Паслугі глабальнай падтрымкі кліентаў (Global Customer Assistance Service, Mastercard Global Service)
Служба глабальнай падтрымкі трымальнікаў картак Visa GCAS (Global Customer Assistance Service)
Трымальнікі плацежных картак Visa, Visa Electron ААТ «ААБ Беларусбанк», знаходзячыся за межамі краіны, маюць магчымасць карыстацца паслугамі глабальнай службы кліенцкай падтрымкі плацежнай сістэмы Visa International (Global Customer Assistance Service (GCAS), якая прадастаўляе наступныя паслугі:
Від карткі |
Паслугі, якія прадастаўляюцца ў рамках GCAS |
|||
Экстраная выдача наяўных грашовых сродкаў трымальніку карткі |
Экстраная замена карткі |
Блакіроўка карткі ў выпадку яе страты (крадзяжу) |
Інфармацыйнае абслугоўванне трымальніка карткі |
|
Visa Infinite |
+ |
+ |
+ |
+ |
Visa Signature |
+ |
+ |
+ |
+ |
Visa Platinum |
+ |
+ |
+ |
+ |
Visa Gold |
+ |
+ |
+ |
+ |
Visa Classic |
- |
- |
+ |
+ |
Visa Business |
+ |
+ |
+ |
+ |
Для атрымання вышэйназваных паслуг трымальніку карткі неабходна патэлефанаваць на адзін з тэлефонаў экстранай службы GCAS (званок са стацыянарнага тэлефона ў межах краіны знаходжання з’яўляецца бясплатным) або ў кругласутачную сэрвісную службу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэлефоне +375 17 299 25 25.
1. Экстраная выдача наяўных грашовых сродкаў трымальніку карткі
Экстраная выдача наяўных ажыццяўляецца, як правіла, не пазней наступнага працоўнага дня.
Паслуга дазваляе атрымаць суму ў эквіваленце да 5 000 долараў ЗША ў межах астатку на рахунку. Грашовыя сродкі выдаюцца ў валюце краіны знаходжання ў пункце аказання паслугі партнёрам GCAS (гэта можа быць банкаўскае аддзяленне або пункт выдачы міжнародных пераводаў).
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай і аказваецца пры наяўнасці на рахунку трымальніка карткі сумы, роўнай або перавышаючай запытваемую суму, і кошту паслугі. Пры наяўнасці на рахунку сумы меншай ад запытанай, але не перавышаючай кошт паслугі, можна атрымаць суму астатку грашовых сродкаў на рахунку за мінусам кошту паслугі.
2. Экстраная замена карткі
Экстраная замена карткі ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней наступнага працоўнага дня. Картка перадаецца кур’ерскай службай на ўказаны трымальнікам карткі адрас (напрыклад, у атэль).
Картка выпускаецца да таго ж рахунку, да якога была аформлена страчаная, з’яўляецца часовай і прызначана для выкарыстання да вяртання ў краіну пражывання. Часовая картка не ўтрымлівае ПІН-кода, а таксама назвы банка. Можа выкарыстоўвацца ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) і сетцы Інтэрнэт (у банкаматах не абслугоўваецца).
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай і аказваецца пры наяўнасці на рахунку трымальніка карткі сумы, якая перавышае кошт паслугі.
3. Інфармацыйнае абслугоўванне трымальнікаў картак Visa
Паслуга дазваляе па тэлефонах экстранай службы GCAS удакладніць інфармацыю аб наяўнасці інфраструктуры абслугоўвання картак сістэмы Visa ў вызначаным населеным пункце (краіне) – банкаматы, аддзяленні банкаў, арганізацыі гандлю і сэрвісу, даведацца нумары тэлефонаў кругласутачнай сэрвіснай службы ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» і інш.
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай
4. Блакіроўка карткі ў выпадку яе страты (крадзяжу)
Блакіроўка карткі ажыццяўляецца глабальнай службай кліенцкай падтрымкі на працягу 30 мінут. Гэтай паслугай мэтазгодна скарыстацца пры немагчымасці па якіх-небудзь прычынах дазваніцца ў кругласутачную сэрвісную службу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама немагчымасці блакіроўкі з выкарыстаннем сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг*, М-банкінг*, SMS-банкінг*).
