Парадак разгляду зваротаў
ПАРАДАК РАЗГЛЯДУ ЗВАРОТАЎ ГРАМАДЗЯН,
У ТЫМ ЛІКУ ІНДЫВІДУАЛЬНЫХ ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ, ІХ ПРАДСТАЎНІКОЎ, ПРАДСТАЎНІКОЎ ЮРЫДЫЧНЫХ АСОБ
Парадак падачы зваротаў ў Банк:
Грамадзяне Рэспублікі Беларусь рэалізуюць права на зварот шляхам падачы (унясення):
- пісьмовых зваротаў
- заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў;
- вусных зваротаў.
Юрыдычныя асобы Рэспублікі Беларусь, індывідуальныя прадпрымальнікі рэалізуюць права на зварот шляхам падачы:
- пісьмовых зваротаў
- вусных зваротаў.
Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур’ерам), з дапамогай паштовай сувязі, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.
Кніга заўваг і прапаноў вядзецца ў кожнай установе банка, аперацыйнай службе, аддзяленнях, за выключэннем абменных пунктаў і аддаленых працоўных месцаў (у тым ліку перасоўных касах), і прадастаўляецца па першым патрабаванні грамадзяніна.
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Асабісты прыём вядзецца кіраўніцтвам ААТ "ААБ Беларусбанк" і яго ўстаноў, кіраўнікамі самастойных структурных падраздзяленняў Галаўнога офіса банка ў адпаведнасці з графікамі.
Патрабаванні, прад’яўляемыя да зваротаў
Звароты выкладаюцца заяўнікамі на беларускай або рускай мове.
Тэкст звароту павінен паддавацца прачытанню. Рукапісныя звароты павінны быць напісаны выразным, разборлівым почыркам. Не дапускаецца ўжыванне ў зваротах нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў.
У зваротах павінна ўтрымлівацца інфармацыя аб выніках іх папярэдняга разгляду з прыкладаннем (пры наяўнасці) дакументаў, якія пацвярджаюць гэту інфармацыю.
Да пісьмовых зваротаў, падаваемых прадстаўнікамі заяўнікаў, прыкладаюцца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Пісьмовыя звароты грамадзян (за выключэннем заўваг і (або) прапаноў, якія ўносяцца ў кнігу заўваг і прапаноў у адпаведнасці з формай кнігі) павінны змяшчаць:
- назва і (або) адрас арганізацыі або пасада і(або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот);
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- выкладанне сутнасці звароту;
- асабісты подпіс грамадзяніна (грамадзян).
Звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:
- назву і (або) адрас арганізацыі або пасаду і (або) прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы асобы, якім накіроўваецца зварот;
- поўную назву юрыдычнай асобы і яе месца знаходжання;
- выкладанне сутнасці звароту;
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
- асабісты подпіс кіраўніка або асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.
Тэрміны разгляду зваротаў
Тэрмін разгляду звароту лічыцца ў месяцах або днях, пачынаючы з дня, наступнага за днём яго рэгістрацыі ва ўстанове банка.
Калі апошні дзень тэрміну разгляду зваротаў прыпадае на непрацоўны дзень, то днём заканчэння тэрміну лічыцца першы наступны за ім працоўны дзень.
Звароты павінны быць разгледжаны не пазней за пятнаццаць дзён, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не ўстаноўлены заканадаўчымі актамі.
У выпадку калі для вырашэння выкладзеных у зваротах пытанняў неабходны ажыццяўленне пэўных дзеянняў (выкананне работ, аказанне паслуг), атрыманне інфармацыі з замежнай дзяржавы ў тэрміны, якія перавышаюць месячны тэрмін, заяўнікам у тэрмін не пазней за адзін месяц з дня, наступнага за днём паступлення зваротаў, накіроўваецца пісьмовае апавяшчэнне аб прычынах перавышэння месячнага тэрміну і тэрмінах ажыццяўлення вышэйназваных дзеянняў (выканання работ, аказання паслуг) або тэрмінах разгляду зваротаў па сутнасці.
