Выключыць рэжым для людзей са слабым зрокам

Міжлітарная адлегласць

Па змаўчанні Вялікае Вялізнае

Новыя інвестыцыйныя крэдыты: «Моцныя рэгіёны», «Турыстычны патэнцыял», «Тэхналагічная самадастатковасць»

Ваш праект — наша падтрымка

Крэдыт «Турыстычны патэнцыял»

Валюта – беларускія рублі

Сума – не больш за 100 млн рублёў

Працэнтная стаўка – не больш за 6% гадавых з моманту заключэння крэдытнага дагавора да 31 снежня 2032 года, не больш за стаўку рэфінансавання НБРБ + 3 п. п. — у наступныя гады

Тэрмін крэдыту – тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекта**, але не больш за 15 гадоў

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў
  • рэалізуецца па-за тэрыторыяй г. Мінска;

  • будаўніцтва і мадэрнізацыя санаторна-курортных і аздараўленчых цэнтраў, гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння, стварэнне і развіццё сучасных калектыўных сродкаў размяшчэння (кемпінгаў, глэмпінгаў і інш.);

  • адпавядаюць відам дзейнасці, вызначаным у пастанове Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2024 № 417 «Аб прыярытэтных відах дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый» па секцыях I (паслугі па часовым пражыванні і харчаванні), Q (ахова здароўя і сацыяльныя паслугі) і R (творчасць, спорт, забавы і адпачынак)

Абавязковай умовай фінансавай падтрымкі з боку банка з’яўляецца ўключэнне праекта ў пералік інвестыцыйных праектаў «Турыстычны патэнцыял». Падача заявак арганізацый на ўключэнне ў пералік ажыццяўляецца на анлайн-пляцоўцы Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў региональная-инициатива.бел.

* Тэрмін акупнасці вызначаецца на падставе распрацаванага бізнес-плана / тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інвестыцыйнага праекта

Заяўка на кансультацыю

Крэдыт «Моцныя рэгіёны»

Валюта – беларускія рублі

Сума – не больш за 30 млн рублёў

Працэнтная стаўка: не больш за 7% гадавых з моманту заключэння крэдытнага дагавора да 31 снежня 2032 года, не больш за стаўку рэфінансавання НБРБ + 3 п. п — у наступныя гады
Працэнтная стаўка для аграрных раёнаў*: не больш за 6,5% гадавых з моманту заключэння крэдытнага дагавора да 31 снежня 2032 года, не больш за стаўку рэфінансавання НБРБ + 3 п. п — у наступныя гады

Тэрмін крэдыту – тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекта**, але не больш за 10 гадоў

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў
  • вытворчыя ініцыятывы рэалізуюцца суб’ектамі гаспадарання ў рэгіёнах (за выключэннем абласных цэнтраў і г. Мінска, а таксама прылеглых да іх раёнаў);

  • забяспечвае стварэнне новых вытворчасцей (цэхаў) або мадэрнізацыю (тэхнічнае пераўзбраенне, пашырэнне) існуючых вытворчасцей (цэхаў)

  • з’яўляецца значным для сацыяльна-эканамічнага развіцця рэгіёна (вобласці, раёна) з улікам галіновых асаблівасцей;

  • адпавядае відам дзейнасці, вызначаным у дадатку да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2024 № 417 у дадатку да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13.06.2024 № 417 «Аб прыярытэтных відах дзейнасці для ажыццяўлення інвестыцый» па секцыях С (апрацоўчая прамысловасць) і Q (ахова здароўя і сацыяльныя паслугі).

Абавязковай умовай фінансавай падтрымкі з боку банка з’яўляецца ўключэнне праекта ў пералік інвестыцыйных праектаў «Рэгіянальная ініцыятыва». Падача заявак арганізацый на ўключэнне ў пералік ажыццяўляецца на анлайн-пляцоўцы Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў региональная-инициатива.бел.

*Пералік аграрных раёнаў вызначаны Дадаткам 1 да Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 04.09.2024 №650.

