Дэпазітныя аперацыі

Ці можа нерэзідэнт Рэспублікі Беларусь адкрыць рахунак у ААТ «ААБ Беларусбанк»?

Грамадзяне іншых краін (нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь) маюць магчымасць адкрываць рахункі і заключаць дагаворы банкаўскага ўкладу (дэпазіту) у ААТ «ААБ Беларусбанк».

Адкрыццё ўкладнога рахунку ў падраздзяленні банка ажыццяўляецца ў прысутнасці фiзiчнай асобы, пры прад'яўленні дакумента, які сведчыць асобу, выдадзенага ўпаўнаважаным органам замежнай дзяржавы, грамадзянінам якой фізічная асоба з'яўляецца.

Звяртаем увагу, што любыя дакументы, у тым ліку, якія сведчаць асобу, і прадстаўляюцца ў ААТ «ААБ Беларусбанк» як нерэзідэнтамі, так і рэзідэнтамі, павінны быць складзены на рускай або беларускай мове або перакладзены на рускую ці беларускую мову.

Сапраўднасць подпісу перакладчыка на такім перакладзе або дакладнасць перакладу дакумента павінны быць засведчаны натарыяльна або пераклад засведчаны (завераны) замежнай упаўнаважанай асобай (органам, установай) у межах іх кампетэнцыі.

На якой падставе ўтрымліваецца падаходны падатак з працэнтных даходаў па тэрміновых банкаўскіх укладах (дэпазітах) фізічных асоб?

У адпаведнасці з артыкулам 199 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Асаблівая частка) (далей - ПК РБ) даходы ў выглядзе працэнтаў па ашчадных сертыфікатах, банкаўскіх укладах (дэпазітах), грашовых сродках, якія знаходзяцца на бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку ў банках падлягаюць падаткаабкладанню i ўключаюцца ў падатковую базу падаходнага падатку з фізічных асоб.

Згодна з пунктам 36 артыкула 208 Падатковага Кодэкса Рэспублікі Беларусь вызваляюцца ад падаходнага падатку з фізічных асоб у ліку іншых пералічаных даходы, атрыманыя ў выглядзе працэнтаў па банкаўскіх укладах (дэпазітах), грашовых сродках, якія знаходзяцца на бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку ў банках, за выключэннем такіх банкаўскіх рахункаў, якія выкарыстоўваюцца плацельшчыкамі пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці або для залічэння сум задатку (закладу) пры аплатным адчужэнні маёмасці, калі выконваецца хаця б адно з названых ніжэй умоў:

такія даходы налічаны па працэнтнай стаўцы, якая не перавышае памер працэнтнай стаўкі па банкаўскім укладзе (дэпазіце) да запатрабавання;

фактычны тэрмін размяшчэння грашовых сродкаў на рахунку банкаўскага ўкладу (дэпазіту), бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку ў беларускіх рублях складае не менш за адзін год, а ў замежнай валюце - не менш за два гады.

Даходы ў выглядзе працэнтаў, атрыманыя па банкаўскіх укладах (дэпазітах), грашовых сродках, якія знаходзяцца на бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку, па дагаворах, заключаных да 1 красавіка 2016 года не падлягаюць падаткаабкладанню падаходным падаткам.

Згодна з пунктам 37 Артыкула 208 БК РБ даходы ў выглядзе працэнтаў па ашчадных сертыфікатах вызваляюцца ад выплаты падаходнага падатку, калі выконваецца хаця б адно з названых ніжэй умоў:

такія даходы налічаны па працэнтнай стаўцы, якая не перавышае памер працэнтнай стаўкі па банкаўскім укладзе (дэпазіце) да запатрабавання;

ашчадны сертыфікат прад'яўлены да аплаты не раней года да заканчэння тэрміну яго абарачэння.

Якія банкаўскія ўклады (дэпазіты) адносяцца да адзыўных і безадзыўных, у чым іх адрозненне?

Артыкулам 182 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана падраздзяленне дагавораў тэрміновых банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) на адзыўныя - дагаворы, якія прадугледжваюць вяртанне ўкладу (дэпазіту) да заканчэння тэрміну вяртання, і безадзыўныя - дагаворы, якія не прадугледжваюць вяртанне ўкладу (дэпазіту) да заканчэння тэрміну вяртання.

Вяртанне адзыўных банкаўскіх укладаў (дэпазітаў) ажыццяўляецца ў парадку і на ўмовах, вызначаных заключаным дагаворам банкаўскага ўкладу (дэпазіту).

