Комплексны прадукт «Дзіцячы»
У рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы» могуць быць прапанаваны наступныя прадукты і паслугі*:
- адкрыццё банкаўскага ўкладу «Расцём разам» у беларускіх рублях і /або банкаўскага ўкладу «На будучыню» ў расійскіх рублях;
- афармленне банкаўскіх плацежных картак;
- афармленне дагавора добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў па праграме «З клопатам пра дзяцей» на карысць непаўналетняга.
* банк мае права ў аднабаковым парадку ўносіць змяненні ў пералік прадуктаў і паслуг, якія прадстаўляюцца ў рамках комплекснага прадукту.
Адкрыццё банкаўскага ўкладу
Уклад прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў ад асоб незалежна ад сваяцкіх адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга.
|
|
Расцём разам |
На будучыню |
|
Валюта ўкладу |
||
|---|---|---|
|
Першапачатковы ўзнос |
250 BYN |
7000 RUB |
|
Спосаб адкрыцця |
ва ўстанове банка |
|
|
Тэрмін захоўвання |
5 гадоў |
|
|
Працэнтная стаўка |
пераменная i размер процентов по вкладу устанавливается исходя из расчетной величины, привязанной к базовому показателю – ключевой ставке Центрального банка Российской Федерации, КС ЦБРФ. Размер переменной годовой процентной ставки не может быть ниже размера 0,1% годовых |
пераменная i размер процентов по вкладу устанавливается исходя из расчетной величины, привязанной к базовому показателю – ключевой ставке Центрального банка Российской Федерации, КС ЦБРФ. Размер переменной годовой процентной ставки не может быть ниже размера 0,1% годовых |
|
Папаўненне ўкладу |
да дня наступлення апошніх 12-ці месяцаў захоўвання ўкладу |
|
|
Капіталізацыя працэнтаў |
штомесячная капіталізацыя |
|
Дадатковую інфармацыю аб умовах банкаўскіх укладаў «Расцём разам», «На будучыню» можна атрымаць у Кантакт-цэнтры ААТ «ААБ Беларусбанк» па тэлефоне 147.
Для непаўналетніх, якія адкрылі (на імя якіх адкрыты) банкаўскі ўклад у рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы», банкам штогод праводзіцца рэкламная акцыя, прымеркаваная да Дня ведаў, па ўручэнні падарункаў.
Умовы і парадак уручэння падарункаў у рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы»
- Уручэнне ў рамках штогадовых рэкламных акцый, прымеркаваных да Дня ведаў, падарункаў непаўналетнім, якія адкрылі (на імя якіх адкрыты) у банку ўклад у рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы» (далей – уклад), ажыццяўляецца штогод з 25 жніўня па 30 верасня (асноўны перыяд). Нявыдадзеныя падарункі ў асноўны перыяд захоўваюцца ў падраздзяленнях банка да дня закрыцця ўкладу для іх далейшага ўручэння.
- Пад непаўналетнім у рамках гэтых Умоў разумеецца асоба, якая не дасягнула ўзросту 17 гадоў на 25 жніўня года ўручэння падарунка (далей – непаўналетні).
- Уручэнне падарункаў ажыццяўляецца па ўкладах, адкрытых у год, які папярэднічае году ўручэння падарункаў, і дзеючых па стане на 25 жніўня года ўручэння падарункаў. Па ўкладах, па якіх на 25 жніўня года ўручэння падарункаў працэнты налічваюцца па паніжанай працэнтнай стаўцы ў адпаведнасці з умовамі ўкладу, уручэнне падарункаў не ажыццяўляецца.
- Па ўкладах, адкрытых на імя іншай асобы, падарунак ўручаецца ў выпадку, калі не пазней 30 красавіка года ўручэння падарунка па ўкладзе прад’яўлена першае патрабаванне.
- Для атрымання па ўкладзе падарунка неабходна не пазней 30 красавіка года ўручэння падарунка даць згоду на апрацоўку персанальных даных законнаму прадстаўніку непаўналетняга, які не дасягнуў 16 гадоў, а ў выпадку калі непаўналетні дасягнуў 16 гадоў – самому непаўналетняму. У выпадку адклікання згоды на апрацоўку персанальных даных законнага прадстаўніка (непаўналетняга) падарунак не ўручаецца.
