Правы акцыянераў

Кожная простая (звычайная) акцыя банка сведчыць аднолькавы аб’ём правоў акцыянера - яе ўладальніка.

Акцыянеры-ўладальнікі простых (звычайных) акцый банка маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку банка ў выглядзе дывідэндаў;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі банка часткі маёмасці, застаўшайся пасля разлікаў з крэдыторамі, або яго кошту;
  • удзел у Агульным сходзе акцыянераў банка з правам голасу па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі Агульнага сходу акцыянераў Банка.

Кожная прывілеяваная акцыя банка аднаго тыпу сведчыць аднолькавы аб’ём правоў акцыянера - яе ўладальніка.

Акцыянеры-ўладальнікі прывілеяваных акцый банка першага тыпу маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку банка ў выглядзе дывідэндаў у памеры паловы ад намінальнага кошту акцый;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі банка кошту маёмасці або часткі маёмасці, застаўшайся пасля разлікаў з крэдыторамі, у памеры намінальнага кошту акцый;
  • на ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў банка з правам голасу ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам і Статутам Банка.

Акцыянеры-ўладальнікі прывілеяваных акцый Банка другога тыпу маюць права на:

  • атрыманне часткі прыбытку Банка ў выглядзе дывідэндаў у памеры дзеючай на момант прыняцця рашэння аб выплаце дывідэндаў стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад намінальнага кошту акцыі;
  • атрыманне ў выпадку ліквідацыі Банка кошту маёмасці або часткі маёмасці, застаўшайся пасля разлікаў з крэдыторамі, у памеры намінальнага кошту акцый;
  • удзел у Агульным сходзе акцыянераў Банка з правам голасу ў выпадках, устаноўленых заканадаўствам і Статутам Банка.

Акцыянеры-ўладальнікі прывілеяваных акцый маюць права ўдзельнічаць у Агульным сходзе акцыянераў банка з правам голасу:

  • пры прыняцці рашэнняў аб рэарганізацыі і ліквідацыі банка;
  • аб унясенні ў Статут банка змяненняў і (або) дапаўненняў, якія абмяжоўваюць іх правы.
  • у выпадку, калі на Агульным сходзе акцыянераў банка было прынято рашэнне аб нявыплаце дывідэндаў па прывілеяваных акцыях або было прынята рашэнне аб іх няпоўнай выплаце або рашэнне аб выплаце дывідэндаў не было прынята, акцыянеры-ўладальнікі прывілеяваных акцый могуць удзельнічаць у наступных агульных сходах акцыянераў з правам голасу з моманту прыняцця (непрыняцця) такога рашэння да моманту выплаты па названых акцыях дывідэндаў у поўным аб’ёме.

Выплата дывідэндаў, а таксама размеркаванне маёмасці паміж акцыянерамі – уладальнікамі прывілеяваных акцый ажыццяўляецца ў першую чаргу – уладальнікам прывілеяваных акцый першага тыпу, у другую чаргу – уладальнікам прывілеяваных акцый другога тыпу.

Па рашэнні Агульнага сходу акцыянераў Банка дывідэнды па прывілеяваных акцыях першага і (або) другога тыпаў могуць быць выплачаны ў большым памеры, чым вызначана часткамі другой і трэцяй гэтага пункта.

Акцыянеры маюць права ўдзельнічаць у Агульным сходзе акцыянераў банка асабіста або выдаваць у парадку, устаноўленым заканадаўчымі актамі, даверанасць іншым асобам на ўдзел у Агульным сходзе акцыянераў банка, за выключэннем выпадкаў, устаноўленых заканадаўчымі актамі.