Правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт

Паважаныя кліенты!

ААТ «ААБ Беларусбанк» нагадвае правілы бяспечнага выкарыстання банкаўскай плацежнай карткі пры правядзенні аперацый у сетцы Інтэрнэт.

Рэквізіты карткі (нумар, тэрмін дзеяння, CVV2/CVC2 код, пароль

3D-Secure), а таксама даныя для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» (лагін, пароль, карта-кодаў, коды аўтарызацыі) з'яўляюцца асабістай інфармацыяй.

Не паведамляйце гэтыя звесткі нікому (у тым ліку сваякам, сябрам, знаёмым).

! Пры атрыманні ў сацыяльных сетках ці іншых сэрвісах паведамленняў(у тым ліку ад сваякоў, сяброў, знаёмых) аб аказанні дапамогі і прадастаўленні асабістых плацежных даных будзьце ўважлівы - звяжыцеся з адпраўніком паведамлення іншым спосабам і ўдакладніце, ці сапраўды яму патрэбна Ваша дапамога.

Акаўнты суразмоўцаў могуць быць узламаныя зламыснікам, які спрабуе такім спосабам завалодаць Вашымі грашовымі сродкамі.

! Устанаўлівайце і рэгулярна абнаўляйце антывіруснае ПЗ на Вашых прыладах - камп'ютарах, планшэтах, тэлефонах.

! Не пераходзьце па спасылках на незнаёмыя рэсурсы, не адкрывайце ўкладанні ў падазроных паведамленнях (у сацыяльных сетках, у электроннай пошце), каб пазбегнуць заражэння Вашай прылады вірусам.

! Правярайце назву сайта, на якім збіраецеся здзейсніць плацеж, звяртайце ўвагу на назву сайта на старонцы ўводу плацежных даных.

! Карыстайцеся папулярнымі сэрвісамі (якія знаходзяцца на слыху) па пераводзе грашовых сродкаў, аплаце паслуг мабільных аператараў.

У выпадку калі па нейкіх прычынах Вашы плацежныя даныя былі скампраметаваны, заблакіруйце картку па тэлефоне кругласутачнай службы сэрвісу кліентаў ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» (017) 299 25 26.

Акрамя таго, заблакіраваць картку магчыма з выкарыстаннем паслуг SMS-банкінг, М-банкінг, Інтэрнэт-банкінг.

У выпадку калі па нейкіх прычынах Вашы даныя для ўваходу ў сістэму «Інтэрнэт-банкінг» былі скампраметаваны, змяніце пароль для ўваходу або заблакіруйце ўліковы запіс (па тэлефоне Кантакт-цэнтра 147).

Памятайце, што ААТ «ААБ Беларусбанк» не ажыццяўляе рассылку

SMS-паведамленняў, паведамленняў па электроннай пошце:

  • з просьбай пацвердзіць, абнавіць персанальныя даныя;
  • з просьбай запоўніць форму з асабістымі данымі;
  • з просьбай перайсці па спасылцы для ўстаноўкі якога-небудзь дадатку/абнаўлення;
  • з просьбай прыняць удзел у дабрачыннай акцыі шляхам добраахвотнага ахвяравання;
  • якія змяшчаюць пагрозы.