Увага! Палуга з’яўляецца платнай
*Пры блакіроўцы карткі з выкарыстаннем названых каналаў банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.
Служба падтрымкі трымальнікаў картак Mastercard MGS (Mastercard Global Service)
Трымальнікі плацежных картак Mastercard ААТ «ААБ Беларусбанк», знаходзячыся за межамі краіны, маюць магчымасць карыстацца паслугамі глабальнай службы кліенцкай падтрымкі плацежнай сістэмы Mastercard WorldWide (Mastercard Global Service (MGS), якая прадастаўляе наступныя паслугі:
Від карткі | Паслугі, якія прадастаўляюцца ў рамках MGS | ||
---|---|---|---|
Апрацоўка паведамленняў аб страце (крадзяжы) карткі | Экстраная замена карткі | Экстраная выдача наяўных грашовых сродкаў трымальніку | |
Mastercard World Black Edition | + | - | - |
Mastercard Gold | + | - | - |
Mastercard World | + | - | - |
Mastercard Business | + | - | - |
Для атрымання вышэйназваных паслуг трымальніку карткі неабходна патэлефанаваць па адным з тэлефонаў экстранай службы MGS (званок са стацыянарнага тэлефона ў межах краіны знаходжання з’яўляецца бясплатным) або ў кругласутачную сэрвісную службу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» па тэлефоне +375 17 299 25 25.
5. Экстраная выдача наяўных грашовых сродкаў трымальніку карткі
Экстраная выдача наяўных ажыццяўляецца, як правіла, не пазней наступнага працоўнага дня.
Паслуга дазваляе атрымаць суму ў эквіваленце да 5 000 долараў ЗША ў межах астатку на рахунку. Грашовыя сродкі выдаюцца ў валюце краіны знаходжання ў пункце аказання паслугі партнёрам GCAS (гэта можа быць банкаўскае аддзяленне або пункт выдачы міжнародных пераводаў).
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай і аказваецца пры наяўнасці на рахунку трымальніка карткі сумы, роўнай або перавышаючай запытваемую суму, і кошту паслугі. Пры наяўнасці на рахунку сумы меншай ад запытанай, але перавышаючай кошт паслугі, можна атрымаць суму астатку грашовых сродкаў на рахунку за мінусам кошту паслугі.
6. Экстраная замена карткі
Экстраная замена карткі ажыццяўляецца ў тэрмін не пазней наступнага працоўнага дня. Картка перадаецца кур’ерскай службай на ўказаны трымальнікам карткі адрас (напрыклад, у атэль).
Картка выпускаецца да гэтага ж рахунку, да якога была аформлена страчаная, з’яўляецца часовай і прызначана для выкарыстання да вяртання ў краіну пражывання. Часовая картка не ўтрымлівае ПІН-кода, а таксама назвы банка. Можа выкарыстоўвацца ў арганізацыях гандлю (сэрвісу) і сетцы Інтэрнэт (у банкаматах не абслугоўваецца).
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай і аказваецца пры наяўнасці на рахунку трымальніка карткі сумы, якая перавышае кошт паслугі.
7. Блакіроўка карткі ў выпадку яе страты (крадзяжу)
Блакіроўка карткі ажыццяўляецца глабальнай службай кліентскай падтрымкі на працягу 30 мінут. Гэтай паслугай мэтазгодна скарыстацца пры немагчымасці па якіх-небудзь прычынах дазваніцца ў кругласутачную сэрвісную службу ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», а таксама немагчымасці блакіроўкі з выкарыстаннем сэрвісаў дыстанцыйнага абслугоўвання (Інтэрнэт-банкінг*, М-банкінг*, SMS-банкінг*).
Увага! Паслуга з’яўляецца платнай
*Пры блакіроўцы карткі з выкарыстаннем названых каналаў банкам не спаганяецца ўзнагароджанне.