Парадак разгляду зваротаў
Звароты грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, юрыдычных асоб у выпадках, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300 - 3" Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб", могуць быць:
- разгледжаны банкам па сутнасці
- пакінуты банкам без разгляду па сутнасці
- адкліканы заяўнікам
Звароты лічацца разгледжанымі па сутнасці, калі разгледжаны ўсе выкладзеныя ў іх пытанні і заяўнікам накіраваны адказы, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых Законам Рэспублікі Беларусь ад 18 ліпеня 2011 года №300 - 3 "Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб".
Калі адказ па сутнасці пытання, выкладзенага ў звароце, не можа быць дадзены без прадастаўлення інфармацыі, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежавана, заяўніку накіроўваецца пісьмовы адказ з паведамленнем аб немагчымасці прадастаўлення яму такой інфармацыі.
Звароты прымаюцца да ведама і адказы на іх не накіроўваюцца ў выпадках, калі:
- у зваротах адсутнічаюць якія-небудзь рэкамендацыі, патрабаванні, хадайніцтвы, паведамленні аб парушэнні актаў заканадаўства, недахопах у рабоце арганізацый;
- звароты змяшчаюць толькі падзякі;
- звароты ўтрымліваюць просьбу заяўніка не накіроўваць адказ на зварот.
Звароты пакідаюцца без разгляду па сутнасці, калі не адпавядаюць патрабаванням, якія прад’яўляюцца да зваротаў, а таксама ў выпадках, калі:
- падлягаюць разгляду ў адпаведнасці з заканадаўствам аб канстытуцыйным судаводстве, грамадзянскім, грамадзянскім працэсуальным, гаспадарчым працэсуальным, крымінальна-працэсуальным заканадаўствам, заканадаўствам, якое вызначае парадак адміністрацыйнага працэсу, заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах, звароты з’яўляюцца зваротамі работніка да наймальніка або ў адпаведнасці з заканадаўчымі актамі ўстаноўлены іншы парадак падачы і разгляду такіх зваротаў;
- утрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі банка;
- прапушчаны без уважлівай прычыны тэрмін падачы скаргі;
- заяўнікам пададзены паўторны зварот, у тым ліку ўнесены ў кнігу заўваг і прапаноў, і ў ім не ўтрымліваюцца новыя акалічнасці, якія маюць значэнне для разгляду звароту па сутнасці;
- з заяўнікам спынена перапіска па выкладзеных у звароце пытаннях;
- змяшчаюць інфармацыю злачынстве або іншым правапарушэнні, якое рыхтуецца, здзяйсняецца або здзейснена;
- ананімныя звароты.
- у якіх абскарджваюцца судовыя пастановы;
- звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Адкліканне пісьмовага звароту ажыццяўляецца шляхам падачы заяўнікам адпаведнай пісьмовай заявы.
Парадак абскарджання
Адказы на звароты, якія паступілі ў Банк і яго ўстановы, або рашэнне аб пакіданні звароту без разгляду па сутнасці могуць быць абскарджаны ў суд, у парадку і тэрміны, устаноўленыя заканадаўствам.
Вусныя звароты, выкладзеныя ў ходзе асабістых прыёмаў
Вусныя звароты выкладаюцца ў ходзе асабістага прыёму. Асабісты прыём вядзецца кіраўніцтвам ААТ "ААБ Беларусбанк" і яго ўстаноў, кіраўнікамі самастойных структурных падраздзяленняў Галаўнога офіса банка ў адпаведнасці з графікамі.
Папярэдні запіс на асабісты прыём ажыццяўляецца ў выпадку прадстаўлення заяўнікам інфармацыі: прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца), кантактны тэлефон, характар пытанняў для абмеркавання на асабістым прыёме.
Пры ажыццяўленні папярэдняга запісу на асабісты прыём да Старшыні Праўлення ў выпадку, калі заяўнік раней не звяртаўся на асабісты прыём ва ўстановы банка, запіс ажыццяўляецца на асабісты прыём да намесніка Старшыні Праўлення (галоўнага бухгалтара, выканаўчага дырэктара), кіраўніка самастойнага структурнага падраздзялення Галаўнога офіса Банка па курыруемым напрамку дзейнасці, зыходзячы з сутнасці пытанняў, выкладзеных заяўнікам у ходзе запісу.