У адпаведнасці з артыкулам 186 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь тэрміновы Безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) або ўмоўны Безадзыўны банкаўскі ўклад (дэпазіт) могуць быць вернутыя датэрмінова толькі са згоды банка.

Ці магчыма закрыць уклад ва ўстанове банка не па месцы яго адкрыцця?

Адзыўныя дэпазіты

Закрыццё рахунку можа ажыццяўляцца ў любым падраздзяленні банка незалежна ад месца яго адкрыцця, у тым ліку аперацыі па закрыцці рахункаў пасля смерці ўладальніка рахунку (у рамках права на спадчыну) на падставе завяшчальнага распараджэння, пасведчання аб праве на спадчыну па законе і іншых дакументах - падставах.

Закрыццё рахункаў не па месцы адкрыцця можа ажыццяўляцца як з выплатай наяўных грашовых сродкаў, так і ў парадку безнаяўнага пералічэння. 

Закрыццё рахунку ў падраздзяленні банка не па месцы вядзення рахунку можа таксама ажыццяўляцца даверанай асобай укладчыка, апекуном і г. д. пры наяўнасці законных падстаў (напрыклад: па даверанасці, апякунстве і інш.). 

Пры закрыцці рахунку ажыццяўляецца выплата поўнай сумы, якая маецца на рахунку на момант звароту кліента з усімі належнымі да выплаты працэнтамі ў адпаведнасці з умовамі дагавору.

Безадзыўныя дэпазіты 

Да заканчэння тэрміну дзеяння, закрыццё безадзыўных укладаў ажыццяўляецца толькі па месцы іх адкрыцця.

З дня заканчэння тэрміну дзеяння безадзыўнага ўкладу закрыць яго можна ў любым аддзяленні ААТ "ААБ Беларусбанк", у тым ліку аперацыі па закрыцці рахункаў пасля смерці ўладальніка рахунку (у рамках права на спадчыну) на падставе завяшчальнага распараджэння, пасведчання аб праве на спадчыну па законе і іншых дакументах - падставах.

Закрыццё рахунку ў падраздзяленні банка не па месцы вядзення рахунку можа таксама ажыццяўляцца даверанай асобай укладчыка, апекуном і г. д. пры наяўнасці законных падстаў (напрыклад: па даверанасці, апякунстве і інш). 

Пры закрыцці рахунку ажыццяўляецца выплата поўнай сумы, якая маецца на рахунку на момант звароту кліента з усімі належнымі да выплаты працэнтамі ў адпаведнасці з умовамі дагавору.

Пры прад'яўленні, якіх дакументаў, што сведчаць асобу, можна адкрыць укладны рахунак?

Заключэнне дагавору банкаўскага рахунку і адкрыццё рахунку ажыццяўляюцца пры прадстаўленні фізічнай асобай дакумента, які сведчыць асобу.

Указам Прэзідэнта РБ № 294 ад 3 чэрвеня 2008 г. «Аб дакументаванні насельніцтва Рэспублікі Беларусь» устаноўлена, што дакументамі, якія сведчаць асобу, з’яўляюцца:

  • пашпарт грамадзяніна РБ;
  • від на жыхарства ў РБ;
  • пасведчанне бежанца.
  • ідэнтыфікацыйная карта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь,
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь замежнага грамадзяніна,
  • біяметрычны від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь асобы без грамадзянства.

Для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія часова знаходзяцца або часова пражываюць у РБ (за выключэннем бежанцаў у РБ) прымяняюцца правілы, прадугледжаныя міжнародным дагаворам.

Для адкрыцця рахунку нерэзідэнтам неабходна прадставіць у банк дакумент, які сведчыць асобу. Калі гэты дакумент аформлены на замежнай мове, то ў банк прадстаўляецца арыгінал і копія дакумента, які сведчыць асобу, перакладзеная на рускую або беларускую мову.

Сапраўднасць подпісу перакладчыка на такім перакладзе або дакладнасць перакладу дакумента павінны быць засведчаны натарыяльна, або пераклад засведчаны (завераны) замежнай упаўнаважанай асобай (органам, установай) у межах іх кампетэнцыі.

У адпаведнасці з арт. 52 Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2010 N 105-З (рэд. ад 04.01.2014) "Аб прававым становішчы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў Рэспубліцы Беларусь" дакументам, які сведчыць у Рэспубліцы Беларусь асобу замежніка, які часова знаходзіцца або часова пражывае ў Рэспубліцы Беларусь, за выключэннем замежнікаў, якім прадастаўлены статус бежанца ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца дакумент для выезду за мяжу.

