Агульная інфармацыя

ААТ «ААБ Беларусбанк» — найбуйнейшая ўніверсальная сістэмаўтваральная фінансава-крэдытная ўстанова Рэспублікі Беларусь.

Прапануе ўсе віды банкаўскіх паслуг і прадуктаў. Займае лідзіруючыя пазіцыі ў айчыннай банкаўскай сістэме па такіх паказчыках, як узровень уласнага капіталу, актываў, крэдытаў, дэпазітаў.

Дзейнасць банка неразрыўна звязана з эканамічнай палітыкай краіны і накіравана на садзеянне дынамічнаму развіццю найважнейшых галін эканомікі і сацыяльнай сферы. У ліку кліентаў — прадпрыемствы прамысловасці, будаўніцтва, аграпрамысловага комплекса, тэлекамунікацый, нафтахіміі, дзейнасць якіх арыентавана на мадэрнізацыю і пашырэнне вытворчасці, рэалізацыю праграм імпартазамяшчэння, развіццё экспартнага патэнцыялу.

Валодае шырокай тэрытарыяльнай сеткай і развітай інфраструктурай. На 01.03.2024 г. у сістэме банка — 6 абласных упраўленняў, 118 цэнтраў банкаўскіх паслуг (у т.л. 10 цэнтраў банкаўскіх паслуг з дадатковымі функцыямі), 124 аперацыйных службы, 952 аддзялення, 81 абменны пункт, 17 аддаленых працоўных месцаў (у т.л. 4 перасоўныя касы).

ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляе сваю дзейнасць на падставе наступных ліцэнзій:

  1. Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 ад 29.01.2024г., выдадзеная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
  2. Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1089,  выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прынята на ўлік у дзяржаўную ўстанову «Агентцтва па гарантаваным пакрыцці банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) фізічных асоб» 21 студзеня 2009 года пад нумарам 3.

Статут ААТ «ААБ Беларусбанк»

Запрашаем Вас да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва!