Гісторыя банка

1922 год

26 снежня пастановай Савета Народных Камісараў  РСФСР заснаваны ашчадныя касы, галоўная задача якіх - прадастаўленне насельніцтву магчымасці надзейнага захоўвання свабодных грашовых сродкаў. Стварэнне ашчадкас стала часткай новай эканамічнай палітыкі і грашовай рэформы 1922-1924 гг. Зберажэнні насельніцтва сталі выкарыстоўвацца як галоўная крыніца фінансавання індустрыялізацыі краіны.

1923 год

У Мінску адкрыта Галоўная ашчадная каса пад нумарам 16, якая ажыццяўляла кіраўніцтва развіццём ашчаднай справы ў Беларусі.

1927 год

Ашчадныя касы пачалі прымаць у насельніцтва падаткі, зборы і плацяжы, а таксама плату за камунальныя паслугі.

1930-1931 гады

Арганізавана Галоўнае ўпраўленне дзяржаўных працоўных ашчадных кас і дзяржаўнага крэдыту БССР. Пачалася арганізацыйная перабудова сеткі ашчадкас з улікам адміністрацыйна-тэрытарыяльнага складу рэспублікі. У рамках крэдытнай рэформы ашчадныя касы ператварыліся ў адзіную крэдытную ўстанову па прыёме ўкладаў насельніцтва і размяшчэнні дзяржаўных пазык.

1941-1945 гады

У сувязі з акупацыяй нацысцкай Германіяй тэрыторыі Беларусі грашовая наяўнасць і каштоўнасці эвакуіраваны ў Казань. Арганізаваны палявыя ашчадкасы, якія ажыццяўлялі прыём і выдачу ўкладаў на франтах. Праводзілася падпіска на ваенныя пазыкі і збор сродкаў у фонд абароны.

1947-1951 гады

У сувязі з правядзеннем грашовай рэформы адбываецца рост сеткі ашчадных кас, асабліва ў сельскай мясцовасці. Пачалі развівацца безнаяўныя разлікі, пералічэнне заработнай платы работнікам на іх рахункі.

1951-1958 гады

Пастановай Саўміна БССР і ЦК КПБ выпушчаны 7 дзяржаўных пазык. Пашыраны функцыі ашчадных кас. Укараніліся першыя аднаразліковыя падсумоўваючыя машыны.

1962-1963 годы

Ашчадныя касы перададзены ў распараджэнне Дзяржбанка СССР.

1970 год

Распачаты эксперымент па выплаце заработнай платы праз ашчадкасы на Беларускім аўтамабільным заводзе ў г. Жодзіна.

1972 год

Сістэма ашчадных кас пераведзена на гаспадарчы разлік. Створаны Фонд развіцця ашчаднай справы.

1975 год

Ашчадныя касы абсталяваны электрамеханічнымі падсумоўваючымі машынамі: Аскота-117, Аскота-1330, Аскота-114, Аскота-314.

1983-1984 гады

Ашчадныя касы абсталяваны першымі персанальнымі камп'ютарамі айчыннай вытворчасці: Іскра-1030М, ЕС-1840, 1841, 1842, 1849, 1863, ПТК СБ1.

1987 год

Ашчадныя касы ператвораны ў Ашчадны банк. Пачалася выдача крэдытаў на спажывецкія патрэбы грамадзян. Створаны Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР.

1991 год

Беларускі рэспубліканскі банк Ашчаднага банка СССР атрымаў магчымасць самастойна вызначаць парадак правядзення дэпазітных і пазыковых аперацый, працэнтныя стаўкі і ўмовы выдачы крэдытаў.

1992 год

У Ашчадным банку Рэспублікі Беларусь створана першая ЛВС на кааксіяльным кабелі на 30 працоўных месцаў.

1994 год

Установы Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь прыступілі да комплекснага абслугоўвання суб'ектаў гаспадарання розных форм уласнасці, у першую чаргу, малога і сярэдняга бізнесу. Укаранёна праграмнае забеспячэнне "Аперацыйны дзень банка".

1995 год

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 340 ад 30.08.95 г. шляхам злучэння Ашчаднага банка Рэспублікі Беларусь і Акцыянернага камерцыйнага банка "Беларусбанк" арганізавана Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк". Пачаўся сучасны этап развіцця банка. ААБ "Беларусбанк" прызначаны Урадам Рэспублікі Беларусь банкам-агентам па абслугоўванні замежных крэдытных ліній.

ААБ "Беларусбанк" пачынае штогадова праводзіць аўдыт сваёй фінансавай справаздачнасці па міжнародных стандартах з запрашэннем міжнародных аўдытарскіх кампаній.

1996 год

У склад ААБ "Беларусбанк" увайшлі галіновыя банкі "Белсувязьбанк" і "Белжэлдорбанк". Укаранёна сістэма "Кліент-банк". Банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы Europay International. Умацавалася яго лідыруючае палажэнне ў фінансавым сектары эканомікі рэспублікі.

1997 год

Адкрыты прадстаўніцтвы ААБ "Беларусбанк" у Расіі (г. Масква) і Польшчы (г. Варшава). Устаноўлена спецыялізаванае абсталяванне для работы з прадуктамі плацежнай сістэмы EuroCard/MasterCard у рэжыме рэальнага часу.

1998 год

Уведзены ў эксплуатацыю праграмна-тэхнічны комплекс "Цэнтр міжфіліяльных разлікаў" (ЦМФР), які дазволіў кіраваць патокамі плацяжоў, праводзіць плацяжы паміж кліентамі банка па схеме "дзень у дзень".

Урадам Рэспублікі Беларусь ААБ "Беларусбанк" абраны ўпаўнаважаным па выкананні дзяржаўных праграм будаўніцтва жылля і развіцця аграпрамысловага комплекса. Новым напрамкам дзейнасці стала выкананне дзяржаўнага бюджэту па даходах у сістэме аднаго банка і стварэнні адзінага механізму збору і ўліку плацяжоў у бюджэт.

1999 год

З 1999 г. Беларусбанку прысвойваюцца міжнародныя крэдытныя рэйтынгі. У 1999 і 2000 гг. - кампаніяй Thomson Financial BankWatch (Томсан Файнэншал БэнкУотч). З 2001 года - рэйтынгавай кампаніяй Fitch Ratings Ltd. (Фітч Рэйтынгс Лтд.).

2000 год

Банк стаў паўнапраўным членам міжнароднай плацежнай сістэмы VISA International.

2002 год

ААБ "Беларусбанк" адзначыў сваё 80-годдзе.

2003 год

Адкрыта прадстаўніцтва ААБ "Беларусбанк" у Германіі (г. Франкфурт-на-Майне).

2004 год

ААБ "Беларусбанк" эмітаваў мільён пластыкавых картак.

ААБ "Беларусбанк" першым з беларускіх камерцыйных банкаў прыступіў да размяшчэння аблігацый для фізічных асоб.

2005 год

У лютым 2005 года міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitсh Ratings павысіла індывідуальны рэйтынг Беларусбанка, з узроўню "Е" да "D/Е".

ААБ "Беларусбанк" атрымаў ліцэнзію на ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі.

7 чэрвеня 2005 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 257 аб далучэнні "Акцыянерны камерцыйны банк "МінскКомплексБанк" Закрытага акцыянернага таварыства да Адкрытага акцыянернага таварыства  "Ашчадны банк "Беларусбанк".

29 снежня 2005 года ААБ "Беларусбанк" выпусціў першую ў рэспубліцы мікрапрацэсарную картку Visa стандарта EMV.

2006 год

У лютым 2006 года . міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitсh Ratings павысіла рэйтынгі ААБ "Беларусбанк": доўгатэрміновы - з узроўню "ССС+" да "В-" (В мінус) і кароткатэрміновы - з узроўню "С" да "В". Рэйтынг падтрымкі банка пацверджаны на ўзроўні "5". Агенцтва таксама пацвердзіла індывідуальны рэйтынг банка: "D/Е". Прагноз па рэйтынгу ААБ "Беларусбанк" - "Стабільны".

У лютым 2006 года ААБ "Беларусбанк" пераадолеў мільённы рубеж эмісіі пластыкавых картак Міжнароднай плацежнай сістэмы MasterCard International.

Прыцягнненне першага сіндыкаванага крэдыту

9 кастрычніка 2006 года ААБ "Беларусбанк"  прыняты ў члены Міжнароднай фарфейтынгавай асацыяцыі (the International Forfaiting Association), стаўшы першым прадстаўніком фінансава-банкаўскіх устаноў Рэспублікі Беларусь.

У кастрычніку 2006 г. ААБ "Беларусбанк" першым сярод банкаў краіны пераадолеў двухмільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак.

Вядомы эканамічны часопіс «The Banker», які ўваходзіць у Financial Times Group, прысудзіў ААБ «Беларусбанк» узнагароду «Банк года 2006» у Беларусі.

2007 год

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bayerische Landesbank (Германія) падпісалі Рамачнае пагадненне, мэтай якога з’яўляецца фінансаванне паставак машын і абсталявання айчынным прадпрыемствам, а таксама магчымасць прыцягваць доўгатэрміновыя фінансавыя рэсурсы нямецкага банка ў рэальны сектар эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Паспяхова завершылася размяшчэнне першага транша пяцягадовых іпатэчных аблігацый ААБ «Беларусбанк» 22-га выпуску на суму 8 млрд рублёў, продаж якіх пачаўся 1 лютага 2007 года.

У маі ААТ «ААБ Беларусбанк» пераадолела мільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак Міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International.

У маі размешчаны дэбютны выпуск крэдытных нот «Беларусбанка» на суму $125 млн.

У чэрвені ААТ «ААБ Беларусбанк» першым сярод банкаў краіны адкрыла Прадстаўніцтва ў Пекіне (Кітай).

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody's Investors Service прысвоіла ААТ «ААБ Беларусбанк» рэйтынг устойлівасці Е+, доўгатэрміновы рэйтынг Ва1 і кароткатэрміновы Not Prime для дэпазітаў у нацыянальнай валюце, В2 і Not Prime – для дэпазітаў у замежнай валюце, усе рэйтынгі маюць стабільны прагноз.

Газета ААТ «ААБ Беларусбанк» «Наш банк сёння» заваявала тытул найлепшай шматтыражнай газеты 2006 года на III Нацыянальным конкурсе друкаваных СМІ і стала ўладальніцай статуэткі «Залатая Літара».

2008 год

ААТ «ААБ Беларусбанк» стала пераможцам міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года 2007» у намінацыі «Банкі», атрымаўшы найвышэйшую ацэнку сярод беларускіх банкаў.

На 19 лютага 2008 года аб’ём размешчаных банкам аблігацый з іпатэчным пакрыццём перавысіў 100 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

У сакавіку ў банку ўкаранёны валютна-абменныя аперацыі валютай Народнага банка Кітая.

У сакавіку банк пачаў выпуск новага віду картак з яркім маляўнічым дызайнам – карта для жанчын Visa Electron «Лэдзі Карт».

У маі банкам быў уведзены ў эксплуатацыю дзевяцісоты інфакіёск.

З 9 чэрвеня банк пачаў прыём грашовых сродкаў на тэрміновы банкаўскі ўклад у замежнай валюце «Універсальны» ў юанях КНР.

У жніўні прапанавана новая паслуга М-банкінг.

У верасні банку прадастаўлена права на правядзенне аперацый куплі-продажу каштоўных камянёў.

У катрычніку падпісаны Мемарандум аб узаемапаразуменні з групай Deutsche Börse – аператарам самай буйной біржы каштоўных папер Германіі – Франкфурцкай фондавай біржы.

Трымальнікі картак ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымалі магчымасць аддаленага доступу да свайго карт-рахунку праз сетку інтэрнэт для ажыццяўлення плацяжоў і атрымання неабходнай інфармацыі ў рэжыме online з дапамогай новай паслугі «Інтэрнэт-банкінг».

У снежні ААТ «ААБ Беларусбанк» першым сярод банкаў Рэспублікі Беларусь пераадолела трохмільённую мяжу эмісіі пластыкавых картак.

Юрыдычная служба банка ўдастоена звання «Лепшая юрыдычная служба».

2009 год

9 студзеня пачата будаўніцтва адміністрацыйнгага будынку ААТ «ААБ Беларусбанк» па праспекце Дзяржынскага ў горадзе Мінску.

У сакавіку ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана найлепшым банкам свету па якасці абслугоўвання кліентаў па сістэме Western Union у 2008 годзе.

Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Варшаўскай фондавай біржай, што забяспечыла выхад беларускіх кампаній на міжнародны рынак капіталу.

Укаранёна сістэма тэрміновых грашовых пераводаў фізічных асоб без адкрыцця рахунку BLIZKO ААТ АКБ «Связь-банк», Масква.

Пры ўдзеле банка пачата фінансаванне інвестыцыйных праектаў па развіцці цэментавай прамысловасці – на ПРУП «Беларускі цэментавы завод», ПРУП «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

У чэрвені банк пачаў прадастаўляць экспартныя крэдыты арганізацыям-нерэзідэнтам РБ у рамках рэалізацыі Указа Прэзідэнта РБ ад 25.08.2006 №534 «Аб садзеянні развіццю экспарту тавараў (работ, паслуг)».

