Ці магчыма атрымаць грашовыя сродкі з рахунку на падставе даведкі, якая выдаецца ў выпаду страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу?
На падставе артыкула 293 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь калі іншае не прадугледжана пагадненнем бакоў і не вынікае з сутнасці абавязацельства, даўжнік мае права пры выкананні абавязацельства патрабаваць доказаў таго, што выкананне прымаецца самім крэдыторам або ўпаўнаважанай ім на гэта асобай, і нясе рызыку наступстваў невыканання такога патрабавання.
У адпаведнасці з пунктам 59 Інструкцыі па арганізацыі касавай работы ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2006 № 211, пры выдачы наяўных грашовых сродкаў з касы банка касір абавязаны праверыць наяўнасць даных дакумента, які сведчыць асобу атрымальніка грашовай наяўнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, на расходным касавым дакуменце.
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 03.06.2008 №294 «Аб дакуменціраванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца: пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, пасведчанне бежанца, ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна, біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.
Даведка, якая выдаецца ў выпадку страты (крадзяжу) дакумента, які сведчыць асобу, форма якой зацверджана Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 18.11.2008 № 1740, да дакументаў, якія сведчаць асобу, не адносіцца.
Такім чынам, заканадаўствам не прадугледжана магчымасць выдачы грашовых сродкаў з рахунку пры прад’яўленні названай даведкі.
Чаму ў касах аддзяленняў банка не прымаюцца плацяжы наяўнымі грашовымі сродкамі на карысць аператараў мабільнай сувязі і інтэрнэт-правайдараў?
У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь прыярытэт аддаецца развіццю сістэмы безнаяўных разлікаў і паступальнай замене разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі безнаяўнай формай разлікаў.
Павелічэнне долі безнаяўнага грашовага абароту, удасканаленне арганізацыйнага і праграмна-тэхнічнага забеспячэння сістэмы безнаяўных разлікаў з’яўляецца адной са стратэгічных задач у рамках дзяржаўнай праграмы развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства згодна са Стратэгіяй развіцця інфарматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь на 2016 - 2022 гады, адобранай Прэзідыумам Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (пратакол ад 3 лістапада 2015 г. N 26).
У гэтай сувязі ААТ «ААБ Беларусбанк» надае асаблівую ўвагу развіццю безнаяўных разлікаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і паэтапна выключае аперацыі па прыёме плацяжоў наяўнымі грашовымі сродкамі ў касах сваіх аддзяленняў.
Так, Інструкцыяй па арганізацыі касавай работы ў банках і нябанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях Рэспублікі Беларусь, зацверджанай пастановай Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2006 № 211 (пункт 1) банкам дадзена права самастойна вызначаць пералік аперацый, ажыццяўляемых у касах, на падставе адпаведнага загада па заснаванні банка.
Звяртаем увагу, што банк не адмаўляе сваім кліентам у прыёме плацяжоў, а толькі прапануе больш сучасны спосаб іх прыёму: праз устройствы самаабслугоўвання: (інфакіёскі, банкаматы), а таксама каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання: М-, Інтэрнэт-, SMS-банкінг.
Ці выплачвае ў цяперашні час ААТ "ААБ Беларусбанк" кампенсацыю па "старых" укладах, якія былі адкрыты ў 1980-1990-я гады?
У мэтах пакрыцця абясцэньвання зберажэнняў насельніцтва на дзяржаўным узроўні чатыры разы, пачынаючы з 1991 года, прымаліся рашэнні, на падставе якіх праводзіліся кампенсацыйныя выплаты.
Кампенсацыя ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21.04.1998 №229 «Аб кампенсацыі абясцэньвання ўкладаў і аблігацый мэтавай беспрацэнтнай пазыкі 1990 года на набыццё тавараў працяглага карыстання (каштоўных папер)» налічвалася па ўкладах, якія захоўваліся ва ўстановах Ашчаднага банка ў перыяд з 01.01.1992 да 01.01.1995 і выплачвалася на працягу 10 гадоў (1998-2007гг.). Рашэнне аб правядзенні чарговай кампенсацыі ўкладаў прымаецца на дзяржаўным узроўні і знаходзіцца за рамкамі кампетэнцыі ААТ «ААБ Беларусбанк».
У выпадку прыняцця заканадаўчага акта аб правядзенні далейшай кампенсацыі ўкладаў у Рэспубліцы Беларусь, насельніцтва будзе праіфармавана праз сродкі масавай інфармацыі.
Ці маецца магчымасць ва ўстановах ААТ «ААБ Беларусбанк» перарэгістраваць ІПЧ «Жыллё», якія не былі перарэгістраваны ў вызначаным парадку па розных прычынах (былі знойдзены ў састарэлых родных, бацькоў і г.д.)?
