Як падарыць прыналежныя мне акцыі?
Падарыць акцыі Вы можаце толькі Вашым блізкім родным: бацькам, дзецям, усынавіцелям, усыноўленым, мужу (жонцы), бацькам мужа (жонкі), родным братам і сёстрам, унукам, бабулі, дзядулю (у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.04.2006 № 277 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання рынка каштоўных папер»).
Для заключэння дагавору дарэння прадстаўляюцца наступныя дакументы:
-
дакумент, які сведчыць асобу фізічнай асобы або даверанасць, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства (у выпадку перадачы фізічнай асобай іншай асобе адпаведных паўнамоцтваў);
-
выпіска аб стане рахунку «дэпо» (для кліентаў, якія валодаюць акцыямі эмітэнтаў і абслугоўваюцца ў іншых дэпазітарыях рэспублікі). Даведка: інфармацыю аб эмітэнтах, рэестры якіх вядзе дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк», можна атрымаць на сайце РУП «РЦДКП» у раздзеле «Даведачная інфармацыя / эмітэнты» (http://www.centraldepo.by/);
-
дакументы, якія пацвярджаюць блізкае сваяцтва паміж дарыльшчыкам і адорваемым (пасведчанне аб нараджэнні, аб заключэнні шлюбу);
-
дагавор дарэння (падпісваецца ў прысутнасці работніка дэпазітарыя). Даведка: Беларусбанк аказвае паслугі па падрыхтоўцы дагавору дарэння акцый (аплачваецца дадаткова).
Дагавор дарэння акцый падлягае абавязковай рэгістрацыі прафесійным удзельнікам рынку каштоўных папер, у тым ліку Вы гэта можаце зрабіць і ў Беларусбанку.
Для рэгістрацыі здзелкі дарэння акцый Вы (як дарыцель) і Ваш сваяк (як адорваемы) можаце звярнуцца ў любы дэпазітарны цэнтр Беларусбанка.
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Як адкрыць рахунак «дэпо»?
Адкрыцё рахунку «дэпо» на імя фізічнай асобы ажыццяўляецца на падставе дагавору на дэпазітарнае абслугоўванне, які заключаецца шляхам накіравання грамадзянінам заявы ў дэпазітарый Беларусбанка і яго акцэпту Беларусбанкам.
Для адкрыцця рахунку «дэпо» прадстаўляецца дакумент, які сведчыць асобу фізічнай асобы, або даверанасць, аформленая ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства (у выпадку перадачы фізічнай асобай іншай асобе паўнамоцтваў на адкрыццё рахунку «дэпо»).
Па пытанні адкрыцця рахунку «дэпо» Вы можаце звярнуцца ў любы дэпазітарны цэнтр Беларусбанка.
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Я хацеў бы даведацца, дзе захоўваюцца мае акцыі?
Інфармацыю аб эмітэнтах, рэестры якіх вядзе дэпазітарый ААТ «ААБ Беларусбанк» і іншыя дэпазітарыі, можна атрымаць на сайце рэспубліканскага цэнтральнага дэпазітарыя (РУП «РЦДКП») у раздзеле «Даведачная інфармацыя / эмітэнты»(http://www.centraldepo.by/).
Інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах Беларусбанка размешчана на сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Фізічным асобам/ Усе паслугі/ Дэпазітарныя паслугі».
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Якім чынам мне паведаміць аб змяненні асабістых даных (адрасных, пашпартных даных, П.І.І.)?
Вам неабходна напісаць пісьмовую заяву, прыкласці да яе копію дакумента, які пацвярджае змяненні (напрыклад, копія пашпарта - два апошнія развароты і старонкі з прапіскай) і накіраваць поштай у дэпазітарый банка.
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Ці можна мне даведацца па тэлефоне, колькі ў мяне каштоўных папер і якія?
Гэта інфармацыя з'яўляецца канфідэнцыйнай і па тэлефоне не можа прадстаўляцца. Калі ў Вас ёсць выпіска па рахунку «дэпо», Вы можаце гэту інфармацыю знайсці ў выпісцы або звярнуцца ў дэпазітарый банка асабіста.
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Ці можна прадаць мае акцыі?
У адпаведнасці з заканадаўствам здзелкі куплі-продажу акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў ажыццяўляюцца ў гандлёвай сістэме ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа". Пры гэтым акцыі могуць быць прададзены толькі пры наяўнасці попыту на іх.
Інфармацыю аб правядзенні здзелак з цікавячымі акцыямі і цэнах на іх можна атрымаць на сайце ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа" http://www.bcse.by/ у раздзеле "Вынікі біржавых таргоў".
Даведачна: умовы ажыццяўлення дэпазітарнай дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» размешчаны на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне/ Дакументы для скачвання».
Даведачна: інфармацыя аб дэпазітарных цэнтрах размешчана на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» у раздзеле «Прыватным асобам/ Уклады і інвестыцыі/ Каштоўныя паперы/ Дэпазітарнае абслугоўванне».
Дзе мае дывідэнды?
Аб памеры налічаных дывідэндаў, тэрмінах іх выплаты можна даведацца ў акцыянерным таварыстве. Тэлефоны і адрасы акцыянерных таварыстваў размешчаны на сайце РУП «РЦДКПБ» (http://www.centraldepo.by/) у раздзеле Даведачная інфармацыя/Эмітэнты.