Дакумент для выезду за мяжу - сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент, які яго замяняе, прызначаны для выезду за мяжу і выдадзены адпаведным органам дзяржавы грамадзянскай прыналежнасці або звычайнага месца жыхарства замежніка або міжнароднай арганізацыяй.

Якія асаблівасці афармлення ўкладу на імя іншай асобы?

Дагавор банкаўскага ўкладу можа быць заключаны на імя іншай асобы, якая набывае правы ўкладчыка з дня прад'яўлення банку ў пісьмовай форме першага патрабавання ў дачыненні да гэтага ўкладу.

Да прад'яўлення асобай, на імя якой унесены ўклад, першага патрабавання асоба, якая заключыла дагавор банкаўскага ўкладу, можа скарыстацца правамі ўкладчыка ў дачыненні да адкрытага ім ўкладу на імя іншай асобы.

Рэквізіты дакумента, які сведчыць асобу асобы, на імя якой уносіцца ўклад, з'яўляюцца істотнымі ўмовамі дагавору банкаўскага ўкладу: П.І.І. фізічнай асобы, на імя якой уносіцца ўклад, рэквізіты дакумента, які сведчыць яе асобу, дата нараджэння абавязкова пазначаюцца ў дагаворы банкаўскага ўкладу.

Пры прыёме ўкладу на імя непаўналетняга ва ўзросце да 14 гадоў, калі гэта прадугледжана ўмовамі канкрэтнага віду ўкладу, дапускаецца пазначэнне рэквізітаў пасведчання аб нараджэнні непаўналетняга, П.І.І. яго законнага прадстаўніка і даных дакумента, які сведчыць асобу законнага прадстаўніка.

Унясенне даных іншай асобы ажыццяўляецца на падставе прад'яўленых уносчыкам копій або арыгіналаў адпаведных дакументаў (дакумента, які сведчыць асобу іншай асобы, пасведчання аб нараджэнні іншай асобы і дакумента, які сведчыць асобу яго законнага прадстаўніка). Акрамя названых дакументаў для адкрыцця рахунку ўносчыку неабходна прадаставіць свой дакумент, які сведчыць асобу.

Прад’яўленне першага патрабавання па ўкладзе, адкрытым на іншую асобу.

Прад’яўленне першага патрабавання па ўкладзе, адкрытым на іншую асобу, ажыццяўляецца толькі ў падраздзяленні банка, дзе адкрыты рахунак.

Для набыцця правоў укладчыка асоба, на імя якой адкрыты рахунак іншай асобай, прад'яўляе ў пісьмовай форме першае патрабаванне ў дачыненні да гэтага ўкладу і дакумент, які сведчыць асобу. Першае патрабаванне ў пісьмовай форме ў дачыненні да такога ўкладу можа быць прад'яўлена асобай, на імя якой унесены ўклад, або яе прадстаўніком. Пры гэтым прадстаўнік абавязаны прад'явіць дакумент, які пацвярджае адпаведныя паўнамоцтвы, і дакумент, які сведчыць асобу.

Чаму змяніўся парадак устанаўлення даходу па ўкладах?

З 29.10.2018 уступіла ў сілу новая рэдакцыя Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь, згодна з якой зменены парадак устанаўлення працэнтаў па дэпазітах. Цяпер памер працэнтнай стаўкі па ўкладзе можа ўстанаўлівацца толькі ў абсалютным лікавым выражэнні (фіксаваная гадавая стаўка) або, зыходзячы з разліковай велічыні, якая прывязана да базавага паказчыка і вызначана дагаворам (пераменная гадавая працэнтная стаўка).

Банк не мае права ў аднабаковым парадку паменшыць памер працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце), адкрытым пасля 29.10.2018. Памяншэнне пераменнай гадавой працэнтнай стаўкі з прычыны памяншэння базавага паказчыка не з'яўляецца памяншэннем памеру працэнтаў па ўкладзе (дэпазіце) у аднабаковым парадку.

Што такое базавы паказчык?

Базавы паказчык – гэта эканамічны паказчык. У ААТ «ААБ Беларусбанк» у залежнасці ад віду валюты дэпазіту прыняты наступныя базавыя паказчыкі, якія выкарыстоўваюцца пры ўстанаўленні працэнтных ставак па ўкладах:

Беларускія Рублі - стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СКА НБ РБ), стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (СР НБ РБ);

Долары ЗША - ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША (КС ФРС);

Еўра - базавая стаўка еўрапейскага Цэнтральнага банка (БС ЕЦБ);

Расійскія рублі - стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (СКО ЦБ РФ), ключавая стаўка Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі (КС ЦБ РФ).