У чэрвені банк прыступіў да ажыццяўлення аперацый па набыцці аблігацый, выпушчаных эмітэнтамі – юрыдычнымі асобамі.

Агульным сходам акцыянераў банка зацверджаны Кодэкс карпаратыўнага кіравання ААТ «ААБ Беларусбанк».

Банк прыступіў да куплі каштоўных металаў у выглядзе мерных зліткаў ва ўсіх абласных цэнтрах рэспублікі.

Праз сетку сваіх структурных падраздзяленняў банк пачаў ажыццяўляць рэалізацыю атэставаных брыльянтаў.

У горадзе Франкфурт-на-Майне падпісана крэдытнае пагадненне паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і АКА Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH (Германія) на суму звыш 34 млн еўра.

Часопіс The Banker адзначыў дынамічнае развіццё банка павышэннем пазіцый у рэйтынгу ТОП-1000 вядучых банкаў свету на 175 пазіцый: банк заняў 452 месца сярод найбуйнейшых банкаў свету.

Сусветна вядомым фінансавым выданнем Global Finance банку прысуджана званне «Найлепшы банк Рэспублікі Беларусь».

Другі год запар банк стаў пераможцам Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» сярод беларусскіх банкаў як банк №1 у намінацыі «Банкі».

Прэс-служба банка атрымала перамогу ў рэспубліканскім конкурсе ў галіне развіцця сувязей з грамадствам у намінацыі «Найлепшая прэс-служба года» і была адзначана дыпломам «PRemiя-2008».

У кастрычніку банк выпусціў новы картачны прадукт – ашчадныя карткі БЕЛКАРТ-М і Visa Electron з чыпам.

У кастрычніку ўведзены ў эксплуатацыю паўтаратысячны інфакіёск банка.

У кастрычніку «Беларусбанк», першым з беларускіх банкаў, прыступіў да рэфінансавання забяспечанай іпатэкай крэдытнай запазычанасці кліентаў з выкарыстаннем бездакументарных закладных.

У лістападзе сродкі фізічных асоб у эквіваленце ўсіх валют у банку дасягнулі 10 трлн рублёў.

На 1 снежня аб’ём аблігацый ААТ «ААБ Беларусбанк», якія знаходзяцца ў абарачэнні, перавысіў 1 трлн рублёў.

У снежні банк атрымаў ліцэнзію міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International на электронную камерцыю.

Да канца года 1287 аддзяленняў банка (каля 70% з усіх аддзяленняў банка) падключаны да цэнтралізаванага сховішча даных па аперацыях фізічных асоб, што дазволіла фізічным асобам ажыццяўляць аперацыі па сваіх укладных рахунках у любым рэгіёне рэспублікі незалежна ад месца адкрыцця рахунку.

За студзень -  снежань астатак запазычанасці па крэдытах, выдадзеных жыхарам Беларусі, павялічыўся да 10,7 трлн рублёў (835 тыс дзеючых дагавораў).

У рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы жыллёвага будаўніцтва за год банком выдадзена больш за 3 трлн рублёў, уведзена ў эксплуатацыю больш за 30 тыс кватэр агульнай плошчай 2,3 млн м2.

2010 год

Банк перасягнуў чатырохмільённую мяжу па эмісіі пластыкавых картак. На 1 студзеня ў абарачэнні знаходзіцца 4,9 млн картак, у тым ліку была пераадолена двухмільённая мяжа па картках айчыннай плацежнай сістэмы БЕЛКАРТ.

У жніўні «Беларусбанк» выступіў у якасці суарганізатара дэбютнага выпуску суверэнных еўрааблігацый Рэспублікі Беларусь.

У верасні падпісана першае ў гісторыі банкаўскай сістэмы трохбаковае Рамачнае пагадненне з французкім і бельгійскім банкамі.

Трэці год запар на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» ААТ «ААБ Беларусбанк» становіцца лідарам у намінацыі «Банк № 1».

У снежні прыцягнуты самы буйны ў гісторыі беларускай банкаўскай сістэмы сіндыкаваны крэдыт у памеры 145 млн долараў ЗША, што сведчыць аб бездакорнай рэпутацыі і крэдытнай гісторыі банка.

Паслядоўная і планамерная работа «Беларусбанка» дазволіла ў 2010 годзе атрымаць прыбытак 510,6 млрд рублёў, што складае 30% прыбытку ўсёй банкаўскай сістэмы Рэспублікі Беларусь.

Адкрыты карэспандэнцкі рахунак у юанях Сельскагаспадарчым банкам Кітая (Agricultural Bank of China), што дазволіла ажыццявіць першую валютна-абменную аперацыю, купіўшы кітайскія юані за долары ЗША.

Упершыню заключана пагадненне аб фінансаванні знешнегандёвых аперацый з кліентамі па-за рамкамі дакументарных аперацый з расійскімі банкамі «Навікамбанкам», «Петракамерц» і «Банкам Масквы».

Standard Chartered Bank уручыў сертыфікат «Беларусбанку» за высокую якасць афармлення плацежных даручэнняў на міжнародны банкаўскі перавод у фармаце СВІФТ МТ103.

Аб’ём аперацый гандлёвага фінансавання перавысіў 1,3 млрд долараў ЗША ў эквіваленце.

Колькасць міжнародных банкаўскіх пераводаў фізічных асоб павялічылася на 70% да 2009 года.

Загружанасць адкрытых крэдытных ліній для гандлёвага фінансавання (дакументарных аперацый) склала 76%.

Доля «Беларусбанка» ў абслугоўванні знешнегандлёвага абарачэння прадпрыемстваў краіны дасягнула 29%.

Аб’ём здзейсненых кліентамі «Беларусбанка» і самім банкам валютна-абменных аперацый перавысіў 5 млрд долараў ЗША ў эквіваленце.

2011 год

На 1 студзеня ў банка адкрыты:

  • 71 рахунак «Ностра» ў 39 банках-карэспандэнтах 15 краін у 16 відах валют;
  • 105 рахункаў «Лора», з іх 85 – на імя 26 банкаў-рэзідэнтаў і 20 – на імя 18 банкаў-нерэзідэнтаў у 18 відах валют.

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2010 года статутны фонд ААТ «ААБ Беларусбанк» павялічаны на 1 трлн беларускіх рублёў.

Астатак грашовых сродкаў, прыцягнутых шляхам рэалізацыі аблігацый банка юрыдычным і фізічным асобам, на 11 лютага перавысіў 1 млрд еўра.

У красавіку сусветна прызнаны фінансавы часопіс EMEA Finance, называючы імёны найлепшых камерцыйных і інвестыцыйных банкаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, а таксама ў краінах СНД у 2010 годзе, другі год запар прызнаў «Беларусбанк» найлепшым у трох намінацыях: «Найлепшы банк у Рэспубліцы Беларусь», «Найлепшы інвестыцыйны банк», «Найлепшы брокер».

«Найлепшым банкам развіваючагася рынку Цэнтральнай і Усходняй Еўропы» прызнаў «Беларусбанк» таксама часопіс Global Finance.

Доля «Беларусбанка» ў агульным аб’ёме крэдытаў, прадастаўленых фізічным асобам усёй банкаўскай сістэмай краіны, складае каля 70%. Яго крэдытаатрымальнікамі з’яўляюцца 800 тыс грамадзян.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's прысвоіла першапачатковыя доўгатэрміновыя і кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі контрагента ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В па абавязацельствах у замежнай валюце і па абавязацельствах у нацыянальнай валюце, прагноз змянення рэйтынгаў – негатыўны.

Астатак грашовых сродкаў, прыцягнутых шляхам рэалізацыі аблігацый банка юрыдычным і фізічным асобам, перавысіў 5 трлн рублёў (у эквіваленце).

Міжнароднае выданне Trade Finance прызнала праект па фінансаванні кантракта паміж Беларускай чыгункай і кампаніяй Stadler Bussnang AG (Швейцарыя) «Праектам 2010 года ў Беларусі».

На Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года 2010» ААТ «ААБ Беларусбанк» чацвёрты год запар прызнана пераможцам у намінацыі «Банк №1».

Высокі ўзровень аўтаматычнай апрацоўкі плацяжоў «Беларусбанка» (STP-Straight Through Processing) адзначаны ўзнагародай VTB Bank (Deutschland) AG (Германія) «За высокую якасць плацяжоў».

«Беларусбанк», чые актывы на 1 студзеня 2011 года складалі 17,6 млрд долараў, прызнаны самай буйной нерасійскай крэдытнай установай у рэйтынгу 100 найбуйнейшых банкаў СНД па аб’ёме актываў, што дазволіла яму ўвайсці ў дзясятку найбуйнейшых банкаў СНД.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 27 ліпеня 2011 года старшыня Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Надзея Андрэеўна Ермакова прызначана старшынёй праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

Па выніках агляду аўтарытэтнага выдання аб банкінгу і фінансавых рынках The Banker за 2010 год «Беларусбанк» заняў 441 месца сярод 1000 самых буйных банкаў свету і ўвайшоў у лік 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

«Беларусбанк» у жніўні дасягнуў чарговай значнай мяжы ў картачным бізнесе, устанавіўшы тысячны банкамат на тэрыторыі Беларусі.

«Беларусбанк» паспяхова правёў першую знешнегадлёвую аперацыю ў кітайскіх юанях па атрыманні беларускім кліентам выручкі за тавары, пастаўленыя кітайскаму партнёру.

«Беларусбанк» пацвердзіў сваё лідарства ў сферы развіцця сістэмы безнаяўных плацяжоў з выкарыстаннем банкаўскіх пластыкавых картак, устанавіўшы на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дваццацітысячны тэрмінал і двухтысячны інфакіёск.

Кантакт-цэнтру «Беларусбанка» 15 лістапада споўніўся адзін год. Тэлефонны нумар 147 стаў папулярным у кліентаў.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor's пацтвердзіла крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В-/С, прагноз – негатыўны, пакінуўшы іх на ўзроўні суверэннага рэйтынгу Рэспублікі Беларусь.

За плённую працу кампанія Western Union адзначыла «Беларусбанк» у намінацыі «Шматгадовае супрацоўніцтва».

2012 год

Па стане на 1 студзеня памер статутнага фонду ААТ «ААБ Беларусбанк» склаў 16,1 трлн беларускіх рублёў (1,9 млрд долараў ЗША), што дазволіла банку стаць лідарам па гэтым паказчыку.

Па выніках 2011 года ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароджана сертыфікатам Standard Chartered Bank за высокую якасць афармлення плацежных даручэнняў на міжнародны банкаўскі перавод у фармаце СВІФТ.

У сакавіку міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла бягучы крэдытны рэйтынг ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В-, прагноз – негатыўны.

У сакавіку ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула сіндыкаваны крэдыт у памеры 130 млн долараў ЗША і стала першым банкам сярод беларускіх фінансавых інстытутаў, выйшаўшых у 2012 годзе на міжнародны пазыковы рынак сіндыкаваных запазычанняў з буйной здзелкай.

Міжнародны фінансавы часопіс EMEA Finance прызнаў ААТ «ААБ Беларусбанк» найлепшым фінансавым інстытутам у трох катэгорыях: «Найлепшы банк у Рэспубліцы Беларусь», «Найлепшы інвестыцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь» і «Найлепшы брокер у Рэспубліцы Беларусь».

У красавіку міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor's змяніла прагноз па ААТ «ААБ Беларусбанк» з негатыўнага на стабільны.

У маі ААТ «ААБ Беларусбанк» стала афіцыйным членам Міжнароднага інстытута ашчадных банкаў (WSBI).

ААТ «ААБ Беларусбанк» стаў банкам-партнёрам Міжбанкаўскага аб’яднання Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва.

По выніках агляду аўтарытэтнага фінансавага часопіса The Banker за 2011 год ААТ «ААБ Беларусбанк» палепшыла свае пазіцыі ў рэйтынгу «1000 найбуйнейшых банкаў свету», узняўшыся з 441 месца на 420 і размясціўшыся на 15 месцы сярод 25 найбуйнейшых банкаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы па памеры капіталу першага ўзроўню.

ААТ «ААБ Беларусбанк» стала першым банкам у Рэспубліцы Беларусь,  атрымаўшым сертыфікат на эквайрынг бескантактавых карт у Рэспубліцы Беларусь (Visa payWave).

Запазычанасць па крэдытах фізічных асоб склала 28,7 трлн рублёў, пры гэтым захавалася высокая якасць крэдытнага партфеля. Удзельная вага крэдытаў, выдадзеных фізічным асобам ААТ «ААБ Беларусбанк» у цэлым па банкаўскай сістэме рэспублікі склала 72,1%.

З выкарыстаннем ільготных крэдытаў у 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 218,1 тыс м2 жылля.

Доля фінансуемых банкам дзяржаўных праграм у крэдытным партфелі банка дасягае 60%. У ліку найбольш знакавых праектаў – мадэрнізацыя дрэваперапрацоўчых вытворчасцей і прадпрыемстваў будаўнічай галіны.

