Часта задаваемыя пытанні

БАНКАЎСКІЯ ПЛАЦЕЖНЫЯ КАРТЫ:

  • Як актываваць карту

Актывацыя карткі (акрамя віртуальнай карткі) ажыццяўляецца ў момант генерацыі ПІН-кода з выкарыстаннем тэхналогіі e-PIN.

Калі ПІН-код выдадзены на папяровым носьбіце, актывацыя карткі ажыццяўляецца Кліентам (Трымальнікам карткі) самастойна пры здзяйсненні з выкарыстаннем карткі наступных паспяховых аперацый, пацверджаных правільным уводам ПІН-кода:

  • зняцце наяўных грашовых сродкаў;
  • прагляд балансу (даступнага астатку) па картцы;
  • аплата тавараў і паслуг;
  • змена ПІН-кода.

Картка не актывуецца ў выпадку, калі пры правядзенні аперацыі праверка ПІН-кода пройдзена паспяхова, але сама аперацыя адхілена (напрыклад, па прычыне недастатковасці сродкаў або ўстанаўлення па картцы лімітаў па правядзенні безнаяўных аперацый і (або) па атрыманні наяўных грашовых сродкаў); у выпадку няправільнага ўводу ПІН-кода; знаходжання карткі ў стоп-лісце (блакіроўкі карткі); пры правядзенні з выкарыстаннем карткі аперацыі папаўнення рахунку.

Актывацыя бескантактавага інтэрфейсу карткі ажыццяўляецца пасля паспяхова праведзенай фінансавай аперацыі па картцы з выкарыстаннем кантактнага мікрапрацэсара з уводам правільнага ПІН-кода (выдача наяўных грашовых сродкаў, аплата і інш.) у банкамаце (інфакіёску), размешчаным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, або тэрмінале, устаноўленым у банку або арганізацыі гандлю (сэрвісу) на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Да нефінансавых аперацый, якія не актывуюць бескантактавы інтэрфейс карткі, адносяцца: прагляд даступнага астатку па картцы, атрыманне міні-выпіскі аб аперацыях, учыненых з выкарыстаннем карткі або яе рэквізітаў, змена ПІН-кода карткі.

У выпадку выдачы карткі без нанясення інфармацыі аб яе трымальніку магчымасць ажыццяўлення фінансавых апераций пры выкарыстанні карткі (яе рэквізітаў) даступна, як правіла, на працягу дня выдачы карткі.

У выпадку выдачы віртуальнай карткі магчымасць ажыццяўлення аперацый пры выкарыстанні яе рэквізітаў даступна ў рэжыме рэальнага часу.

  • Як прадоўжыць картку пры заканчэнні тэрміну дзеяння

Абноўленая картка выпускаецца з тым жа нумарам (калі выпуск названых карт не спынены) і з новым тэрмінам дзеяння.

Абнаўленне картак, за абслугоўванне якіх банк спаганяе ўзнагароджанне, ажыццяўляецца пасля аплаты кліентам сумы належнага банку ўзнагароджання.

Тэрміны падачы заявы на абнаўленне карткі не рэгламентаваны.

Пры атрыманні карткі з новым тэрмінам дзеяння картка, якая падлягае абнаўленню, вяртаецца ў банк.

Заяву на прадаўжэнне тэрміну дзеяння асноўнай карткі можна аформіць:

  • ва ўстанове банка;
  • у М-банкінгу, калі да завяршэння тэрміну дзеяння карткі застаецца менш за 3 месяцы ў раздзеле «Сэрвісы» - «Заяўка на прадаўжэнне карткі». Магчымасць прадаўжэння карткі з выкарыстаннем гэтага сэрвісу кліент можа праверыць самастойна ў сваім М-банкінгу пры ўвядзенні нумара карткі, якую неабходна прадоўжыць, а таксама 3-х апошніх лічбаў нумара пашпарта і правядзення аплаты.