Стаўкі вызначаюцца на пасяджэннях Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Федэральнага камітэта па аперацыях на адкрытым рынку ФРС ЗША, ЕЦБ, ЦБ Расійскай Федэрацыі, якія праводзяцца ў адпаведнасці з устаноўленымі графікамі. Графікі складаюцца на кожны фінансавы год і публікуюцца ў сетцы інтэрнэт.

Што такое стаўка крэдыту авернайт Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь?

Гэта працэнтная стаўка, устаноўленая Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь па звышкароткатэрміновых крэдытах, якія прадастаўляюцца камерцыйным банкам.

Што такое стаўка рэфінансавання Нацыянальнага Банка Рэспублікі Беларусь?

Гэта стаўка Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, якая з’яўляецца базавым інструментам рэгулявання ўзроўню працэнтных ставак на грашовым рынку і служыць асновай для ўстанаўлення працэнтных ставак па аперацыях прадастаўлення ліквіднасці банкам.

Што такое ключавая стаўка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША?

Гэта працэнтная стаўка, па якой банкі ЗША даюць у крэдыт свае лішнія рэзервы на кароткія тэрміны іншым банкам.

Што такое базавая стаўка Еўрапейскага Цэнтральнага банка?

Гэта стаўка рэфінансавання для камерцыйных банкаў.

Што такое стаўка крэдыту авернайт Цэнтральнага банка Расійскай Федэрацыі?

Гэта працэнтная стаўка, устаноўленая ЦБРФ па звышкароткатэрміновых крэдытах, якія прадастаўляюцца камерцыйным банкам.

Что такое ключевая ставка Центрального банка Российской Федерации?

Это процентная ставка по основным операциям ЦБ РФ по регулированию ликвидности банковского сектора. Является основным индикатором денежно-кредитной политики. Это минимальный процент, под который ЦБ РФ выдает кредиты коммерческим банкам.

Дзе можна паглядзець актуальны памер базавага паказчыка, да якога прывязаная пераменная гадавая працэнтная стаўка па ўкладзе (стаўка крэдыту авернайт НБ РБ, стаўка рэфінансавання НБ РБ, ключавая стаўка ФРС ЗША, базавая стаўка ЕЦБ, стаўка крэдыту авернайт і ключавая стаўка ЦБ РФ)?

Інфармацыя аб актуальным памеры базавых паказчыкаў размешчана на інфармацыйных стэндах у структурных падраздзяленнях Банка, на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» (тут), а таксама ў сетцы інтэрнэт.

Ці мае банк права ў аднабаковым парадку змяняць памер даходу па дэпазітах, адкрытых з 29.10.2018?

Не мае. Права на аднабаковае змяненне памеру даходу па дэпазітах, адкрытых з 29.10.2018 адсутнічае. Змяненне даходу па дэпазітах, па якіх памер даходу, устаноўлены ў залежнасці ад базавага паказчыка, не з'яўляецца аднабаковым змяненнем даходу па дэпазітах (артыкул 187 БК РБ).

Ці можа змяніцца пераменная працэнтная стаўка па ўкладах, адкрытых з 29.10.2018?

Так. Памер працэнтнай стаўкі па заключаных дэпазітах з 29.10.2018 можа змяняцца (у большы ці меншы бок) пры змяненні базавага паказчыка. У адпаведнасці з дагаворам банкаўскага ўкладу у ААТ «ААБ Беларусбанк» памер пераменнай стаўкі па дэпазітах змяняецца з наступнага працоўнага дня пасля змянення базавага паказчыка на велічыню гэтага змянення.

На якіх умовах будзе захоўвацца мой уклад, адкрыты да 29.10.2018?

Уклады, аформленыя да 29.10.2018, захоўваюцца на ранейшых умовах.

Дзе можна паглядзець базавы паказчык, да якога прывязана пераменная гадавая працэнтная стаўка па ўкладзе (стаўка крэдыту авернайт НБ РБ, СР НБ, ключавая стаўка ФРС ЗША, базавая стаўка ЕЦБ, стаўка крэдыту авернайт ЦБ РФ)?

Інфармацыя аб базавым паказчыку размешчана на інфармацыйных стэндах у структурных падраздзяленнях Банка, на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк», а таксама ў сетцы інтэрнэт.

Ці можна адкрыць рахунак «да запатрабавання»?

З 29.10.2018 рашэннем Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыццё ўкладаў «да запатрабавання» прыпынена. Для здзяйснення любых прыходных і расходных аперацый фізічным асобам адкрываюцца бягучыя рахункі ў беларускіх рублях і замежнай валюце, у тым ліку рахункі з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.