- Уручэнне падарункаў ажыццяўляецца ў падраздзяленні банка, у якім адкрыты ўклад.
- Для аднаго непаўналетняга ўручаецца адзін падарунак незалежна ад колькасці заключаных ім/на яго імя дагавораў ўкладу.
- Назва падарункаў і іх колькасць для кожнай катэгорыі непаўналетніх (да 3 гадоў уключна; ад 4 да 6 гадоў уключна; ад 7 да 10 гадоў уключна; ад 11 да 16 гадоў уключна) вызначаюцца банкам самастойна на падставе інфармацыі аб дзеючых укладах па стане на 1 студзеня года ўручэння падарункаў.
- Падарунак можа быць уручаны законнаму прадстаўніку або самому непаўналетняму, які дасягнуў 14 гадоў.
- Падарунак не можа быць выдадзены ў грашовым эквіваленце.
- Рэкламная акцыя, прадугледжаная гэтымі Умовамі, па рашэнні банка можа быць спынена.
Афармленне банкаўскіх плацежных картак
Пасля адкрыцця банкаўскіх укладаў, якія адкрываюцца ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы» (далей – уклад) у перыяд да дня наступлення тэрміну вяртання ўкладу, могуць быць прадастаўлены:
|
Умовы адкрыцця ўкладу |
Прадукты і паслугі, якія прадстаўляюцца ў рамках комплекснага прадукту без спагнання ўзнагароджання за абслугоўванне |
Умовы прадастаўлення прадуктаў і паслуг |
|
уклад адкрываецца на імя непаўналетняга |
1 (адна) асноўная плацежная картка Mastercard World, аформленая ў рамках банкаўскага прадукту «Шчодрая» або Visa Gold, аформленая ў рамках Клуба «Лэдзі» (па выбары) |
Картка афармляецца аднаму з законных прадстаўнікоў непаўналетняга (аднаму з бацькоў, апекуну, папячыцелю). Афармленне карткі ажыццяўляецца ў адной з валют бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку, доступ да якога можа быць забяспечаны пры выкарыстанні дэбетавай банкаўскай плацежнай карткі. |
|
1 (адна) дадатковая плацежная картка Белкарт з мікрапрацэсарам са спецыяльным дызайнам з тэрмінам дзеяння 35 месяцаў або 1 (адна) асноўная плацежная картка Белкарт з мікрапрацэсарам са спецыяльным дызайнам з тэрмінам дзеяння 5 гадоў |
Картка афармляецца непаўналетняму ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў (дадатковая картка) або з 14 гадоў (асноўная картка). Дадатковая картка афармляецца да бягучага рахунку законнага прадстаўніка. |
|
|
уклад адкрываецца самім непаўналетнім |
1 (адна) асноўная плацежная картка Белкарт з мікрапрацэсарам са спецыяльным дызайнам з тэрмінам дзеяння 5 гадоў |
Картка афармляецца непаўналетняму ва ўзросце ад 14 гадоў. |
Перавыпуск у выпадку страты, выраб дубліката, падаўжэнне тэрміну дзеяння картак, якія афармляюцца ў рамках комплекснага прадукту, ажыццяўляецца ў агульнаўстаноўленым парадку са спагнаннем узнагароджання, устаноўленага Зборнікам узнагароджанняў.
Афармленне дагавора добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў па праграме «З клопатам пра дзяцей»
Афармленне дагавора добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў па праграме «З клопатам пра дзяцей» на карысць непаўналетняга са спагнаннем страхавой прэміі са скідкай.
Варыянты страхавой праграмы і яе кошту ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы»
|
Страхавая абарона, рублёў |
3000 |
5000 |
|---|---|---|
|
Кошт гадавой праграмы ў рамках комплекснага прадукту «Дзіцячы», рублёў |
40,8 |
67 |
Узрост застрахаваных асоб да 17 гадоў уключна.
Тэрмін страхавання 1 год.