2013 год

Падпісанне крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і кансорцыумам нямецкіх банкаў AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH адбылося 9 студзеня.

У «Беларусбанку» падвялі вынікі дзейнасці ў юбілейным годзе. Прыбытак банка ў параўнанні з папярэднім годам павялічыўся амаль у два разы.

Цырымонія падпісання дагавору ААТ «ААБ Беларусбанк» з асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» адбылася 22 студзеня.

Прыватнае даччынае ўнітарнае прадпрыемства па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер «АСБ Брокер» прынята ў члены Секцыі фондавага рынку ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».

Падпісана Рамачнае пагадненне паміж Еўразійскім банкам развіцця і ААТ «ААБ Беларусбанк» аб сумесным фінансаванні інвестыцыйнага праекта «Будаўніцтва драбнасортна-драцянога стана на ААТ «Беларускі металургічны завод – кіруючая кампанія холдынгу «Беларуская металургічная кампанія».

У сакавіку «Беларусбанк» пачаў устаноўку тэрмінальнага абсталявання для абслугоўвання бескантактавых картак Visa Electron з тэхналогіяй payWave.

Вядучы міжнародны фінансавы часопіс Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» найлепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы ў 2013 годзе.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дыплом міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International за ўкараненне бескантактавых карт Visa ў Рэспубліцы Беларусь.

Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» у сакавіку атрымала сертыфікат Deutsche Bank AG за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША – Deutsche Bank's 2012 Straight-Through Processing (STP) Excellence Award.

З выкарыстаннем ільготных крэдытаў «Беларусбанка», прадастаўленых у адпаведнасці з Указамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у 2012 годзе пабудавана больш за 30 тыс кватэр, уведзена ў эксплуатацыю 2 218,1 тыс м2 жылля.

Па выніках дзейнасці ААТ «ААБ Беларусбанк» за 2012 год у справаздачнасці па МСФС адлюстраваны прыбытак у памеры 2,2 трлн рублёў.

З 2 мая «Беларусбанк» ажыццяўляе прыём заявак на крэдыт праз Кантакт-цэнтр.

Па выніках працы ў 2012 годзе ААТ «ААБ Беларусбанк» стала ўладальнікам узнагароды за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў ад Standard Chartered Bank (New York) – USD Clearing Certificate of Achievement.

У маі колькасць карыстальнікаў сэрвісамі ДБА «Беларусбанка» перавысіла 1 млн чалавек.

Па выніках агляду The Banker за 2012 год ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана банкам №1 у Беларусі.

Адбылося падпісанне дагавору аб стварэнні ЗАТ «БЕЛКАРТ». Заснавальнікамі выступілі ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр», ААТ «ААБ Беларусбанк», ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Белінвестбанк».

Другі год запар ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымлівае прэстыжную ўзнагароду міжнароднай плацежнай сістэмы Visa International за якаснае абслугоўванне трымальнікаў банкаўскіх плацежных картак у намінацыі «Найменшая колькасць махлярскіх аперацый».

2014 год

Па рэйтынгу прафсесійных удзельнікаў рынку каштоўных папер «Беларусбанк» заняў першае месца па аб’ёме здзелак, здзейсненых на першасным і другасным біржавым рынках каштоўных папер, а ўнітарнае прадпрыемства «АСБ Брокер» – першае месца па аб’ёме біржавых здзелак з акцыямі і аблігацыямі сярод усіх нябанкаўскіх прафудзельнікаў у 2013 годзе.

Банк прыступіў да выдачы крэдытаў на льготных умовах для аплаты экстракарпаральнага апладнення.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і ДА «Беларуская чыгунка» падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве.

Брэнд ААТ «ААБ Беларусбанк» аўтарытэтным міжнародным фінансавым выданнем The Banker прызнаны адным з самых дарагіх у свеце.

ААТ «ААБ Беларусбанк», Commerzbank AG і Komerční banka a.s. падпісалі пагадненне аб прыцягненні звязанага пакупніцкага крэдыту сумай 58 млн еўра для Рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Завод газетнай паперы».

Прыцягнуты крэдыт у памеры 15 млн долараў ЗША ад АКБ «РасЕўраБанк».

«Беларусбанк» прадставіў навінку на рынку банкаўскіх плацежных карт Беларусі – кабэйджынгавую карту БЕЛКАРТ-Maestro, якая дазваляе карыстацца ёй за мяжой.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала ўзнагароду ад Deutsche Bank Trust Company Americas, New York за высокую якасць выканання пераводаў у доларах ЗША.

У Мінску адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця другога корпуса гасцініцы «Вікторыя», узвядзенне якога стала магчымым дзякуючы прыцягненню «Беларусбанкам» доўгатэрміновых фінансавых рэсурсаў у памеры 45,4 млн еўра ад польскага банка Bank Gospodarstwa Krajowego.

Падпісаны дэбютны крэдытгны дагавор з Дзяржаўнай карпарацыяй «Банк развіцця і знешнеэканамічнай дзейнасці» Расійскай Федэрацыі: 2,5 млн долараў ЗША накіраваны на закупку дадатковага рухомага саставу для КУП «Мінскі метрапалітэн».

«Беларусбанкам» прыцягнуты сродкі ад кансорцыума швейцарскіх банкаў UBS AG, Credit Suisse AG і Zürcher Kantonalbank для фінансавання пастаўкі двух электрацягнікоў кампаніі Stadler Bussnang AG для Беларускай чыгункі.

Падпісаны Дагавор аб прадастаўленні самага буйнога ў бягучым годзе ў айчыннай банкаўскай сістэме сіндыкаванага крэдыту ў памеры 100 млн еўра.

Commerzbank AG узнагародзіў «Беларусбанк» за супрацоўніцтва з замежнымі фінансавымі інстытутамі ў галіне фінансавання знешняга гандлю.

Raiffeisen Bank International AG (Аўстрыя) уручыў «Беларусбанку» ўзнагароду за высокую якасць выканання міжнародных банкаўскіх пераводаў у еўра – Straight Through Processing (STP) Quality Award.

«Беларусбанк» атрымаў дыплом у намінацыі «Найлепшы банк 2013 года па міжнародных праектах» ад ЗАТ «Беларуская нафтавая кампанія».

Падпісана пагадненне паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і China Eximbank аб прадастаўленні крэдыту ў рамках рэалізацыі інвестыцыйнага праекта – будаўніцтва завода па вытворчасці сульфатнай беленай і віскознай цэлюлозы.

Плацежныя карткі «Беларусбанка» любой плацежнай сістэмы становяцца дысконтнымі ў гандлёвай сетцы «Еўраопт».

Заключаны дагавор аб Супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Экспартна-імпартным банкам Славацкай Рэспублікі.

Банк атрымаў узнагароду STP Award 2013 ад Commerzbank AG за дасягненне высокай якасці афармлення плацяжоў праз карэспандэнцкія рахункі «Ностра», адкрытыя ў нямецкім банку.

У сёмы раз на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» «Беларусбанк» пацвердзіў статус «Банка №1» у краіне.

2015 год

«Беларусбанк» атрымаў дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2014 года».

«Беларусбанкам» забяспечаны прырост 50% сукупнага крэдытнага партфеля ўсёй банкаўскай сістэмы.

«Беларусбанк» стаў пераможцам у намінацыі «Самы спагадлівы банк-2014» па версіі партала Infobank.by.

ААТ «ААБ Беларусбанк» названа найлепшым банкам у Беларусі па версіі часопіса Global Finance.

Аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» у Мінску ўключана ў лік ста найлепшых пунктаў абслугоўвання ў рэгіёне па сістэме грашовых пераводаў Western Union.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і нямецкі Landesbank Hessen Thueringen (Helaba) заключылі Базавае крэдытнае пагадненне.

«Беларусбанк» устанавіў супрацоўніцтва з Міжнародным інвестыцыйным банкам.

ААТ «ААБ Беларусбанк» – найлепшы банк Рэспублікі Беларусь па версіі часопіса EMEA Finance.

Юрыдычная служба «Беларусбанка» прызнана пераможцам у конкурсе «Найлепшыя юрыдычныя дэпартаменты Беларусі-2014».

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду ад BACEE (Банкаўская Асацыяцыя Цэнтральнай і Усходняй Еўропы) за развіццё міжнароднага банкаўскага супрацоўніцтва

Адбылося падпісанне дэбютнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Аўстрыйскім кантрольным банкам (ОеКВ), у адпаведнасці з якім «Беларусбанку» прадастаўляецца крэдыт на фінансаванне экспартна-імпартных здзелак паміж беларускімі і аўстрыйскімі суб’ектамі гаспадарання.

ААТ «ААБ Беларусбанк» першым у рэспубліцы прадаставіла кліентам магчымасць ажыццяўляць грашовыя пераводы па нумары тэлефона. Новы сэрвіс даступны трымальнікам картак банка – карыстальнікам паслугі М-банкінг.

Адбылася цырымонія падпісання Генеральнага крэдытнага пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Дзяржаўным банкам развіцця Кітая аб прадастаўленні крэдыту ў памеры 300 млн долараў ЗША.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула міжбанкаўскі крэдыт у памеры 500 млрд рублёў для фінансавання нацыянальнага лізінгавага аператара ААТ «Прамагралізінг».

У мэтах забеспячэння комплекснага падыходу да суправаджэння бізнесу кліентаў рэалізавана лінейка пакетаў паслуг па разлікова-касавым абслугоўванні.

Аўтарытэтнае агенцтва Cbonds другі раз запар прызнала «Беларусбанк» найлепшым інвестыцыйным банкам Рэспублікі Беларусь.

Дзякуючы крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка» рэалізаваны яшчэ адзін інвестыцыйны праект – на БМЗ уведзена ў эксплуатацыю паветрараздзяляльная ўстаноўка.

«Беларусбанк» стаў Генеральным партнёрам Асацыяцыі «Федэрацыя хакея Рэспублікі Беларусь».

«Беларусбанк» прапанаваў кліентам новы прадукт па размяшчэнні сродкаў у тэрміновыя банкаўскія ўклады (дэпазіты) «Аддалены дэпазіт» у замежнай валюце.

«Беларусбанкам» рэалізаваны сумесны праект з McDonald’s і міжнароднай плацежнай сістэмай Masterсard. «Беларусбанк» устанавіў адпаведнае тэрмінальнае абсталяванне для бескантактавай тэхналогіі Masterсard PayPass.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прадаставіла магчымасць перавесці валютныя крэдыты фізічных асоб у рублёвыя.

«Беларусбанк» пагасіў сіндыкаваны крэдыт у памеры 100 млн еўра.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнуты рэкордны ў айчыннай банкаўскай гісторыі сіндыкаваны крэдыт у памеры 203 млн еўра.

Згодна з рэйтынгам Міжнароднага спецыялізаванага фінансавага выдання The Banker (Financial Times) у 2014 годзе «Беларусбанк» размясціўся на 400-й пазіцыі сярод 1000 найбуйнейшых банкаў свету.

«Беларусбанк» у рамках праграмы крэдытавання для моладзі прадаставіў спажывецкія крэдыты «Упэўнены старт» і «Сур’ёзныя планы».

«Беларусбанк» рэалізаваў SMS-апавяшчэнне для абанентаў life:).

«Беларусбанк» удастоены ўзнагарод Commerzbank.

Рэйтынгавае агенцтва Standard&Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы/кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі контрагента па абавязацельствах у замежнай і нацыянальнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В-/С, прагноз – стабільны.

«Беларусбанк» прапанаваў беспрэцэдэнтныя ўмовы па крэдытах для малога і сярэдняга бізнесу: крэдыты на мэты бягучай дзейнасці «Мікра-Бізнес Старт», «Мікра-Бізнес Авердрафт», «Мікра-бізнес Абарот» і крэдыты на мэты інвестыцыйнай дзейнасці «Мікра-Бізнес Інвест», «Мікра-Бізнес Інвест плюс», «Мікра-Бізнес Інавацыі».

Статутны фонд ААТ «ААБ Беларусбанк» павялічаны на 10 трлн і склаў 26,7 трлн рублёў.

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду кампаніі Visa ў намінацыі «За найвышэйшы ўзровень адабрэння міжнародных транзакцый па дэбетавых картах Visa» па выніках працы за 2014 год.

Рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В-, прагноз – стабільны.

Аддзяленне № 527/360 ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала прыз ад кампаніі Western Union.

«Беларусбанк» стаў уладальнікам узнагароды ад Citi – Straight Through Processing Excellence Award.

«Беларусбанк» прадаставіў сваім кліентам магчымасць папаўняць уклады з дапамогай «Аўтааплаты».

У крэдытнай лінейцы «Беларусбанка» для моладзі з’явіўся беспрэцэдэнтна выгадны спажывецкі крэдыт «Мададая сям’я». Крэдыт прадастаўляецца грамадзянам ва ўзросце да 31 года пры наяўнасці дзіцяці (дзяцей).

Дзякуючы крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка» Гродзенскі мясакамбінат ажыццявіў рэалізацыю найбуйнейшага інвестыцыйнага праекта, агульны кошт якога склаў каля 30,7 млн еўра.

