Міжнародныя пераводы па сістэмах Western Union і BLIZKO

Пытанне

Адказ па пераводах

Western Union

Адказ па пераводах

BLIZKO

Як хутка адправіць грашовыя сродкі за мяжу?

Прыйсці ў пункт абслугоўвання і запоўніць кароткую форму заявы.

Прад’явіць аператару дакумент, які сведчыць асобу, перадаць запоўненую кароткую форму заявы, унесці ў касу адпраўляемую суму і суму платы за перавод.

Атрымаць копію бланка і інфармацыйнае паведамленне аб адпраўленні пераводу  з кантрольным нумарам грашовага пераводу, які неабходна паведаміць атрымальніку.

Апавясціць атрымальніка аб грашовым пераводзе.

 УВАГА!

Не адпраўляйце пераводы незнаёмым Вам асобам або па просьбе трэціх асоб.

Інфармацыя аб грашовым пераводзе (каму, куды і колькі)

павінна быць вядома толькі адпраўшчыку і атрымальніку.

У якой валюце можна адправіць перавод?

У доларах ЗША можна адправіць грашовы перавод за мяжу па ўсім свеце, дзе прысутнічае кампанія WESTERN UNION.

У расійскіх рублях можна адправіць грашовы перввод толькі ў Расійскую Федэрацыю.

 

У доларах ЗША, еўра і расійскіх рублях.

У якія краіны можна адправіць перавод

Пераводы Western Union даступны больш чым у 200 краінах свету.

Пераводы сістэмы BLIZKO дзейнічаюць у:

Азербайджане, Арменіі, Грузіі, Казахстане, Кіргізіі, Малдавіі, Расіі, Таджыкістане, Узбекістане, Чэшскай рэспубліцы.

Які адрас атрымальніка неабходна ўказаць пры адпраўленні пераводу: прапіскі або месца пражывання?

Пры адпраўленні пераводу дастаткова ўказаць прозвішча, імя і імя па бацьку (пры наяўнасці) атрымальніка.

Адрас атрымальніка ўказваць не трэба.

Як я магу праверыць статус адпраўленага пераводу?

Праверыць статус грашовага пераводу можна

https://www.westernunion.ru/

 УВАГА!

Не ўводзьце інфармацыю аб пераводзе ў сетцы інтэрнэт на іншых сайтах, якія не належаць кампаніі Вестэрн Юніён.

Для ўдакладнення статуса адпраўленага пераводу звярніцеся ў пункт адпраўлення пераводу.

Мне трэба змяніць краіну выплаты/ атрымальніка пераводу

Для ўнясення змяненняў у грашовы перавод, які не быў выплачаны атрымальніку, неабходна звярнуцца ў пункт адпраўлення і напісаць заяву на ўнясенне адпаведных змяненняў.

Унясенне любых не фінансавых змяненняў ажыццяўляецца бясплатна.

Праз які час атрымальнік можа атрымаць перавод?

Праз 5 мінут пасля адпраўлення перавод даступны для выплаты атрымальніку ў межах краіны прызначэння.

Выключэне складаюць пераводы, адпраўленыя па тарыфе «12 гадзін», такія пераводы выплачваюцца атрымальніку праз 12 гадзін з моманту іх адпраўлення.

Праз 1 мінуту пасля адпраўлення пераводу, перавод становіцца даступным для выплаты ў любым пункце абслугоўвання сістэмы BLIZKO ў межах краіны прызначэння.

На працягу якога перыяду перавод даступны для выплаты

На працягу 90 дзён. Па заканчэнні названага перыяду любыя дзеянні з гэтым пераводам павінны быць узгоднены з кампаніяй Вестэрн Юніён.

Перавод захоўваецца да выплаты атрымльніку або вяртання адпраўшыку.

Ці можна адправіць перавод на карысць юрыдычнай асобы за аплату тавара (паслугі)?

 

Можна, але толькі на карысць тых юрыдычных асоб (фірм/арганізацый/магазінаў), якія зарэгістраваны ў сістэме Western Union.

Для здзяйснення такога пераводу юрыдычная асоба павінна прадаставіць плацельшчыку ўсе неабходныя рэквізіты. Такія пераводы называюцца - Quick Pay.

Звяртаем увагу, што даныя пераводу адразу з моманту адпраўлення залічваюцца на рахунак юрыдычнай асобы. Для вяртання такога пераводу неабходна звяртацца да атрымальніка плацяжу.

Дадаткова.

Да пераводаў на карысць юрыдычных асоб па сістэме Western Union прымяняюцца патрабаванні валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь

 

Пераводы на карысць юрыдычных асоб не ажыццяўляюцца.

УВАГА!

Не выкарыстоўвайце сістэмы грашовых пераводаў у наступных мэтах:

- аплаты тавара/паслуг, калі атрымальнікам з’яўляецца фізічная асоба;

- пацвярджэння фінансавай плацежаздольнасці;

- аплаты дзяржпошлін, штрафаў;

- для разблакіравання міжнародных банкаўскіх пераводаў;

- унясення падатку за выйгрыш у латарэі

Мне пераслалі грошы. Ці магу я іх атрымаць па такіх дакументах: правы кіроўцы, ксеракопія пашпарта, таму што мой пашпарт знаходзіцца ў пасольстве?

 

Для выплаты пераводу атрымальніку неабходна прадаставіць арыгінал дакумента, які сведчыць яго асобу.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам для грамадзян Рэспублікі Беларусь такім дакументам з’яўляецца пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Я адправіў перавод, але яго не выплацілі, ці можна мне атрымаць яго назад, і як гэта зрабіць?

 

Сума адпраўленага грашовага пераводу можа быць вернута адпраўшчыку, калі перавод не выплачаны атрымальніку. Для вяртання пераводу адпраўшчык павінен звярнуцца ў пункт абслугоўвання кліентаў Вестэрн Юніён з пісьмовай заявай (з указаннем прычыны вяртання пераводу) і запоўніць заяву для атрымання грошай, пры гэтым пры сабе неабходна мець дакумент, які сведчыць асобу, і копію Заявы для адпраўлення грошай (калі яна захавалася).

На маё імя быў зроблены перавод, але я страціў кантрольны нумар. Ці магу я атрымаць перавод, прыйшоўшы ў банк з пашпартам і паведаміўшы суму, валюту, П.І.І. і краіну адпраўшчыка?

Для выплаты пераводу атрымальнік абавязаны прадаставіць дакладны 10-значны кантрольны нумар пераводу.

Для выплаты пераводу атрымальнік абавязаны прадаставіць дакладны 8-значны кантрольны нумар пераводу.

Ці можна адправіць/атрымаць перавод на падставе даверанасці.

Не.

Кампанія Вестэрн Юніён не дапускае здзяйсненне пераводаў на падставе даверанасці.

Так, пры наяўнасці адпаведных паўнамоцтваў у даверанасці.