд з Рэспублікі Беларусь.
У сваю чаргу, паручыцелі, якія выканалі абавязацельствы па крэдытным дагаворы, у адпаведнасці з арт. 345 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь маюць права ў судовым парадку патрабаваць ад крэдытаатрымальніка пакрыцця страт, панесеных пры пагашэнні крэдыту і працэнтаў за карыстанне ім.Пералік падстаў спынення паручыцельства рэгламентаваны арт. 347 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь:
Паручыцельства можа быць спынена ў выпадках:
– дастатковай крэдытаздольнасці крэдытаатрымальніка для выканання ім абавязацельстваў па крэдытным дагаворы і дастатковасці іншага забеспячэння;
– замены аднаго паручыцеля на іншага;
– дастатковага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы;
– прадастаўлення крэдытаатрымальнікам іншага забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Крэдытны рэгістр – аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма Нацыянальнага банка, якая забяспечвае фарміраванне крэдытных гісторый, іх захоўванне і прадастаўленне крэдытных справаздач.
Установы банка прадастаўляюць і атрымліваюць звесткі з Крэдытнага рэгістра Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь аб крэдытных гісторыях крэдытаатрымальнікаў і іх паручыцеляў на падставе пісьмовых згод на прадастаўленне крэдытных справаздач, аформленых згодна з дадаткам 7 да Пастановы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 22.06.2018 №291 «Аб фарміраванні крэдытных гісторый і прадастаўленні крэдытных справаздач».
У далейшым, пры суправаджэнні выдадзеных крэдытаў, установы банка накіроўваюць у Крэдытны рэгістр Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь звесткі аб выкананні крэдытаатрымальнікамі (паручыцелямі) заключаных крэдытных дагавораў.Платежи по кредиту, уплата процентов за пользование кредитом осуществляются путем внесения наличных денежных средств в кассу ОАО «АСБ Беларусбанк», в безналичном порядке, в том числе с использованием систем Интернет-банкинг, М-Банкинг, через устройства самообслуживания (инфокиоски, инфокиоски, оборудованные модулем приема наличных денежных средств Cash-in, банкоматы-ресайклеры).
Кредитополучатели – держатели платежных карточек ОАО «АСБ Беларусбанк», имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам посредством систем Интернет–банкинг, М-Банкинг, а также через устройства самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк».
Держатели платежных карточек других банков Республики Беларусь, имеют возможность оплачивать платежи по кредиту и процентам по кредитам, выданным ОАО «АСБ Беларусбанк», в устройствах самообслуживания ОАО «АСБ Беларусбанк». При оплате с помощью данных услуг необходимо ввести номер кредитного договора, а также указать три последние цифры номера документа, удостоверяющего личность. Вознаграждение за совершение указанной операции банком не взимается.
В системе ЕРИП внедрена услуга по оплате кредита ОАО «АСБ Беларусбанк» за текущий период в белорусских рублях (за исключением просроченных платежей, полного погашения кредита, в том числе текущего платежа одновременно являющегося последним платежом, а также платежей будущих периодов). Оплата доступна с 3-го рабочего дня по 25 число месяца включительно через каналы другого банка, РУП «Белпочта», иные интернет-сервисы, предоставляющие возможность оплаты услуг посредством АИС «Расчет» (ЕРИП).
Працэнтны пункт – адзінка, якая прымяняецца для абазначэння змяненняў стаўкі працэнта.
Напрыклад, калі працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устаноўлена ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты (3 п.п.), гэта значыць, што пры стаўцы рэфінансавання НБ РБ у памеры 9% гадавых, павялічанай на 3 п.п., стаўка па крэдыце складзе 12% гадавых.
Згодна з крэдытным дагаворам крэдытаатрымальнік абавязаны праінфармаваць банк аб змяненні даных дакумента, які сведчыць асобу, месца жыхарства (рэгістрацыі), грамадзянства, працы, прозвішча, імя, імя па бацьку, тэлефоннага нумару (адраса электронай паштовай скрыні ў сетцы Інтэрнэт), на які накіроўваецца інфармацыя Банка аб неабходнасці выплаты плацяжоў па крэдыце, а таксама іншых акалічнасцей, здольных паўплываць на выкананне абавязацельстваў па крэдытным дагаворы.
Кліенты – фізічныя асобы для змянення асабістых даных могуць звярнуцца ў любое падраздзяленне банка, пры гэтым даныя кліента актуалізуюцца па ўсіх яго банкаўскіх прадуктах (уклад, банкаўская плацежная картка, крэдыт).
Пры звароце ў аддзяленне кліент інфармуе банк у пісьмовай форме шляхам падпісання адпаведнага паведамлення, а пры звароце ў Іпатэчныя офісы (па крэдытах на нерухомасць) на падставе адвольнай заявы.
Паколькі адносіны паміж банкам і кліентам будуюцца на дагаворных прынцыпах – крэдытаатрымальнік нясе адказнасць за выкананне прынятых на сябе абавязацельстваў, у т. л. у частцы пісьмовага інфармавання крэдытадаўца аб змяненні персанальных даных.Калькулятар
* Дадзены разлік не з'яўляецца абавязацельствам банка па выдачы крэдыту ў названай суме.
**Сума працэнтаў за ўвесь перыяд карыстання крэдытам з'яўляецца разліковай і можа змяняцца ў адпаведнасці з графікам пагашэння крэдыту.
Вынік разліку
Максімальны памер крэдыту
—Штомесячны плацеж, усяго
—