«Беларусбанк» прадаставіў кабрэндынгавую картку для Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта са спецыяльным дызайнам і асаблівымі ўмовамі для студэнтаў і выкладчыкаў.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапанавала новы сэрвіс для фізічных асоб – пагашэнне крэдытаў наяўнымі грашыма ў інфакіёсках банка з функцыяй Cash-in.

«Беларусбанк» устанавіў пяцідзесяцітысячны плацежны тэрмінал.

ААТ «ААБ Беларусбанк» сумесна з РУП «Белтэлекам» і кампаніяй электронных плацяжоў Assist Belarus рэалізавалі сэрвіс па аплаце падключэння да сеткі Інтэрнэт праз кропкі доступу wi-fi, размешчаныя ў грамадскіх месцах, з дапамогай банкаўскіх картак.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прапанавала новы тэрміновы банкаўскі ўклад «Класік Безадзыўны».

ААТ «ААБ Беларусбанк» абсталявала плацежнымі тэрміналамі больш за 300 аўтамабіляў ДАІ па ўсёй Беларусі.

З удзелам «Беларусбанка» ў беларускай сетцы рэстаранаў McDonald’s устаноўлены спецыяльныя інфакіёскі, прызначаныя для афармлення і аплаты заказаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак.

У восьмы раз банк удастоены тытула «Банк №1» фестывалю-конкурсу «Выбар года».

2016 год

«Беларусбанк» ажыццявіў пагашэнне сіндыкаванага крэдыту ў памеры 203 млн еўра.

«Беларусбанк» прыцягнуў самы буйны сіндыкаваны крэдыт у суме 265 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

«Беларусбанк» атрымаў дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2015».

«Беларусбанк» прыцягнуў крэдыт з ЗША: пазычаныя сродкі на суму больш за 98 млн долараў ЗША прадаставіла адна з найбуйнейшых транснацыянальных амерыканскіх карпарацый.

Банк перамог у намінацыі «Самы спагадлівы банк-2015».

Старшыня праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Сяргей Пісарык выбраны на пост віцэ-прэзідэнта Фінансава-банкаўскага савета краін СНД.

«Беларусбанк» устанавіў першы беларускі валютна-абменны тэрмінал.

«Беларусбанк» устанавіў першы банкамат для вадзіцеляў.

Карпаратыўны часопіс банка стаў лаўрэатам конкурса «Залатая літара».

Пачата рэалізацыя інвестыцыйнага праекта па здабычы калійных соляў на 1,4 млрд долараў ЗША.

Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымаў сертыфікат адпаведнасці патрабаванням Еўрапейскага стандарта EN 15838:2009 ад кампаніі Austrian Standards plus GmbH.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана найлепшым інвестыцыйным банкам Беларусі па версіі Cbonds.

«Беларусбанк» першым у СНД вывеў на рынак новы інавацыйны прадукт – інтэрнэт-аблігацыі.

Запушчаны мабільны дадатак «Дэнамінатар-калькулятар».

Прыцягнуты сіндыкаваны крэдыт на 250 млн еўра.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала ўзнагароду ад найбуйнейшага еўрапейскага фінансавага інстытута Raiffeisen Bank International AG (RBI) (Вена, Аўстрыя).

«Беларусбанк» сумесна з ДА «Беларуская чыгунка» запусцілі новую тэхналогію набыцця электронных білетаў у міжнародных зносінах.

«Беларусбанк» і Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь падпісалі з Citic Construction Co., Ltd. Пагадненне аб узаемадзеянні па стварэнні беларуска-кітайскага інвестыцыйнага фонду.

Згодна з ацэнкай якасці актываў «Беларусбанк» пацвердзіў дастатковы дадатковы запас нарматыўнага капіталу, які забяспечвае бяспечнае функцыянаванне банка.

У рамках укаранення элементаў эфектыўнага карпаратыўнага кіравання Наглядальным саветам «Беларусбанка» зацверджаны канцэпцыя і план мерапрыемстваў па стварэнні ў банку службы камплаенс.

«Беларусбанк» атрымаў узнагароду Citibank за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў Straight Through Processing Excellence Award.

«Беларусбанк» прадаставіў крэдыт на суму 25 млн долараў ЗША для рэалізацыі праекта па будаўніцтве ў Туркменістане Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната.

У рамках дабрачыннага сацыяльнага праекта «Беларусбанк. Вектар дабрыні», які накіраваны на дапамогу ахове здароўя, сацыяльнай абароне, грамадскім аб’яднанням «Беларусбанк» набыў рэанімабіль для Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

ААТ «ААБ «Беларусбанк» атрымала ўзнагароду чацвёртага рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва «Нацыянальная тэатральная прэмія» ў намінацыі «Мецэнат тэатра».

Прадукт ААТ «ААБ Беларусбанк» «Карта навучэнца» ў конкурсе Global Inclusion Awards 2016 рашэннем незалежнага міжнароднага журы прызнаны пераможцам у катэгорыі «Найлепшы прадукт для дзяцей і моладзі».

Арганізацыйны камітэт XV Міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года» ў восьмы раз назваў ААТ «Акцыянерны  Ашчадны банк «Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1» у Беларусі.

2017 год

«Беларусбанк» далучыўся да міжнароднай ініцыятывы ААН у галіне карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці «Глабальны дагавор».

Па выніках незалежнага даследавання інфармацыйнага партала Infobank.by ў рамках праекта «Спажывецкі вопыт-2016» інтэрнэт-аблігацыі «Беларусбанка» ўдостоены першага месца.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягвае гарантаваны доўгатэрміновы крэдыт у памеры 100 млн долараў ЗША з КНР.

У трэці раз «Беларусбанк» пацвердзіў сваё званне «Самы спагадлівы банк» па версіі партала infobank.by.

Global Finance абвясціў пераможцаў 24-й штогадовай прэміі «Найлепшыя банкі свету». «Беларусбанк» у пяты раз прызналі найлепшым беларускім банкам на развіваючыхся рынках Цэнтральнай і Усходняй Еўропы.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала сертыфікат Euro STP Excellence Award ад KBC Bank NV, Brussels.

Часопіс EMEA Finance абвясціў пераможцаў «Еўрапейскай Банкаўскай Узнагароды 2016» і прысвоіў «Беларусбанку» адразу дзве ўзнагароды: ААТ «ААБ Беларусбанк» прызналі «Найлепшым банкам Беларусі», а УП «АСБ Брокер» стала «Найлепшым брокерам Беларусі».

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала дыплом «Мецэнат культуры Беларусі 2016 года».

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула крэдыт у памеры 30 млн еўра ад Аўстрыйскага кантрольнага банка (ОеКВ) пад гарантыю Міністэрства фінансаў Аўстрыі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings павысіла кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» з С да В і пацвердзіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі банка на ўзроўні В-, прагноз змянення рэйтынгаў – стабільны.

Колькасць магазінаў-партнёраў новага прадукту «Беларусбанка» – карты растэрміноўкі «Магніт» – перасягнула адзнаку ў 7400.

Еўразійскі банк развіцця прадаставіў ААТ «ААБ Беларусбанк» крэдытную лінію на 40 млн долараў ЗША на мэты гандлёвага фінансавання.

«Беларусбанк» падпісаў Мемарандум аб узаемаразуменні па экспартным фінансаванні з Банкам развіцця Казахстана.

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць афармляць асобныя віды крэдытаў на спажывецкія патрэбы без даведак аб даходах.

Холдынг ААТ «ААБ Беларусбанк» у трох намінацыях Cbonds Awards CIS 2017 заняў першыя месцы, атрымаўшы дыпломы «Найлепшы інвестыцыйны банк Беларусі», «Найлепшая аналітыка па фінансавых рынках Беларусі», «Найлепшы sales/трэйдар на рынку Беларусі».

«Беларусбанк» прыступіў да фінансавання набыцця МАЗам камплектуючых для вырабу тэхнікі ў рамках кантракта паміж ААТ «МАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЎТАМАЗ» і СП ТАА «МАЗ-АЗІЯ». Гэта здзелка прадугледжвае пастаўку ва В’етнам 200 машынакамплектаў аўтамабіляў «МАЗ» і 200 адзінак аўтатэхнікі на агульную суму 18,1 млн долараў ЗША.

У Парыжы адбылося ўрачыстае падпісанне Мемарандума аб узаемаразуменні паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bpifrance.

У поўным аб’ёме пагашаны найбуйнейшы ў гісторыі банка сіндыкаваны крэдыт у памеры 250 млн еўра.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В-, змяніўшы прагноз са стабільнага на пазітыўны. Кароткачасовы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце пацверджаны на ўзроўні B.

Шматфункцыянальны будынак ААТ « ААБ Беларусбанк» урачыста адкрыўся па праспекце Дзяржынскага, 69/1.

Падпісаны Мемарандум аб узаемаразуменні «Беларусбанка» і UnionPay International.

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула сіндыкаваны крэдыт на рэканструкцыю Мінскай ТЭЦ-3. Контрагентам з расійскага боку выступае ЗАТ «Уральскі турбінны завод».

Падпісана Рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Кітайскай карпарацыяй экспартна-крэдытнага страхавання Sinosure і ААТ «ААБ Беларусбанк».

«Беларусбанк» першым прыступіў да заключэння крэдытных дагавораў па адрасным субсідзіраванні жылля. Гэта форма дзяржаўнай падтрымкі будаўніцтва прадугледжана Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240.

Колькасць членаў клуба «Аксаміт» «Беларусбанка» перавысіла 240 тыс чалавек.

Маркіраваны канверт у гонар 95-годдзя ААТ «ААБ Беларусбанк» пагашаны ў Мінску.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings павысіла доўгатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» з B- да В. Прагноз змянення рэйтынгаў – стабільны. Пацверджаны кароткатэрміновыя крэдытныя рэйтынгі банка на ўзроўні В.

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць выбару кітайскай мовы пры ажыццяўленні аперацый у банкаматах банка.

Для невідушчых і з паслабленым зрокам карыстальнікаў «Беларусбанк» устанавіў у Гомелі банкамат, асначаны спецыяльным маўленчым інфарматарам.

ААТ «ААБ Беларусбанк» трэці год запар стала ўладальнікам узнагароды Citibank N.A., New York за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў Straight Through Processing Excellence Award.

Банк выступіў ініцыятарам і спонсарам унікальнага праекта – кнігі на беларускай мове для дзяцей малодшага школьнага ўзросту «Грошык і таямнічы Кошык. Азбука фінансавай граматнасці ад Беларусбанка».

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка, па выніках дакладу Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» 12 снежня 2017 года, адобрыў Стратэгію развіцця банка на 2018-2020 гады.

Арганізацыйны камітэт Міжнароднага фестывалю конкурсу «Выбар года» па выніках маркетынгавых даследаванняў спажывецкіх пажаданняў з улікам меркаванняў экспертнага савета, рэкламнай камісіі і журы ў дзясяты раз прызнаў ААТ «ААБ Беларусбанк» лідарам у намінацыі «Банк №1 у Беларусі».

Знакам прызнання спажыўцоў стала перамога ААТ «ААБ Беларусбанк» у праекце «Народная марка».

Global Finance назваў ААТ «ААБ Беларусбанк» найлепшым банкам Беларусі па валютна-абменных аперацыях на 2018 год.

2018 год

Па выніках 2017 года доля банка на рынку прыцягнення сродкаў юрыдычных асоб склала 42,7%, фізічных – 45,4%, а на рынку крэдытавання карпаратыўнага сектара – 41,6%. Лідзіруючыя пазіцыі і па спажывецкім крэдытаванні – 15,4%. На 7% перавышаны план па прыбытку.

Дадзены старт партнёрскаму праекту «Беларусбанка» і найбуйнейшай міжнароднай групы кампаній Dana Holdings – крэдыт «Іпатэка з намі».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings павысіла доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце ААТ «ААБ Беларусбанк» да ўзроўню В з В-, прагноз змянення рэйтынгу – стабільны. Кароткатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта пацверджаны на ўзроўні В, рэйтынг падтрымкі павышаны да 4 з 5, узровень падтрымкі доўгатэрміновага рэйтынгу дэфолта эмітэнта павышаны да B з B-.

Першы ў Беларусі Іпатэчны офіс ААТ «ААБ Беларусбанк» адкрыўся ў Мінску па вуліцы Мяснікова, 32.

«Беларусбанк» рэалізаваў мабільны плацежны сэрвіс Belarusbank Pay, які прадастаўляе магчымасць трымальнікам банкаўскіх плацежных картак Mastercard або Maestro праводзіць бескантактавыя плацяжы мабільным тэлефонам.

«Беларусбанк» атрымаў пяць узнагарод на конкурсе «Спажывецкі вопыт-2017».

ААТ «ААБ Беларусбанк» і China UnionPay ў асобе даччынай кампаніі UnionPay International заключылі партнёрскае пагадненне аб абслугоўванні плацежных карт UnionPay у гандлёвых і сэрвісных прадпрыемствах на тэрыторыі Беларусі.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця падпісалі Пагадненне з Пацвярджаючым банкам па Праграме садзеяння гандлю.

