Якую суму грашовых сродкаў можна адправіць/атрымаць па міжнародным банкаўскім пераводзе?
Любую.
Я адправіў міжнародны банкаўскі перавод тры дні таму – ці залічаны ён атрымальніку?
Без запыту ў банк атрымальніка ААТ «ААБ Беларусбанк» можа пацвердзіць толькі выкананне пераводу - фактам спісання сродкаў са свайго каррахунку. Для пацвярджэння даты крэдытавання атрымальніка неабходна адправіць адпаведны запыт. Камісія за гэту аперацыю спаганяецца ў адпаведнасці са Зборнікам узнагароджанняў.
Мне трэба адправіць перавод у расійскіх рублях у Маскву, але ў мяне няма кода валютнай аперацыі. Дзе я магу яго ўзяць?
У сувязі з тым, што код валютнай аперацыі ўказваецца ў адпаведнасці з пералікам, устаноўленым заканадаўствам Расійскай Федэрацыі, гэты код павінен паведаміць Вам атрымальнік Вашага пераводу, атрымаўшы ў выпадку неабходнасці, кансультацыю ў абслугоўваючым яго банку.
Ці трэба адкрываць рахунак для адпраўлення міжнароднага банкаўскага пераводу?
ААТ «ААБ Беларусбанк» выконвае міжнародныя банкаўскія пераводы як з адкрыццём бягучага рахунку ў замежнай валюце, так і без яго адкрыцця.
У якой валюце магчыма ажыццявіць міжнародны банкаўскі перавод?
У сувязі з рэгулярнымі змяненнямі ўмоў ажыццяўлення міжнародных пераводаў прапануем кліентам звяртацца ва ўстановы банка, якія ажыццяўляюць міжнародныя банкаўскія пераводы.