Заява на прадаўжэнне тэрміну дзеяння дадатковай карткі афармляецца ўладальнікам рахунку ва ўстанове банка.

Картка, заказаная з дапамогай М-банкінгу, накіроўваецца ва ўстанову банка (аперацыйную службу, аддзяленне) па месцы адкрыцця рахунку. Кліенту на мабільны тэлефон накіроўваецца СМС-паведамленне: о гатоўнасці карткі.

КРЭДЫТЫ ФІЗІЧНЫМ АСОБАМ 

Ці магчыма змяненне працэнтнай стаўкі па раней аформленых крэдытах на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылых памяшканняў?

У адпаведнасці з арт. 125 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь банкі самастойна вызначаюць умовы і парадак прыцягнення грашовых сродкаў фізічных і (або) юрыдычных асоб ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне гэтых грашовых сродкаў.

Парадак змянення працэнтных ставак па крэдытах банка прадугледжаны ў заключаемых крэдытных дагаворах.

Фарміраванне працэнтных ставак па крэдытах на ўмовах, вызначаных ААТ «ААБ Беларусбанк», ажыццяўляецца з улікам кошту прыцягваемых рэсурсаў, у тым ліку тэрміновых дэпазітаў фізічных асоб.

 ААТ «ААБ Беларусбанк» пастаянна ажыццяўляе аналіз кошту прыцягнутых і размяшчаемых рэсурсаў і, з улікам сітуацыі, якая складваецца ў грашова-крэдытнай сферы, банкам прымаецца рашэнне аб магчымасці зніжэння працэнтных ставак як па нанава заключаемых крэдытных дагаворах, так і па раней заключаных крэдытных дагаворах.

Розніца ў часе прыняцця рашэння аб зніжэнні працэнтных ставак па нанава заключаемых крэдытных дагаворах і раней заключаных крэдытных дагаворах абумоўлена наяўнасцю ў банка абавязацельстваў па выплаце працэнтных даходаў па раней заключаных дэпазітных дагаворах з фізічнымі асобамі на працягу не менш аднаго месяца з дня інфармавання ўкладчыкаў аб змяншэнні памеру працэнтных ставак па дэпазітных дагаворах (арт.187 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Па крэдытных дагаворах, заключаемых з 21.03.2017, працэнтная стаўка за карыстанне крэдытам устанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, павялічанай на 3 працэнтныя пункты і з’яўляецца плаваючай (змяняецца з дня змянення стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь). Пры гэтым, налічэнне працэнтаў ажыццяўляецца зыходзячы з памеру нанава ўстаноўленай стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Пры змяненні памеру працэнтных ставак за карыстанне крэдытамі банк інфармуе крэдытаатрымальнікаў у адпаведнасці з умовамі заключаных крэдытных дагавораў. Акрамя таго, інфармацыя аб зніжэнні працэнтных ставак па крэдытах размяшчаецца на карпаратыўным вэб–сайце банка і інфармацыйных стэндах ва ўстановах банка.

Ці можна перавесці астатак па крэдыце, атрыманым фізічнай асобай у замежнай валюце, у беларускія рублі

На падставе заявы крэдытаатрымальніка магчыма ажыццявіць перавод у беларускія рублі астатку запазычанасці па валютным крэдыце на дзеючых у банку умовах, з устанаўленнем парадку выплаты працэнтаў за карыстанне крэдытам на фінансаванне нерухомасці - шляхам унясення раўнамерных узносаў у перыяд карыстання крэдытам.
Пры пераводзе крэдыту на фінансаванне нерухомасці (пры неабходнасці) магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеляў з ліку блізкіх сваякоў (членаў сям'і) крэдытаатрымальніка (мужа (жонкі), бацькоў, родных братоў (сясцёр) мужа і жонкі, дзяцей, унукаў).