«Беларусбанк» запусціў ільготную праграму крэдытавання набыцця аўтамабіляў Geely.

«Беларусбанк» стаў лідарам субсідзіруемага крэдытавання ў краіне. З пачатку рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 і ўкаранення новага спосабу аказання дзяржаўнай падтрымкі ў паляпшэнні жыллёвых умоў – крэдытаванне з адрасным субсідзіраваннем, «Беларусбанк» заключыў з грамадзянамі больш за 4 тыс крэдытных дагавораў.

Global Finance абвясціў пераможцаў 25-й штогадовай прэміі «Найлепшыя банкі свету». У шосты раз ААТ «ААБ Беларусбанк» прызнана  найлепшым банкам Беларусі.

Часопіс EMEA Finance абвясціў пераможцаў «Еўрапейскай Банкаўскай Узнагароды 2017». ААТ «ААБ Беларусбанк» перамагло ў намінацыях «Найлепшы банк Беларусі», а ўзнагароды « Найлепшы брокер Беларусі» ўдастоілася УП «АСБ Брокер», якое ўваходзіць у склад холдынгу ААТ «ААБ Беларусбанк».

За ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай культуры банк у чацвёрты раз удастоены дыплома «Мецэнат культуры Беларусі 2017».

Больш за 390 тыс чалавек сталі карыстальнікамі першага клубнага прадукту банка – картачнага клуба «Аксаміт», мэтавая аўдыторыя якога – людзі пенсіённага ўзросту, якія вядуць актыўны лад жыцця. Удзельнікамі клубаў «Карт-бланш», «#настарт», «Шчодры» і «Персона» сталі каля мільёна чалавек.

Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

«Беларусбанк» пашырае лінейку страхавых прадуктаў для фізічных асоб – рэалізуе новы страхавы прадукт «Добраахвотнае комплекснае страхаванне дамаўладанняў і грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі».

«Беларусбанк» падпісаў Пагадненне аб супрацоўніцтве з акцыянерным таварыствам «Расійскі Сельскагаспадарчы банк».

«Беларусбанк» і кампанія Western Union пашыраюць магчымасці лічбавых грашовых пераводаў: адпраўляць і атрымліваць грошы цяпер можна праз інфакіёскі, таксама як праз Інтэрнэт-банкінг і ў аддзяленнях банка.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Citic Construction Co., Ltd. падпісалі Мемарандум аб зацвярджэнні дарожнай карты стварэння кітайска-беларускага інвестыцыйнага фонду.

«Беларусбанк» узнагароджаны дыпломам Visa International за актыўнае прасоўванне спонсарскіх актыўнасцей Visa, прысвечаных Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018.

Паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Экспартна-імпартным банкам Кітая падпісана Рамачнае пагадненне ў дачыненні да ліміту крэдытавання на суму да 300 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Па выніках працы за 2017 год ААТ «ААБ Беларусбанк» стала ўладальнікам узнагароды ад KBC Bank N.V. (Брусель, Бельгія) за высокія дасягненні ў сферы міжбанкаўскага партнёрства – KBC Partnership Award 2017.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк»: доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце пацверджаны на ўзроўні В, прагноз змянення рэйтынгу – стабільны. Кароткатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце пацверджаны на ўзроўні B.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Знешэканомбанк» (Расія) падпісалі пагадненне аб адкрыцці крэдытнай лініі на агульную суму 30 млн долараў ЗША.

За перыяд дзеяння Праграмы падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу банк прафінансаваў каля 4 тыс праектаў. Толькі з пачатку гэтага года на крэдытаванне накіравана каля 500 млн рублёў.

Па праграме «МОСТ» банк выдаў суб’ектам малога і сярэдняга бізнесу крэдытаў на суму больш за 85 млн рублёў.

Па версіі digital-агенцтва ARTOX media «Беларусбанк» узначаліў рэйтынг бачнасці беларускіх банкаў у інтэрнэце.

У рамках партнёрскай праграмы ААТ «ААБ Беларусбанк» і найбуйнейшай міжнароднай групы кампаній Dana Holdings «Іпатэка з намі» заключана больш за 600 дагавораў на суму каля 45 млн рублёў.

Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч удастоены звання Ганаровы грамадзянін горада Бабруйска.

«Беларусбанк» сумесна з кампаніяй Samsung Electronics і міжнароднай плацежнай сістэмай Mastercard рэалізаваў для сваіх кліентаў магчымасць аплаты пакупак з дапамогай сэрвісу Samsung Pay.

«Беларусбанк» стаў актыўным удзельнікам маштабнага праекта – Індустрыяльнага парка «Вялікі камень». Для прадастаўлення комплекса банкаўскіх паслуг юрыдычным і фізічным асобам у будынку Адміністрацыі кампаніі адкрылася сучаснае аддзяленне банка.

Кантакт-цэнтр ААТ «ААБ Беларусбанк» – першы ў краіне ўладальнік сертыфіката адпаведнасці патрабаванням міжнароднага стандарту ISO18295-1:2017. Выдадзены на падставе прадстаўленай станоўчай справаздачы па выніках наглядальнага аўдыту Міжнародным інстытутам сертыфікацыі кантактных цэнтраў Austrian Standards plus GmbH, сертыфікат сапраўдны да 22 чэрвеня 2022 года.

У ГЗЦ «Дана Мол» «Беларусбанк» адкрыў першую кропку банкаўскага самаабслугоўвання новага фармату: акрамя стандартных устройстваў самаабслугоўвання (банкамат, інфакіёск), тут размешчаны першы ў банку валютна-абменны тэрмінал з функцыяй выдачы манет, які дазваляе кліентам ажыццяўляць абмен долараў, еўра, расійскіх рублёў на беларускія рублі з выкарыстаннем наяўных грошай.

За тры месяцы рэалізацыі карт клуба «Шчодры» яго ўдзельнікамі сталі калі 100 тыс кліентаў.

Citibank Europe plc устанавіў ліміт на гандлёвае фінансаванне на ААТ «ААБ Беларусбанк», які будзе выкарыстоўвацца на мэты фінансавання знешнегандлёвых кантрактаў карпаратыўных кліентаў банка – беларускіх кампаній-імпарцёраў. Гэта адбылося дзякуючы праходжанню працэдуры праверкі дабраназейнасці фінансавага стану.

ААТ «ААБ Беларусбанк», УП «Вэлком» і ТАА «СофтКлуб – Цэнтр распрацоўкі» падпісалі Мемарандум аб супрацоўніцтве. Дакумент прадугледжвае сумесную распрацоўку і ўкараненне IT-сэрвісаў і паслуг.

Доля «Беларусбанка» на рынку жыллёвага крэдытавання складае амаль 50%. У банку дзейнічае звыш 54 тыс крэдытных дагавораў, заключаных грамадзянамі на фінансаванне індывідуальнага жыллёвага будаўніцтва.

ААТ «ААБ Беларусбанк» атрымала статус Нацыянальнага партнёра II Еўрапейскіх гульняў.

З пачаткам новага навучальнага года «Беларусбанк» запусціў для сваіх юных кліентаў праграму добраахвотнага страхавання «З клопатам пра дзяцей».

Міжнародная плацежная сістэма Mastercard уручыла ААТ «ААБ Беларусбанк» узнагароду за распаўсюджанне сучасных плацежных рашэнняў у Беларусі і паспяховае ўкараненне мабільнага плацежнага сэрвісу Samsung Pay на платформе такенізацыі Mastercard Digital Enablement Service.

Банк прадаставіў паслугу па аддаленай тэхнічнай адтрымцы карыстальнікаў ПК «Кліент-банк (WEB)» шляхам аддаленага доступу на працоўныя станцыі юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

«Беларусбанк» пашырыў спіс партнёраў у рамках праграмы «Іпатэка з намі». Да ліку забудоўшчыкаў, з якімі супрацоўнічае банк па крэдытаванні куплі і будаўніцтва жылля, далучылася ТАА «Трайпл» і ТАА «СтройФормула».

Міжнародны інвестыцыйны банк упершыню выпусціў двухгадовае безадзыўнае рамбурснае абавязацельства па даручэнні ААТ «ААБ Беларусбанк» на карысць чэшскага банка.

«Беларусбанк» пашырыў магчымасці партнёрскай праграмы «Мост»: пакупнікам тавараў, паслуг (работ) прадастаўляецца магчымасць атрымання крэдытных сродкаў у доларах ЗША і еўра.

На сайце «Беларусбанка» з’явіўся віртуальны кансультант Злата.

Банк пачаў абслугоўванне плацежных картак міжнароднай плацежнай сістэмы UnionPay International у арганізацыях гандлю і сэрвісу Рэспублікі Беларусь.

«Беларусбанк» прадастаўляе карпаратыўным кліентам новую паслугу «Разліковыя лісткі» з дапамогай ПК «Кліент-банк (WEB)».

ААТ «ААБ Беларусбанк» першым з банкаў у рэспубліцы прадастаўляе карпаратыўным кліентам паслугу «Экспрэс-інвойс» з дапамогай ПК «Кліент-банк (WEB)».

Ва Урадзе Рэспублікі Беларусь падпісаны Фінансавы дагавор паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і Еўрапейскім інвестыцыйным банкам.

У рамках канферэнцыі ААТ «ААБ Беларусбанк у Франкфурце-на-Майне адбылося падпісанне Базавага Крэдытнага Пагаднення паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і нямецкім банкам KfW IPEX-Bank.

Банк ужо ў чацвёрты раз стаў уладальнікам узнагароды Citibank N.A., New York за высокую якасць афармлення міжнародных банкаўскіх пераводаў.

«Беларусбанк» прыступіў да прамысловай эксплуатацыі сістэмы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання кліентаў Sberbank FinLine, распрацаванай ПАТ «Сбербанк» (Масква).

«Беларусбанк» перадаў сучасны рэанімабіль Бабруйскай дзіцячай бальніцы.

ААТ «ААБ Беларусбанк» другі год запар стала пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыі «Банк і яго банкаўскі прадукт (уклады, крэдыты)».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В. Прагноз змянення рэйтынгаў – стабільны.

На Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года» па выніках маркетынгавых даследаванняў спажыўцоў і экспертаў у намінацыі «Банк года» ўзнагароду ў чарговы раз атрымала ААТ «ААБ Беларусбанк».

Па выніках працы за 2018 год ААТ «ААБ Беларусбанк» адзначана міжнароднай плацежнай сістэмай Visa International ганаровымі ўзнагародамі. Банку ўручаны дыпломы «За запуск тэхналогіі Visa Easy Payment Service» і «Лідар у развіцці бескантактавых плацяжоў па картах Visa».

ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула сіндыкаваны крэдыт на агульную суму 151 млн еўра.

Дабрачынны праект «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» стаў найлепшым КСА-праектам намінацыі «Вялікае сэрца» пятага юбілейнага конкурсу «Прэмія HR-брэнд Беларусь 2018».

2019 год

Па выніках працы за 2018 год «Беларусбанкам» атрыманы прыбытак у памеры амаль 342 млн рублёў пры плане 292 млн рублёў. Доля банка на рынку прыцягнення сродкаў юрыдычных асоб склала 42,1%, фізічных – 45%, а на рынку крэдытавання карпаратыўнага сектара – 43,3%, па спажывецкім крэдытаванні – 18,7%.

«Беларусбанк» за 2018 год накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу больш за 1,3 млрд. У рамках дзеючай Праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу прафінансавана каля 5 тыс праектаў самых розных сфер дзейнасці.

Укаранёны першы этап сумеснага праекта ААТ «ААБ Беларусбанк» і РУП «Белпошта»: цяпер у паштовых аддзяленнях можна афармляць усю лінейку банкаўскіх укладаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у беларускіх рублях, адкрываць бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак з выкарыстаннем банкаўскай плацежнай карткі і папаўняць яе, афармляць пакет дакументаў і заключаць крэдытныя дагаворы.

Для карыстальнікаў смартфонаў на базе аперацыйнай сістэмы Android прадстаўлена магчымасць адкрываць інтэрнэт-дэпазіты ў мабільным дадатку М-банкінг «Беларусбанка».

«Беларусбанк» удастоены дзвюх узнагарод на конкурсе «Брэнд года-2018»: ён прызнаны пераможцам «Спажывецкай намінацыі» ў катэгорыі «Банкі», а ў катэгорыі «Карта растэрміноўкі» атрымаў сярэбраны медаль.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Аўстрыйскі кантрольны банк (ОеКВ) падпісалі Пагадненне аб падаўжэнні дзеючага крэдыту ў памеры 30 млн еўра.

«Беларусбанк» і ПАТ «“Ак Барс” Банк» вызначылі шляхі пашырэння двухбаковага супрацоўніцтва.

Першы VIP-офіс «Беларусбанка» пачаў працаваць у будынку Галаўнога офіса на праспекце Дзяржынскага, 18.

Крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні «Беларусбанку» фінансавых рэсурсаў на суму 100 млн еўра для развіцця нацыянальнай эканомікі падпісана з Банкам развіцця Кітая.

«Беларусбанк» і Postal Savings Bank (Сербія) падпісалі Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве.

