Ці магчыма праходжанне практыкі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» студэнтам вышэйшай/сярэдняй спецыяльнай навучальнай установы вочнай/завочнай формы навучання?
Арганізацыя праходжання практыкі ў ААТ «ААБ Беларусбанк» ажыццяўляецца на падставе доўгатэрміновых дагавораў, заключных з вышэйшымі і сярэднімі спецыяльнымі навучальнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь, для студэнтаў і навучэнцаў, якія навучаюцца па неабходных для банка спецыяльнасцях у вочнай форме атрымання адукацыі, з сярэднім балам паспяховасці не ніжэй 7,0 бала.
Па пытаннях арганізацыі праходжання практыкі ў банку студэнтам і навучэнцам неабходна звярнуцца ва ўстанову адукацыі да непасрэднага куратара або кіраўніка практыкі.
Які парадак звароту па пытанні працаўладкавання ў банк?
Азнаёміцца з патрабаванямі і пералікам вакансій, а таксама запоўніць анкету саіскальніка можна на карпаратыўным сайце ААТ «ААБ Беларусбанк» па адрасе у раздзеле «Вакансіі».
Анкета саіскальніка разглядаецца службай па рабоце з персаналам, і, у выпадку адпавядання патрабаванням існуючай вакантнай пазіцыі, на працягу 7 працоўных дзён спецыяліст службы звязваецца з саіскальнікам для дэтальнага абмеркавання і запрашэння на гутарку.
Анкета саіскальніка захоўваецца ў базе даных кандыдатаў ААТ «ААБ Беларусбанк» для магчымага разгляду ў будучым.