** Тэрмін акупнасці вызначаецца на падставе распрацаванага бізнес-плана / тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інвестыцыйнага праекта

Заяўка на кансультацыю

Крэдыт «Тэхналагічная самадастатковасць» (Імпартазамяшчэнне, лакалізацыя, мясцовая сыравіна)

Валюта – беларускія рублі

Сума – не больш за 100 млн рублёў

Працэнтная стаўка – не больш за 7% гадавых з моманту заключэння крэдытнага дагавора да 31 снежня 2032 года, не больш за стаўку рэфінансавання НБРБ + 3 п. п — у наступныя гады

Тэрмін крэдыту – тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекта**, але не больш за 15 гадоў

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў
  • запуск вытворчасці высокатэхналагічнай імпартазамяшчальнай прадукцыі*;

  • павелічэнне ўзроўню лакалізацыі ўласнай вытворчасці і/або вытворчасць прадукцыі для суб’екта гаспадарання, якому адгружаецца прадукцыя па праекце, і/або вытворчасць прадукцыі, якая адпавядае кодам агульнадзяржаўнага класіфікатара Рэспублікі Беларусь АКРБ 007-2012 «Класіфікатар прадукцыі па відах эканамічнай дзейнасці», названых у дадатку да пастановы Урада Рэспублікі Беларусь ад 17.02.2022 №80;

  • вытворчасць мэблі, гатовай прадукцыі з лёну з паглыбленай перапрацоўкай айчыннай сыравіны і матэрыялаў (уласнага і куплёнага –дрэва, драўняна-валакністыя пліты, лён) і іншых відаў прадукцыі з мясцовай сыравіны па даручэннях Урада.

Абавязковай умовай фінансавай падтрымкі з боку банка з’яўляецца ўключэнне праекта ў пералік інвестыцыйных праектаў «Тэхналагічная самадастатковасць». Падача заявак арганізацый на ўключэнне ў пералік ажыццяўляецца на анлайн-пляцоўцы Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў региональная-инициатива.бел..

*прадукцыя павінна быць уключана ў пералік высокатэхналагічнай імпартазамяшчыльнай прадукцыі, зацверджаны Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь;

** Тэрмін акупнасці вызначаецца на падставе распрацаванага бізнес-плана/тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інвестыцыйнага праекта

Заяўка на кансультацыю

Крэдыт «Тэхналагічная самадастатковасць» (Перспектыўныя прамысловыя напрамкі)

Валюта – беларускія рублі

Сума – не больш за 100 млн рублёў (для прамысловых робатаў і беспілотных сістэм); не больш за 200 млн рублёў (для біятэхналогій)

Працэнтная стаўка – не больш за 6% гадавых з моманту заключэння крэдытнага дагавора да 31 снежня 2032 года, не больш за стаўку рэфінансавання НБРБ + 3 п. п — у наступныя гады

Тэрмін крэдыту – тэрмін акупнасці інвестыцыйнага праекта**, але не больш за 15 гадоў

Патрабаванні да інвестыцыйных праектаў
  • арганізацыя вытворчасці робататэхнічных сістэм* (прамысловых робатаў) або іх укараненне;

  • арганізацыя вытворчасці беспілотных сістэм (паветраных і наземных);

  • арганізацыя вытворчасці прадукцыі на аснове біятэхналогій**.

Абавязковай умовай фінансавай падтрымкі з боку банка з’яўляецца ўключэнне праекта ў пералік інвестыцыйных праектаў «Тэхналагічная самадастатковасць». Падача заявак арганізацый на ўключэнне ў пералік ажыццяўляецца на анлайн-пляцоўцы Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў региональная-инициатива.бел.

* Робататэхнічная сістэма (прамысловы робат) – гэта сукупнасць механізмаў і ўстройстваў (робаты (аўтаматычная машына, якая складаецца з выканаўчага ўстройства (маніпулятара), устройства праграмнага кіравання (кантролер), крыніца сілкавання), іх працоўныя органы (захопныя ўстройствы і інструменты), знешнія дапаможныя восі, датчыкі, інтэрфейсы сувязі, электронныя і іншыя ўстройствы), ядром якіх з’яўляюцца сучасныя высакахуткасныя і праграмна-апаратныя сродкі вылічальнай тэхнікі, якія фарміруюць у сукупнасці адзіную аўтаматызаваную вытворчую сістэму, здольную выконваць розныя рабочыя і тэхналагічныя аперацыі (зварка, прасторавае перасоўванне, зборка прадукцыі, упакоўка, афарбоўка, механапрацоўка і іншыя.

**Тэрмін акупнасці вызначаецца на падставе распрацаванага бізнес-плана/тэхніка-эканамічнага абгрунтавання інвестыцыйнага праекта

*** Біятэхналогія – тэхналогія, звязаная з выкарыстаннем біялагічных сістэм, жывых арганізмаў або іх вытворных для вырабу або змянення прадуктаў або працэсаў з канкрэтнага выкарыстання.

Заяўка на кансультацыю

Азнаёміцца з іншымі крэдытамі на інвестыцыйную дзейнасць можна тут.