ААТ «ААБ Беларусбанк» і Bank Gospodarstwa Krajowego (Польшча) падпісалі рамачнае пагадненне, якое прадугледжвае прадастаўленне крэдытаў для фінансавання беларуска-польскіх праектаў.

«Беларусбанк» запусціў новую партнёрскую праграму крэдытавання фізічных асоб на набыццё аўтамабіляў Geely на льготных умовах.

На ААТ «Магілёўхімвалакно» рэалізаваны інвестыцыйны праект пры крэдытнай падтрымцы «Беларусбанка».

ААТ «ААБ Беларусбанк», РУП «Белтаможсэрвіс» і ААТ «Нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя “АРІП”» запусцілі сумесны праект для замежных турыстаў па вяртанні ПДК праз Tax Free.

«Беларусбанк» у пяты раз стаў «Мецэнатам культуры».

У конкурсе на найлепшы айчынны інтэрнэт-рэсурс карпаратыўны сайт «Беларусбанка» атрымаў першае месца ў намінацыі «Банкі, фінансы, страхаванне» прэстыжнай інтэрнэт-прэміі tibo-2019.

Эксперты часопіса EMEA Finance назвалі «Беларусбанк» найлепшым банкам Рэспублікі Беларусь у 2018 годзе. Таксама ўзнагароду атрымала даччыная кампанія банка – «АСБ Брокер»: яе прызналі найлепшым брокерам Беларусі па выніках мінулага года.

«Беларусбанк» з 1 мая запусціў страхавы прадукт «З абаронай ад кляшча». Новая страхавая праграма падыдзе для дачнікаў і аматараў адпачынку на прыродзе.

На штогадовай банкаўскай прэміі «Банк года-2018» «Беларусбанку» ўручаны ўзнагароды ў дзвюх намінацыях ад партнёраў: БЕЛКАРТ за найбольшы прырост эмісіі картак гэтай плацежнай сістэмы і кампаніі «Медыя Лайн» у намінацыі «Найлепшы банкаўскі сайт».

«Беларусбанк» і плацежная сістэма Mastercard заключылі доўгатэрміновае пагадненне аб супрацоўніцтве.

«Беларусбанк» стаў пераможцам у трох намінацыях конкурса «Банк года індустрыяльнага парка «Вялікі камень».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк»: доўгатэрміновы ў замежнай валюце на ўзроўні B, прагноз – стабільны; кароткатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце на ўзроўні B; рэйтынг устойлівасці на ўзроўні b-; рэйтынг падтрымкі на ўзроўні 4; узровень падтрымкі доўгатэрміновага рэйтынгу на ўзроўні B.

На Cbonds Awards CIS «Беларусбанк» стаў пераможцам у намінацыі «Найлепшы інвестыцыны банк Беларусі».

ААТ «ААБ Беларусбанк» і ГСБ РТ «Амонатбонк» заключылі Пагадненне аб міжбанкаўскім супрацоўніцтве.

«Беларусбанк» і Visa прэзентавалі «Студэнцкую карту».

«Беларусбанк» стаў суарганізатарам Форуму па рэгіянальным супрацоўніцтве і развіцці ў рамках ініцыятывы «Пояс і Шлях» «Адкрыты парк «Вялікі камень» — прыклад глабальных магчымасцей», дзе прафінансаваў праекты на суму $1,7 млрд за кошт сродкаў кітайскіх банкаў.

«Беларусбанк» і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь заключылі доўгатэрміновыя пагадненні аб супрацоўніцтве па Праграме фінансавай падтрымкі малога і сярэдняга падпрымальніцтва.

Банк прадстаўляе страхоўку для картак «З картай пад абаронай».

«Беларусбанк» запусціў новы прадукт для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў па выдачы гарантыі плацяжу па патрабаванні.

Дэпазітарый «Беларусбанка» першым у Беларусі забяспечыў магчымасць дыстанцыйнага абслугоўвання кліентаў.

«Беларусбанк» атрымаў дзве ўзнагароды на рэспубліканскім конкурсе «Зубры эканомікі-2019».

Вядомы пераможца сацдаследавання ў катэгорыі «Банкаўскія паслугі»: моладзь выбірае «Беларусбанк».

«Беларусбанк» і АТ «Расійскі экспартны цэнтр» падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Банк паведаміў аб запуску сэрвісу «TaxFree4U» па зручным пакрыцці ПДК пры ажыццяўленні пакупак за мяжой без запаўнення дэкларацый, чэргаў і з пакрыццём ПДК да 19%.

«Беларусбанк» і УА «Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт» заключылі пагадненне аб узаемавыгадным супрацоўніцтве.

Кіраўніцтва «Беларусбанка» і Азіяцкага банка інфраструктурных інвестыцый абмеркавалі ключавыя сферы двухбаковага супрацоўніцтва.

«Беларусбанк» прадаставіў магчымасць папаўнення рахункаў кліентаў банка з дапамогай сістэмы АІС «Разлік» (АРІП).

У гонар 1000-годдзя «Беларусбанк» падарыў гораду Брэсту новы рэанімабіль.

«Беларусбанк» і кампанія Western Union запусцілі міжнародныя грашовыя пераводы ў фармаце 24/7 у М-Банкінгу.

«Беларусбанк» прадставіў новую паслугу «Добраахвотнае страхаванне медыцынскіх выдаткаў».

Банк выступіў банкам-экваерам у праекце гандлёвай сеткі «Суседзі» па запуску кас самаабслугоўвання.

Старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч выбраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу сёмага склікання.

«Беларусбанк» і Еўрапейскі інвестыцыйны банк падпісалі дагавор аб прадастаўленні «Беларусбанку» чарговай крэдытнай лініі ў памеры 85 млн еўра для фінансавання суб’ектаў МСБ.

«Беларусбанк» атрымаў дванаццаты медаль і стаў найлепшым у намінацыі «Банк» на Міжнародным фестывалі-конкурсе «Выбар года 2019».

«Беларусбанк» упершыню выступіў у ролі вядучага арганізатара бівалютнага сіндыкаванага крэдыту для АКБ «Аграбанк» (Узбекістан). Дзякуючы сумесным намаганням удзельнікаў здзелкі, сума сіндыката перавысіла 70 млн еўра ў эквіваленце.

Трымальнікам картак «Беларусбанка» стаў даступны сэрвіс Apple Pay.

«Беларусбанк» і DZ Bank AG (Германія) падпісалі Рамачнае Пагадненне аб стратэгічным супрацоўніцтве.

«Беларусбанк» стаў пераможцам прэміі «Народная марка» ў намінацыі «Банк і яго банкаўскі прадукт» і прызёрам у намінацыі «Карта растэрміноўкі» з прадуктам «Магніт».

«Беларусбанк» сумесна з кампаніяй Assist прадставіў новую магчымасць online-аплаты праезду ў цягніках з выкарыстаннем мабільнага дадатку «БЧ. Мой цягнік».

«Беларусбанк» і БДТУ падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

Дабрачынны праект «Беларусбанк. Бацькоўскі дом» стаў адным з пераможцаў конкурсу сацыяльных праектаў «Партнёрства дзеля ўстойлівага развіцця 2019», які арганізуецца лакальнай Сеткай Глабальнага дагавору ААН ва Украіне.

2020 год

Да 2020 года ў рамках рэалізацыі Праграмы падтрымкі суб’ектаў малога і сярэдняга бізнесу «Беларусбанк» прафінансаваў больш за 6,5 тыс праектаў. Сума крэдытнай падтрымкі за 5 гадоў склала каля 4,5 млрд рублёў.

«Беларусбанк» прэзентаваў новы крэдыт на нерухомасць «Стройдом».

Банк прыступіў да эмісіі картак БЕЛКАРТ з мікрапрацэсарам EMV.

«Беларусбанк» і фінтэх-стартап Cashew запусцілі інавацыйны спосаб аплаты з дапамогай QR-кода.

«Беларусбанк» у 2020 годзе накіраваў 680 млн рублёў на крэдытную падтрымку шматдзетных сем’яў у рамках Указа № 240.

«Беларусбанк» і ДУ «Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка» і СЗАТ «Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка» падпісалі Генеральнае пагадненне аб супрацоўніцтве.

«Беларусбанк» сумесна з «Белдзяржстрахам» прадставіў новую паслугу па добраахвотным страхаванні вадзіцеляў і пасажыраў ад няшчасных выпадкаў.

«Беларусбанк» і банк Pekao (Польшча) падпісалі рамачнае пагадненне аб супрацоўніцтве.

Для трымальнікаў картак Visa «Беларусбанка» стаў даступны плацежны сэрвіс Garmin Pay, які дазваляе ажыццяўляць пакупкі з дапамогай гадзіннікаў Garmin без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.

«Беларусбанк» перамог на конкурсе «Брэнд года-2019».

«Беларусбанк», «БЕЛАЗ» – кіруючая кампанія холдынгу «БЕЛАЗ-ХОЛДЫНГ» і Еўразійскі банк развіцця падпісалі трохбаковае пагадненне.

«Беларусбанк» і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь падпісалі новае Генеральнае пагадненне аб парадку ўзаемадзеяння ў рамках фінансавання суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў беларускіх рублях на 2020-2021 гады.

«Беларусбанк» пашырыў пералік анлайн-сэрвісаў для аплаты. Цяпер даступна папаўненне кашалька ў Steam.

«Беларусбанк» пачаў рэалізацыю залатых зліткавых (інвестыцыйных) манет «Славянка» наміналам 50 рублёў. Гэта першая зліткавая (інвестыцыйная) манета, выпушчаная ў абарачэнне Нацыянальным банкам РБ: проба сплаву 999,9, маса 7,78 г, дыяметр 22,00 мм.

«Беларусбанк» далучыўся да ініцыятывы міжбанкаўскага механізму супрацоўніцтва «Адзін пояс і адзін шлях» па падтрымцы Кітая і іншых краін у барацьбе з эпідэміяй новай каранавіруснай пнеўманіі.

Трымальнікам картак Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro, эмітаваных «Беларусбанкам», стаў даступны сэрвіс Apple Pay.

«Беларусбанк» запусціў новы клубны прадукт для жаночай аўдыторыі – вертыкальную карту «Лэдзі».

Часопіс Global Finance абвясціў «Беларусбанк» найлепшым банкам Беларусі на 2020 год.

«Беларусбанк» запусціў новы сэрвіс для ўдзельнікаў усіх клубаў – «Камплімент ад банка». Сэрвіс дае магчымасць атрымання скідкі або бонуса ў любой арганізацыі – партнёры праграмы лаяльнасці «Моцная картка».

Сэрвіс Samsung Pay стаў даступны трымальнікам картак Visa «Беларусбанка».

Samsung Pay цяпер даступны трымальнікам картак Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка».

Дэпазітарый «Беларусбанка» пашырыў пералік аказваемых паслуг. Цяпер банк аказвае паслугі па ўліку і захоўванні выдзеленых актываў у рамках аперацый сек’юрытызацыі.

«Беларусбанк» запусціў праект па аплаце праезду ў грамадскім транспарце Мінска з дапамогай смартфона – сэрвіс TIX.

Банк прэзентаваў новы перавод «Хуткi» для атрымання наяўных грошай у банкаматах без карткі.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі «Беларусбанка».

З мэтай падтрымкі маладых і перспектыўных прадпрымальнікаў «Беларусбанк» распрацаваў пакет паслуг «Крок насустрач».

Банкам рэалізаваны сэрвіс па выдачы наяўных грошай трымальнікам картак у арганізацыях гандлю (сэрвісу).

«Беларусбанк» сумесна з партнёрам – страхавой кампаніяй «Прамтрансінвест» прапануюць страхоўкі ад каранавіруса для дзяцей і дарослых — «З клопатам пра дзяцей» і «З клопатам пра Вас».

«Беларусбанк» іАТ «Расэксімбанк» падпісалі рамачнае крэдытнае пагадненне.

«Беларусбанк» прэзентаваў інавацыйны праект «Глядзі і праходзь». Унікальны сэрвіс дазваляе аплачваць праезд у метро з дапамогай тэхналогіі распазнавання твару.

Кліентам «Беларусбанка» першым у краіне стаў даступны сэрвіс Кашалёк Pay.

«Беларусбанк» і БелГПП падпісалі Мемарандум аб сумесных дзеяннях па падтрымцы беларускага экспарту на 2020 – 2021 гады.

Паміж «Беларусбанкам» і Кітайска-Беларускім індустрыяльным паркам «Вялікі камень» з мэтай пашырэння партнёрства і развіцця малых навукова-тэхнічных інавацыйных прадпрыемстваў Беларусі падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве ў рамках праграмы «Іскра».

«Беларусбанк» пашырыў магчымасці па дыстанцыйным дэпазітарным абслугоўванні фізічных асоб. Цяпер для атрымання афіцыйных дакументаў дэпазітарыя ў дачыненні да каштоўных папер не патрабуецца наведванне банка.

«Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на суму 60 млн еўра.

«Беларусбанк» і швейцарскі банк UBS Switzerland AG фінансуюць куплю электрацягнікоў Stadler для БелЧыгункі коштам больш за 90 млн еўра.