Папярэдні запіс на асабісты прыём да Старшыні Праўлення, намеснікаў Старшыні Праўлення, галоўнага бухгалтара, выканаўчых дырэктараў, кіраўнікоў абласных (Мінскага) упраўленняў спыняецца за 3 працоўныя дні да правядзення асабістага прыёму. У выпадку змянення ўзгодненага парадку асабістага прыёму сакратар своечасова інфармуе аб гэтым грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб.
Пры вусным звароце заяўнік, які звярнуўся на прыём, павінен прад’явіць дакумент, які сведчыць асобу. Прадстаўнікі заяўнікаў павінны прад’явіць таксама дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.
Пры правядзенні асабістага прыёму установай Банка могуць прымяняцца тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымка), аб чым заяўнік павінен быць праінфармаваны да пачатку асабістага прыёму.
Заяўнік таксама мае права прымяняць тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) са згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём.
Вусныя звароты могуць быць пакінуты без разгляду па сутнасці, калі:
- не прад’яўлены дакументы, якія сведчаць асобу заяўнікаў, іх прадстаўнікоў, а таксама дакументы, якія пацвярджаюць паўнамоцтвы прадстаўнікоў заяўнікаў;
- звароты ўтрымліваюць пытанні, вырашэнне якіх не адносіцца да кампетэнцыі ўстановы Банка, у якім праводзіцца асабісты прыём;
- заяўніку ўжо быў дадзены вычарпальны адказ на яго пытанні або перапіска з гэтым заяўнікам па такіх пытаннях была спынена;
- заяўнік падчас асабістага прыёму дапускае ўжыванне нецэнзурных або абразлівых слоў ці выразаў;
- заяўнік прымяняе тэхнічныя сродкі (аўдыё- і відэазапіс, кіна- і фотаздымку) без згоды службовай асобы, якая праводзіць асабісты прыём, і адмаўляецца спыніць іх прымяненне;
- звароты ўтрымліваюць пагрозы жыццю, здароўю і маёмасці, падахвочванне да здзяйснення супрацьпраўнага дзеяння або заяўнік іншым спосабам злоўжывае правам на зварот.
Графікі асабістага прыёму
Асабісты прыём вядзецца кіраўнікамі ўстаноў банка ў адпаведнасці з графікамі, якія размяшчаюцца ва ўстановах.
Адказы на часта задаваемыя пытанні
- Дэпазітныя аперацыі
- Часта задаваемыя пытанні
- Дэнамінацыя
- Інтэрнэт-банкінг
- М-Банкінг
- Крэдыты фізічным асобам
- Рознічны бізнес
- Банкаўскія плацежныя карткі
- Аперацыі з каштоўнымі паперамі для фізічных асоб
- Давернае кіраванне грашовымі сродкамі ў замежнай валюце
- Давернае кіраванне акцыямі асобных дзяржаўных службовых асоб
- Дэпазітарнае абслугоўванне
- Міжнародныя банкаўскія пераводы па сістэме S.W.I.F.T.
- Працаўладкаванне і арганізацыя практыкі
Супрацоўнікі ААТ «ААБ Беларусбанк» прыкладаюць усе намаганні, каб даць кліентам на сваім карпаратыўным сайце максімальна поўную інфармацыю па кожным прадукце або паслузе. Банк адказна і ўважліва ставіцца да ўсіх пытаннях і прапановах карыстальнікаў сайта датычна інфармацыі, якая іх цікавіць.
У дадзенай рубрыцы сабраны найбольш часта задаваемыя пытанні ад кліентаў нашага Банка. Для зручнасці ўсе пытанні разбітыя па тэмах, якія ахопліваюць пэўныя паслугі банка.
На падставе аналізу зваротнай сувязі, якая паступае на сайт (праз формы звароту онлайн) і праз афлайн-каналы, былі выкладзены адказы па кожнай з прапанаваных вышэй тэм.
Калі Вы не змаглі знайсці адказ на сваё пытанне, прапануем скарыстацца дапамогай Анлайн- або віртуальнага кансультанта.