Картка для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь - сучасны прадукт, які мае шэраг пераваг, што спрыяюць камфортнаму знаходжанню як на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, так і за мяжой: перавод грашовых сродкаў з паніжанай камісіяй, прадастаўленне дэпазітнага сейфа для захоўвання каштоўнасцяў са зніжкай 50%, мінімальны памер узнагароджання за зняцце наяўных грашовых сродкаў за мяжой і інш.
Картку для нерэзідэнтаў можна аформіць да новых і дзеючых бягучых (разліковых) рахункаў у беларускіх рублях, доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях.
- міжнародная картка Visa Gold;
- паніжаны памер узнагароджання пры ажыццяўленні пераводаў грашовых сродкаў з картак нерэзідэнтаў на карткі банкаў-нерэзідэнтаў у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» і паслуге «М-банкінг», інфакіёсках і на сайце банка;
- мінімальны памер узнагароджання за зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банкаў-нерэзідэнтаў;
- выпуск адной дадатковай карткі БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ без спагнання ўзнагароджання;
- прадастаўленне дэпазітнага сейфа для захоўвання каштоўнасцяў са зніжкай 50%;
- удзел у праграме «Свет прывілей».
Падрабязная інфармацыя аб картцы для нерэзідэнтаў
- міжнародная картка Visa Gold з рахункам у адной з чатырох валют (BYN/ USD/EUR/RUB);
- картка можа быць аформлена да новага або дзеючага рахунку;
- валюта рахунку - BYN/USD/EUR/RUB;
- тэрмін дзеяння – 2 гады;
1. АБСЛУГОЎВАННЕ КАРТАК
№ п/п |
Найменне аперацыі |
Памер узнагароджання |
1.1 |
Абслугоўванне асноўнай карткі пры афармленні ва ўстанове банка |
|
1.1.2. |
міжнародныя карткі Visa Gold |
65,00 бел.руб. |
2. АПЕРАЦЫІ Ў СІСТЭМАХ ДЫСТАНЦЫЙНАГА БАНКАЎСКАГА АБСЛУГОЎВАННЯ
№ п/п |
Найменне аперацыі |
Памер узнагароджання |
1.1 |
Пералічэнне грашовых сродкаў (перавод) з выкарыстаннем карткі банкаўскага прадукту «Картка для нерэзідэнтаў» адной фізічнай асобы на рахунак, да якога аформлена картка банка-нерэзідэнта іншай фізічнай асобы, у інфакіёсках банка, сістэме «Інтэрнэт-банкінг», з выкарыстаннем паслугі «М-банкінг» і на карпаратыўным сайце банка |
1% от сумы |
3. АПЕРАЦЫІ ПА ЗНЯЦЦІ НАЯЎНЫХ ГРАШОВЫХ СРОДКАЎ ПА КАРТКАХ ААТ «ААБ БЕЛАРУСБАНК»
№ |
Найменне аперацыі |
Рахунак у беларускіх рублях |
Рахунак у доларах ЗША, еўра |
Рахунак у расійскіх рублях |
2.1. |
Зняцце наяўных грашовых сродкаў у банкаматах банкаў-нерэзідэнтаў |
1% ад сумы |
1% ад сумы |
1% ад сумы |
З поўным пералікам памераў узнагароджанняў і плат па аперацыях з карткамі для нерэзідэнтаў можна азнаёміцца тут.
Важная інфармацыя
Умовы прадастаўлення, абслугоўвання і выкарыстання асабістай банкаўскай плацежнай карткі ААТ «ААБ Беларусбанк».
- страхавы дэпазіт устанаўліваецца:
фізічным асобам - нерэзідэнтам, якія не маюць пастаяннага месца працы і (або) рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь (дазволу на пастаяннае/часовае пражыванне ў Рэспубліцы Беларусь)
- страхавы дэпазіт не ўстанаўліваецца:
фізічным асобам - нерэзідэнтам пры наяўнасці ў банку рахунку, на які ажыццяўляецца пастаяннае (на працягу трох і больш каляндарных месяцаў) залічэнне заработнай платы, пацверджанае выпіскай па адпаведным рахунку.
*Выявы картак, размешчаныя на карпаратыўным сайце, а таксама на лендынгавых старонках Клубаў выкарыстоўваюцца ў азнаямленчых мэтах і могуць мець нязначныя адрозненні ад атрыманых кліентамі банка