«Беларусбанк» прапануе новую страхавую праграму «Стоп-COVID».

Трымальнікам картак Visa «Беларусбанка» стаў даступны плацежны сэрвіс Fitbit Pay. Ён дазваляе ажыццяўляць пакупкі з дапамогай смарт-гадзіннікаў і фітнес-трэкераў Fitbit без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона.

Сэрвіс TIX, укаранёны «Беларусбанкам» сумесна з кампаніяй «Сістэмныя тэхналогіі» і прадпрыемтсвам «Мінсктранс», стаў даступны ва ўсім наземным грамадскім транспарце Мінска.

Garmin Pay цяпер даступны для трымальнікаў картак Mastercard «Беларусбанка».

Трымальнікі картак Mastercard, Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка» могуць дадаваць сваю плацежную картку ў плацежны сэрвіс Fitbit Pay.

Трымальнікі плацежных картак Mastercard «Беларусбанка» аднымі з першых у краіне атрымалі магчымасць расплачвацца за пакупкі з дапамогай фітнес-бранзалета Mi Smart Band 4 NFC.

«Беларусбанк» распрацаваў новы пакет паслуг для карпаратыўных кліентаў «Капітал no limit». Яго могуць падключыць кампаніі, якія налічваюць больш за 100 супрацоўнікаў, калі яны ўпершыню адкрываюць рахунак у «Беларусбанку».

У «Беларусбанку» сталі даступнымі новыя анлайн-дэпазіты для карпаратыўных кліентаў у замежнай валюце – адзыўны і безадзыўны «Аддалены дэпазіт».

У Інтэрнэт-банкінгу «Беларусбанка» стаў даступны анлайн-сэрвіс па падаўжэнні тэрміну дзеяння плацежнай карткі.

У Беларусі пачаў працаваць першы легальны сэрвіс па абмене крыптавалют: з лістапада «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць трымальнікам плацежных карт Visa папаўняць кашалькі для далейшай куплі і продажу крыптавалюты.

«Беларусбанк» стаў пераможцам прэміі ў галіне маркетынгу Effie Awards 2020: у намінацыі «Банкаўскія, фінансавыя і страхавыя паслугі» банк узяў серабро за праект «Крэатыўны Мост», а таксама разам з партнёрам Mastercard атрымалі бронзу ў катэгорыі «Кампаніі з кароткатэрміновым эфектам» за праект «Пакупкі ў выгадным свеце».

Выданне Global Finance абвясціла пераможцаў 21-й штогадовай прэміі «Найлепшыя ў свеце фінансавыя ўстановы па ажыццяўленні валютна-абменных аперацый»: «Беларусбанк» быў выбраны найлепшай фінансавай установай у Беларусі па валютна-абменных аперацыях на 2020 год.

Міжнароднае выданне Тhе Banker прызнала «Беларусбанк» банкам года 2020 у Беларусі.

«Беларусбанк» запусціў комплексны прадукт «Дзіцячы», які ўключае ў сябе ўклад, плацежную картку і страхоўку.

«Беларусбанк» стаў пераможцам міжнароднага фестывалю-конкурсу «Выбар года 2020» у намінацыі «Банк». Гэта 13-ы медаль банка ў гэтым конкурсе.

«Беларусбанк» укараніў новую лінейку адзыўных і безадзыўных анлайн-дэпазітаў для фізічных асоб з шырокім пералікам тэрмінаў захоўвання і валюты зберэнняў «Беларусбанк-анл@йн».

«Беларусбанк» рэалізаваў сэрвіс «On-line ліміты»: цяпер кліенты могуць самастойна ўстанаўліваць і змяняць індывідуальныя абмежаванні на ажыццяўленне аперацый з плацежнымі карткамі.

«Беларусбанк» пагасіў сіндыкаваны крэдыт у памеры 151 млн еўра.

2021 год

Па выніках 2020 года «Беларусбанк» павялічыў долю на рынку крэдытавання нерухомасці да 66%. У рамках Указа № 240 заключана больш за 15 тыс дагавораў на агульную суму звыш 900 млн рублёў.

За 2020 год Кантакт-цэнтр «Беларусбанка» (сэрвіс 147) прыняў 1,5 мільёна званкоў, адказаў на 34 тыс электронных пісем, правёў больш за 83 тыс дыялогаў у анлайн-чаце, а віртуальны кансультант Злата пракансультавала больш за 260 тыс кліентаў. У ліку важных дасягненняў падраздзялення таксама пацвярджэнне адпаведнасці Кантакт-цэнтра патрабаванням стандарта ISO 18295 па выніках аўдыту Міжнароднага Інстытута сертыфікацыі кантактных цэнтраў.

«Беларусбанк» першым у краіне акрэдытаваны на ажыццяўленне дзейнасці спецыялізаванага дэпазітарыя інвестыцыйных фондаў. У рамках комплекснага падыходу да абслугоўвання паевых інвестыцыйных фондаў дэпазітарыем банка распрацавана новая паслуга – укараненне рэестраў уладальнікаў інвестыцыйных паёў.

«Беларусбанк» укараніў новы сэрвіс «Кіраванне якасцю абслугоўвання», у рамках якога карпаратыўныя кліенты могуць даць водгук аб узаемадзеянні з супрацоўнікамі банка, ацаніць прадукты і паслугі, прапанаваць банку сваю ідэю, а таксама стаць тайным пакупніком.

Трымальнікам картак Visa «Беларусбанка» стаў даступны плацежны сэрвіс Кашалёк Pay.

«Беларусбанк» стаў уладальнікам узнагарод прэміі «Народная марка» ў трох намінацыях: «Банк і яго банкаўскі прадукт», «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне» і «Карта растэрміноўкі».

«Беларусбанк» атрымаў перамогу ў катэгорыі «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне» спажывецкай намінацыі на конкурсе «Брэнд года-2020».

У «Беларусбанку» з’явіўся новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў.

«Беларусбанк» аказаў падтрымку «Белкамунмашу» ў пастаўках беларускіх тралейбусаў у Боснію і Герцэгавіну. Кошт кантракта склаў больш за 14 млн еўра.

«Беларусбанк» аказаў падтрымку БелАЗу ў пастаўках 96 адзінак тэхнікі ў Індыю: у супрацоўніцтве з замежнымі партнёрамі банк арганізаваў складана структураваныя здзелкі па выпуску гарантый на карысць індыйскай кампаніі Coal India Limited на суму каля 40 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

«Беларусбанк» стаў партнёрам новай крыптабіржы BYNEX, якая дазваляе працаваць з Bitcoin і Ethereum. Дзякуючы супрацоўніцтву банка і кампаніі «ЕРПБЕЛ», якая распрацавала платформу для біржы, ігракі могуць уводзіць і выводзіць фіятную валюту (беларускія рублі і долары ЗША) з самай нізкай камісіяй, выкарыстоўваючы плацежную картку Visa.

«Беларусбанк» рэалізаваў магчымасць анлайн-запісу праз сайт belarusbank.by на абслугоўванне да спецыялістаў больш чым у 480 падраздзяленнях банка.

«Беларусбанк» прэзентаваў новы картачны клуб «Свае» для юрыдычных асоб. Карта клуба можа выконваць не толькі плацежныя функцыі, але і выкарыстоўвацца як пропуск у арганізацыю або на прадпрыемства.

Больш за 80 тыс картак клуба «Лэдзі» было выпушчана за год яго існавання.

Даччыная аўдытарская і кансалтынгавая кампанія банка ААТ «АСБ Кансалт» паспяхова прайшла атэстацыю і атрымала міжнародны сертыфікат якасці ISO 9001:2015.

Па выніках працы за 2020 год «Беларусбанк» удастоены ўзнагароды STP Quality Award 2020 аднаго з найбуйнейшых еўрапейскіх фінансавых інстытутаў Raiffeisen Bank International AG (Аўстрыя) за высокую якасць афармлення і выканання банкам патрабаванняў па фармаціраванні міжнародных плацяжоў.

«Беларусбанк» запусціў новую паслугу страхавання рызык укладчыкаў «Даход пад абаронай».

«Беларусбанк» атрымаў узнагароды прэміі «Банк года-2020»: перамог у намінацыі «Здзелка года» і стаў прызёрам у намінацыях «Інвестыцыйны банк», «Найлепшы банк сярод буйных», «Банк з нацыянальным капіталам», «Лідар крэдытавання». Акрамя таго, па выніках інтэрнэт-галасавання ў «Беларусбанка» другое месца. Таксама адзін з партнёраў прэміі – «Лабараторыя Касперскага» – вылучыла банк у ліку лаўрэатаў намінацыі «Інфармацыйная бяспека».

Для арганізацый гандлю і сэрвісу «Беларусбанк» рэалізаваў магчымасць падключэння да эквайрынгавай сеткі банка праграмнай касы – інавацыйнага ўстройства, якое сумяшчае ў сабе функцыянал POS-тэрмінала, касавага апарата і сродку кантролю падатковых органаў або сродкі кантролю аператара.

Дзякуючы адкрыццю ААТ «ААБ Беларусбанк» мультывалютных рахункаў у Міждзяржаўным банку (Масква, Расія) беларусы, якія пражываюць у краінах ЕАЭС і Малдове, могуць атрымліваць пенсіі ў валюце краіны пражывання.

Часопіс Global Finance абвясціў пераможцаў 9-й штогадовай прэміі «Наватары 2021»: «Беларусбанк» стаў наватарам 2021 года ў сферы плацяжоў, рэалізаваўшы сэрвіс «Глядзі і праходзь».

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch Ratings пацвердзіла рэйтынгі «Беларусбанка»: доўгатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце на ўзроўні B, прагноз – негатыўны; кароткатэрміновы рэйтынг дэфолта эмітэнта ў замежнай валюце на ўзроўні B; рэйтынг устойлівасці на ўзроўні b-; рэйтынг падтрымкі на ўзроўні 4; узровень падтрымкі доўгатэрміновага рэйтынгу на ўзроўні B.

«Беларусбанк» аказаў падтрымку БелАЗу ў пастаўках 77 кар’ерных самазвалаў у Індыю. Адпаведныя гарантыі на суму каля 23 млн долараў ЗША былі выпушчаны на карысць індыйскай кампаніі South Eastern Coalfields Limited.

«Беларусбанк» паспрацаваў новы сэрвіс па анлайн-афармленні паручыцельства для атрымання спажывецкага крэдыту.

«Беларусбанк» запусціў новы ўнікальны прадукт – праграму добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў і захворванняў для ўсёй сям’і без пазначэння застрахаваных асоб у дагаворы «З клопатам пра блізкіх».

ААТ «ААБ Беларусбанк» і ПАТ «Маскоўскі крэдытны банк» падпісалі пагадненне аб супрацоўніцтве.

У лінейцы ўкладаў «Беларусбанка» з’явіўся новы безадзыўны дэпазіт «Летні брыз».

«Беларусбанк», Mastercard і кампанія Assist першымі ў краіне рэалізавалі новы сэрвіс для бяспекі плацяжоў – карыстальнікам стала даступна тэхналогія такенізацыі MDES for Merchants (М4М).

Міжнародны часопіс World Finance падвёў вынікі сваёй штогадовай прэміі Banking Awards 2021: «Беларусбанк» перамог у намінацыі «Найлепшы рознічны банк».

«Беларусбанк» сумесна з правайдарам электронных плацяжоў Assist укаранілі тэхналогію Visa Token Service (VTS) глабальнай кампаніі плацежных тэхналогій Visa.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла доўгатэрміновы і кароткатэрміновы крэдытныя рэйтынгі ААТ «ААБ Беларусбанк» на ўзроўні В/В. Прагноз змянення рэйтынгаў – негатыўны.

«Беларусбанк» запусціў дастаўку плацежных карт поштай. Новы сэрвіс даступны кліентам, якія афармляюць картку ў аддзяленнях банка пры ўмове самастойнага атрымання ПІН-кода ў інфакіёску, Інтэрнэт-банкінгу або М-банкінгу.

«Беларусбанк» запусціў новы картачный клуб «Z-клас» для кліентаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў.

2022 год

Банкаматы «Беларусбанка» абсталявалі бескантактавай тэхналогіяй Contactless. Гэта значыць, што глядзець баланс і здымаць наяўныя грошы цяпер можна не ўстаўляючы карту ў картапрыёмнік. У банку налічваецца 314 банкаматаў, абсталяваных счытвацелем бескантактавых карт, з іх 117 размешчаны ў Мінску.

Шмат гісторыі і беларускіх матываў. “Беларусбанк” запусціў іміджавую кампанію да свайго 100-годдзя. Яе слоган «100 год. Заўсёды побач. Побач з кожным».

«Беларусбанк» атрымаў перамогу ў дзвюх катэгорыях спажывецкай намінацыі на конкурсе «Брэнд года-2021». Залаты медаль конкурса найбуйнейшы банк краіны атрымаў і ў катэгорыі «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне».

«Беларусбанк» накіруе 2,3 млрд рублёў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу ў 2022 годзе.