ЭЛЕКТРОННЫЯ КАШАЛЬКІ

У якія тэрміны паступае плацеж па папаўненні электроннага кашалька?

Інфармацыя аб ажыццяўленні папаўнення электроннага кашалька ў беларускіх рублях  перадаецца ААТ «ААБ Беларусбанк» штодзённа ў адпаведнасці з заключаным паміж банкам і арганізацыяй дагаворам.

Для ўдакладнення тэрмінаў залічэння грашовых сродкаў на электронны кашалёк рэкамендуем Вам звярнуцца непасрэдна да атрымальніка плацяжу, г.зн. да эмітэнта электроннага кашалька.

Ці можна вярнуць плацеж па папаўненні электроннага кашалька?

Пры правядзенні аперацыі банк пералічвае сродкі згодна з данымі, пазначанымі Вамі. Грашовыя сродкі паступаюць на рахунак атрымальніка і могуць быць вернуты толькі арганізацыяй – атрымальнікам сродкаў.

Для вяртання памылкова здзейсненага плацяжу Вам неабходна з дакументам, які пацвярджае факт пералічэння грашовых сродкаў, звярнуцца ў арганізацыю, якая з’яўляецца атрымальнікам плацяжу, г.зн. да эмітэнта электроннага кашалька. 

ДЭПАЗІТНЫЯ АПЕРАЦЫІ

Ці можа нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь адкрыць рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк»?

Грамадзяне іншых краін (нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь) маюць магчымасць бесперашкодна адкрываць рахункі і заключаць дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у ААТ «ААБ Беларусбанк».

Адкрыццё ўкладнога рахунку ажыццяўляецца ў Вашай прысутнасці ў падраздзяленні банка, пры прад’яўленні дакумента, які сведчыць асобу, выдадзенага ўпаўнаважаным органам замежнай дзяржавы, грамадзянінам якой Вы з’яўляецеся.

Звяртаем Вашу ўвагу, што любыя дакументы, прадастаўляемыя ва ўстанову ААТ «ААБ Беларусбанк», павінны быць складзены на рускай ці беларускай мове або павінны быць перакладзены на рускую ці беларускую мову, пры гэтым дакладнасць перакладу павінна быць засведчана натарыяльна або пераклад засведчаны (завераны) замежнай упаўнаважанай асобай (органам, установай) у межах іх кампетэнцыі.

ІНФАКІЁСКІ

Пры здзяйсненні плацяжу інфакіёск не выдаў чэк. Як атрымаць пацвярджэнне здзяйснення плацяжу?

У інфакіёску ААТ «ААБ Беларусбанк» можна скарыстацца паслугай друку апошняга чэка: "Сэрвісныя аперацыі" - "Друк апошняга чэка". Таксама ў інфакіёску ААТ "ААБ Беларусбанк можна скарыстацца магчымасцю друкавання копій чэкаў па апошніх аперацыях, праведзеных праз сэрвіс "Персанальныя плацяжы" - "Сэрвісныя аперацыі" - "Копія чэка персанальных плацяжоў.

Па картках іншых банкаў Рэспублікі Беларусь аперацыя будзе даступная, калі з боку банка-эмітэнта карткі не ўстаноўлена забарона на указаную аперацыю.

Таксама ў любой установе банка альбо па адзіным даведачнаму нумары 147 магчыма аформіць заяву аб узнікненні спрэчнай сітуацыі пры выкарыстанні карткі, пра пацверджанне аперацыі. У выпадку пацверджання інфармацыі аб адсутнасці карт-чэка ў момант здзяйснення аперацыі, банк дае даведку аб ажыццёўленых плацяжах без збірання ўзнагароджання.

У іншых выпадках за прадастаўленне даведкі аб ажыццёўленых плацяжах банкам спаганяецца ўзнагароджанне ў адпаведнасці са зборнікам узнагароджанняў за аперацыі, якія выконваюцца ААТ «ААБ Беларусбанк».