Выдача чэкаў «Жыллё» ажыццяўлялася ўстановамі ААТ «ААБ Беларусбанк» на падставе спісаў грамадзян, якія надзяляюцца жыллёвай квотай для атрымання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», зацверджаных мясцовымі выканаўчымі і распараджальнымі органамі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 06.07.1993 №2468-XII «Аб імянных прыватызацыйных чэках Рэспублікі Беларусь».
У адпаведнасці з Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 07.06.2005г. №6 «Аб упарадкаванні абарачэння і выкарыстання імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», пасля 1 студзеня 2006 года знаходзяцца ў абарачэнні і выкарыстоўваюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам толькі перарэгістраваныя чэкі «Жыллё», пры гэтым перарэгістрацыя ўказаных чэкаў спынена з 01.01.2007.
Прававыя падставы для перарэгістрацыі чэкаў «Жыллё» ў цяперашні час у банка адсутнічаюць.
Дадаткова інфармуем, што асобам, якія не перарэгістравалі прыналежныя ім чэкі «Жыллё» па ўважлівых прычынах, гэты тэрмін можа быць падоўжаны ў судовым парадку. Пры наяўнасці адпаведнага рашэння суда ў адносінах да імянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», яно будзе выканана банкам ва ўстаноўленым парадку.
Ці можа фізічная асоба, якой па розных прычынах не налічана асабістая маёмасная квота або якая не атрымала сертыфікат ІПЧ «Маёмасць», у вызначаныя тэрміны, адкрыць спецчэкавы рахунак з нулявой колькасцю чэкаў?
Так, можа. Для адкрыцця спецчэкавага рахунку з нулявой колькасцю чэкаў «Маёмасць» фізічная асоба ў банк прадстаўляе дакумент, які сведчыць асобу, і квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 0,15 базавай велічыні, вызначанай у п.72.1 дадатку 22 да Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Звяртаем увагу, што новы ўладальнік чэкаў (адорваемы) можа звярнуцца ў аддзяленне банка адначасова з дарыльшчыкам чэкаў. Новаму ўладальніку чэкаў адразу адкрываецца спецчэкавы рахунак з нулявой колькасцю чэкаў.
Ці можна перааформіць ІПЧ «Маёмасць» у аддзяленні банка не па месцы адкрыцця спецчэкавага рахунку?
Аперацыі па абарачэнні ІПЧ «Маёмасць» ажыццяўляюцца ў аддзяленнях банка, выконваючых гэтыя аперацыі, незалежна ад месца адкрыцця спецчэкавага рахунку. Для пераафармлення (дарэння) чэкаў уладальнік прадстаўляе дакумент, які сведчыць асобу, сертыфікат чэкаў «Маёмасць» і квітанцыю аб аплаце дзяржпошліны ў памеры 0,03 базавай велічыні, вызначаным п.72.2 дадатку 22 да Падатковага кодэксу Рэспублікі Беларусь.
Ці можна абмяняць на акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў перааформленыя (падараваныя) фізічнай асобе ІПЧ «Маёмасць»?
Перааформленыя грамадзяніну чэкі «Маёмасць» ад блізкіх родных, налічаныя ім у якасці асабістай маёмаснай квоты, але не больш за 250 чэкаў сумарна на працягу ўсяго перыяду бязвыплатнай прыватызацыі, новы ўладальнік чэкаў можа абмяняць на акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў у адпаведнасці з даведзеным лімітам Камітэтам дзяржаўнай маёмасці Рэспублікі Беларусь да заснавання банка, у якім адкрыты спецчэкавы рахунак уладальніка чэкаў. Пры гэтым дзяржаўная пошліна або ўзнагароджанне банку за гэту аперацыю фізічнай асобай не выплачваюцца.
Для прыняцця рашэння аб абмене чэкаў на акцыі і выбару акцыянернага таварыства ўладальнік чэкаў «Маёмасць» у аддзяленнях банка можа азнаёміцца з праспектамі эмісіі, якія ўтрымліваюць падрабязную інфармацыю аб дзейнасці прадпрыемства, у тым ліку аб намінальнай вартасці акцый.
З мэтай атрымання больш падрабязных звестак па акцыянерных таварыствах уладальнік чэкаў «Маёмасць» можа азнаёміцца з інфармацыяй, размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па адрасе: http://minfin.gov.by/rmenu/departament/itogi-emit/itogi-oao, з інфармацыяй аб абмене прыналежных Рэспубліцы Беларусь акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў на чэкі «Маёмасць» - на сайце Дзяржаўнага Камітэта Маёмасці Рэспублікі Беларусь па адрасе: http://www.gki.gov.by/imuschestvo.
Спіс аддзяленняў, якія ажыццяўляюць абмен чэкаў «Маёмасць» на акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў, размешчаны на карпаратыўным сайце банка www.belarusbank.by.
Для афармлення абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыі прыватызуемых прадпрыемстваў уладальнік чэкаў у банк прадстаўляе дакумент, які сведчыць асобу, сертыфікат чэкаў «Маёмасць» і паведамляе работніку банка колькасць чэкаў, якія ён хацеў бы ўкласці ў акцыі.