Музей ААТ "ААБ Беларусбанк" створаны ў адпаведнасці з Загадам ААБ «Беларусбанк» ад 20 ліпеня 2000 года №184 у мэтах вывучэння і прапаганды гістарычных фактаў у станаўленні і развіцці ашчаднай справы ў краіне, выхавання банкаўскіх работнікаў на лепшых традыцыях і вопыце старэйшага пакалення.
Урачыста адкрыты 22 кастрычніка 2002 года Музей гісторыі ашчаднай справы размясціўся ў былым кабінеце старшыні найбуйнейшага банка краіны і пачаў напаўняцца унікальнымі сведчаннямі гісторыі.
Праз 10 гадоў Музей пераехаў у новы будынак банка. І з таго часу, значна папоўніўшы свае фонды і калекцыі, змяніўшы аблічча, сустракаў і здзіўляў гасцей. На экскурсіі сюды прыходзілі студэнты і школьнікі, замежныя дэлегацыі, маладыя спецыялісты і ветэраны банка. Багатая экспазіцыя Музея, у якой прадстаўлены папяровыя грашовыя знакі, манеты, ашчадныя кніжкі, каштоўныя паперы, асабістыя рэчы ветэранаў ашчаднай справы, унікальныя архіўныя і фотадакументы, узнагароды і іншыя яркія матэрыялы не пакідала наведвальнікаў абыякавымі.
20-гадовы юбілей – пачатак новага этапу жыцця музея. Да знакавай даты яго трансфармавалі ў музейна-камунікацыйны цэнтр. Зараз гэта не толькі скарбніца банкаўскай гісторыі, але і сучасная пляцоўка для дыялогу пакаленняў, прастора, у якой магчыма асэнсаванне, абмеркаванне глабальнай тэмы ўзаемасувязі мінулага і будучыні.
У экспазіцыі – некалькі кластараў, кожны адлюстроўвае асаблівы перыяд гісторыі банкаўскай справы на тэрыторыі сучаснай Беларусі.
Сёння цэнтр рады прапанаваць вам бясплатнае наведванне па папярэднім запісе ў суправаджэнні экскурсавода ў складзе арганізаванай групы колькасцю:
для дарослых і студэнтаў-8-12 чалавек;
для старэйшых і сярэдніх школьнікаў-7-10 чалавек;
для малодшых школьнікаў-6-7 чалавек.
Адрас: г. Мінск па пр-т Дзяржынскага, д.18 (фае 1 паверха).
Час экскурсій за выключэннем выхадных і святочных дзён:
пн.- пт. - 9.00-10.00, 10.00-11.00, 11.00-12.00, 14.00-15.00, 15.00-16.00; пн.- чц. 16.00-17.00.
Для папярэдняга запісу трэба даслаць заяўку на электронны адрас kso@asb.by.
У заяўцы неабходна ўказаць:
- пажаданыя дату і час наведвання;
- назву арганізацыі (пры наяўнасці);
- спіс удзельнікаў групы (прозвішчы, імёны і імёны па бацьку);
- кантактную асобу і звесткі для сувязі з кантактнай асобай (тэлефон і e-mail);
Пасля атрымання заяўкі супрацоўнік цэнтра звязваецца з кантактнай асобай для канчатковага ўзгаднення даты і часу правядзення экскурсійнага абслугоўвання.
На ўсе ўзнікшыя пытанні вы можаце атрымаць адказы па кантактных тэлефонах:309-01-62 (Вольга Анатольеўна), 309-14-71 (Таццяна Сяргееўна).
Таксама мы прапануем вам пазнаёміцца з віртуальнай экспазіцыяй.