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва S&P Global Ratings пацвердзіла крэдытныя рэйтынгі «Беларусбанка» на ўзроўні В/В пасля абнаўлення крытэрыяў прысваення рэйтынгаў фінансавым арганізацыям. Прагноз змянення рэйтынгаў захаваны як «Негатаўны». Агенцтва падкрэсліла лідзіруючыя бізнес-пазіцыі «Беларусбанка» на ўнутраным рынку, як перавагу ў параўнанні з бізнес-пазіцыямі супаставімых беларускіх банкаў.

Банк запусціў віртуальную картку БЕЛКАРТ-ПРЭМІУМ. Карта выпускаецца бясплатна ў беларускіх рублях тэрмінам на 5 гадоў.

У карпаратыўных кліентаў банка з’явілася магчымасць зарэзерваваць нумар рахунку як у беларускіх рублях, так і ў замежнай валюце ў рэжыме анлайн. Зарэзерваваны нумар рахунку можна адразу адлюстроўваць у дагаворах з контрагентамі, ён не зменіцца пасля адкрыцця ў банку.

«Беларусбанк» у якасці генеральнага партнёра ўзнагародзіў двух удзельнікаў праекта «100 ідэй для Беларусі».

З 1 сакавіка ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.09.2021 № 363 «Аб бягучым (разліковым) банкаўскім рахунку фізічнай асобы з базавымі ўмовамі абслугоўвання» ААТ «ААБ Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць адкрываць бягучыя (разліковыя) рахункі з базавымі ўмовамі абслугоўвання.

Стартаваў выпуск новай карткі БЕЛКАРТ-КАРПАРАТЫЎНАЯ.

Банк увёў дадатковыя меры па падтрымцы крэдытаатрымальнікаў. Сярод іх адтэрміноўкі плацяжоў і адсутнасць штрафаў.

Банк запусціў новыя карты БЕЛКАРТ з мані-бэкам і іншымі перавагамі: Ізі-карту і #можнаўсё. Аперацыі па гэтых картках даступныя не толькі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

«Беларусбанк» выступіў стратэгічным партнёрам VII Тыдня беларускага прадпрымальніцтва.

«Беларусбанк» прэзентаваў кнігу аб гісторыі банкаўскай сістэмы «Банкі Беларусі», прымеркаваную да стагоддзя банка. Кніга выдадзена ў рамках сумеснага праекта «Бацькаўшчына» Міністэрства інфармацыі і лаўрэата прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» Уладзіміра Лахадзедава.

Банк запусціў прома-сайт да свайго 100-годдзя.

У гонар свайго 100-годдзя Беларусбанк запускае абноўленую калекцыю дызайнаў картак. Першая ў чарзе – картка Клуба «Лэдзі», выкананая ў канцэпцыі славянскай міфалогіі. На ёй намалявана багіня Макош.

Беларусбанк аўтаматычна падаўжае дзеянне картак, чый тэрмін заканчваецца ў перыяд з 31 мая 2022 (05/22) па 31 снежня 2022 (12/22). Кліенты змогуць карыстацца імі да 31 студзеня 2024 года ўключна без іх фізічнага перавыпуску.

У рамках штогадовай банкаўскай прэміі «Банк года» першае месца ў намінацыі «Банк з найлепшым SEO» заняў Беларусбанк. За адкрытасць, гібкасць у супрацоўніцтве, уклад у крыптаіндустрыю Беларусі найбуйнейшы банк краіны стаў прызёрам у намінацыях «Крыптафрэндлі банк», а таксама «Банк будучыні» і інтэрнэт-галасаванні. Па выніках інтэрнэт-галасавання на сайце прэміі «Банк года» афіцыйным тварам прэміі стала Алеся Лебедзь з Гродзенскага абласнога ўпраўлення №400 Беларусбанка.

У рамках партнёрскага супрацоўніцтва з Асацыяцыяй «Беларуская федэрацыя футбола» Беларусбанк арганізаваў актыўнасці для выхаванцаў дамоў сямейнага тыпу. 31 дзіця наведала Нацыянальны алімпійскі стадыён «Дынама», дзе праходзіў Кубак Беларусі па футболе.

Беларусбанк і Амонатбонк абмеркавалі перспектывы супрацоўніцтва.

Банк выступіў партнёрам традыцыйнага дабрачыннага заплыву «Blue Dragon Race».

Пакеты паслуг для кліентаў – юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў дапоўнены паслугай па адкрыцці аднаго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ў замежнай валюце.

Трымальнікі карт БЕЛКАРТ Беларусбанка атрымалі магчымасць карыстацца плацежным сэрвісам БЕЛКАРТ Pay.

Да сэрвісу па выдачы наяўных грошай трымальнікам карт ужо падключыліся 2 000 кропак продажу па ўсёй краіне. Гэту паслугу банк прапанаваў кліентам два гады таму і за гэты час было праведзена каля 75 000 аперацый па выдачы наяўных грошай на агульную суму больш за 5,3 млн рублёў.

Дэлегацыя Беларусбанка прыняла ўдзел у пасяджэнні Міжбанкаўскага аб’яднання ШАС у Ташкенце. Кіраўнік дэлегацыі Беларусбанка, першы намеснік старшыні праўлення Аляксандр Паліўка у ходзе выступлення адзначыў адназначную падтрымку банкам усіх ініцыятыў аб’яднання і гатоўнасць садзеяння іх рэалізацыі.

ААТ "ААБ Беларусбанк" пагасіла Інтэрнэт-аблігацыі ўласнай эмісіі 222-га і 224-га выпускаў у сувязі з заканчэннем тэрміну іх абарачэння 29.08.2022 і прыступіла да размяшчэння новага 245-га выпуску бездакументарных аблігацый уласнай эмісіі (Інтэрнэт-аблігацый) наміналам 1 000 беларускіх рублёў са стаўкай даходу 16%.

Да свайго 100-годдзя ў рамках арт-праекта «Традыцыі дзеля будучыні» банк стварае серыю яркіх муралаў у гарадах Беларусі. Мастацкія роспісы ўжо з’явіліся ў Пінску, Мазыры, Полацку, Бабруйску, Віцебску, Лідзе, Гродне.

2023 год

За 2022 год Беларусбанк направил на поддержку малого и среднего бизнеса более Br4 млрд.

Банк принял участие в республиканской ежегодной благотворительной акции «Наши дети». За месяц представители крупнейшего банка посетили 260 учреждений в разных регионах страны и собрали на помощь детям около 78,5 тысячи рублей.

За 6 лет в рамках программы «Мост» выдано кредитных средств порядка Br4 миллиардов, из которых более Br1 миллиарда – субъектам МСБ.

5 000 точек продаж по всей стране подключились к сервису по выдаче наличных держателям карт.

Четыре представителя банка удостоены государственных наград. Председателю правления Виктору Ананичу присвоено звание «Заслуженный экономист Республики Беларусь».

У Беларусбанка три золота и ГРАН-ПРИ конкурса «Бренд года». Банк получил золотую медаль в потребительской номинации в категории «Банки». Золото крупнейшему банку страны присуждено и в категории «Дистанционное банковское обслуживание». По итогам 2022 года впервые банк удостоен золотой медали в номинации «Корпоративная устойчивость» в категории «ESG-лидер», а также наивысшей награды — ГРАН-ПРИ в номинации «Корпоративная устойчивость» в категории «ESG-лидер».

Беларусбанк и Банк развития Республики Беларусь подписали новое Генеральное соглашение о порядке взаимодействия в рамках финансирования субъектов малого и среднего предпринимательства.

Банк поддержал республиканский конкурс стартапов в сфере здравоохранения.

Банкоматы Беларусбанка появились на пяти станциях Минского метрополитена.

Держателям карт Беларусбанка стал доступен сервис Swoo Pay.

Банк запустил оплату QR-кодом в общественном транспорте Гродно.

10 тысяч белорусов приобрели автомобили Geely благодаря кредиту Беларусбанка, оформив кредиты на общую сумму 360 миллионов рублей.

Банк отмечен наградой на международном форуме «ТИБО». В категории «Банки, финансы, страхование, лизинг» номинации «Корпоративные интернет-ресурсы» Беларусбанк одержал первое место с представленной лендинговой страницей.

У Беларусбанка четыре награды премии «Банк года».

Накануне Международного дня защиты детей в Головном офисе состоялся форум «Я в кибербезопасности!». В информационно-развлекательном мероприятии поучаствовали более 100 школьников в возрасте от 8 до 17 лет.

Беларусбанк и Белкарт запустили мобильное приложение для детей MobiTeen.

С 1 июня во всех 110 автобусах Барановичей оплатить проезд стало проще – путем считывания QR-кода в приложении «M-Belarusbank».

Банк запустил переводы между физическими лицами в рамках системы мгновенных платежей.

Беларусбанк и Министерство экономики заключили соглашение о сотрудничестве и взаимодействии по стимулированию развития субъектов малого и среднего предпринимательства в регионах нашей страны.

Подарок ко Дню города: Беларусбанк передал автомобиль Бобруйской городской больнице скорой медицинской помощи.

Оплатить проезд в общественном транспорте по QR-коду сало возможным в Гомеле.

Беларусбанк вновь выступил генеральным партнером Blue Dragon Race –благотворительного заплыва на открытой воде, который прошел на Минском море.

С 12 июля Беларусбанк запускает новый продукт – карту «Шчодрая». Отличительной особенностью карты стали необычная бонусная программа лояльности в виде виртуального местечка «Шчодрае», магазины и заведения которого – партнеры бонусной программы.

Модернизированный Ипотечный офис открыли в Витебске.

Беларусбанк выступил генеральным спонсором II Игр стран СНГ, которые прошли с 4 по 14 августа.

5 500 точек продаж по всей стране подключились к сервису по выдаче наличных держателям карт.

Беларусбанк поддержал начинающую художницу со СМА Марию Прохорович и организовал её персональную выставку.

К проекту «Карта учащегося» Беларусбанка подключились 24 школы Борисова.

Беларусбанк и Белкарт устроили детям шоу-праздник на 1 сентября. Приуроченное ко Дню знаний мероприятие прошло возле «Борисов-Арены», его посетили более 5000 человек.

Держателям карт UnionPay Беларусбанка стал доступен сервис Huawei Pay.

Еще одним городом, в котором оплата проезда в транспорте доступна по QR-коду, стал Кобрин.

Банк подарил столице арт-объект «Оберег». Художественная роспись стала одиннадцатым арт-объектом в рамках проекта «Традыцыі дзеля будучыні», который Беларусбанк приурочил к 100-летнему юбилею.

Несколько сотен атлетов преодолели дистанции благотворительного ночного забега Belarusbank Museum Run.

Беларусбанк начал продажу золотых слитков предприятия «Кристалл».

Банк выступил генеральным партнером HR-конференции.

В Полесском университете открылась брендированная аудитория банка.

Беларусбанк запустил новый социальный проект. Уже у шести сельских школ появились современные автобусы.

Стали возможны денежные переводы в Российскую Федерацию с использованием системы мгновенных платежей (СМП).

При поддержке банка в Минске 22 ноября прошла конференция «На пути к устойчивому будущему: ESG вызов».

Картой учащегося Беларусбанка пользуются уже в 176 населенных пунктах.

Проект «Карта «Шчодрая» получил Гран-при и еще пять наград премии ADMA.

Рейтинговое агентство S&P Global Ratings повысило кредитные рейтинги Беларусбанка.

Банк провел серию демо-дней для женского бизнеса.

Беларусбанк получил сразу 3 награды премии «Народная марка».

Банк начал продажу серебряных инвестиционных монет «Славянка».

Благотворительная акция «Ёлка желаний» прошла в Головном офисе.

Беларусбанк провел благотворительный «Вертикальный забег».

26 декабря 2023 года Беларусбанку исполнился 101 год.

Детское мобильное приложение MobiTeen стало доступно в Google Play.

2024 год

Только в Беларусбанке возможно оформить кредит на отечественные товары со ставкой 4%. Поддерживая инициативу правительства Республики Беларусь по стимулированию розничной торговли товарами белорусских производителей, с 4 января банк запустил новый кредит на потребительские нужды «На родныя тавары».

За 2023 год банк направил на поддержку малого и среднего бизнеса более 3 млрд рублей.

Миллион оплат по QR-коду в транспорте только за январь: сервис по оплате проезда в транспорте доступен в 46 городах Беларуси.

Беларусбанк выступил генеральным партнером образовательно-деловой конференции WOMEN’S STYLE. Ивент для бизнесвумен собрал 400 прекрасных леди.

В список партнеров кредита «На родныя тавары» включили еще больше производителей мебели.

К проекту «Карта учащегося» присоединились: 109 городов, включая Брест, Витебск, Гомель, Гродно и Могилев; 36 поселков городского типа, а также 115 сельских населенных пунктов.

Точки продаж продолжают подключаться к сервису по выдаче наличных. С момента внедрения сервиса проведено более 315 000 операций на общую сумму 22 млн рублей.

По почте: платежную карту возможно оформить в приложении «M-Belarusbank» с доставкой на дом.

«Запусти сердце»: Беларусбанк оказал спонсорскую помощь 16 колледжам страны, благодаря которому около 20 тысяч школьников прошли курс сердечно-легочной реанимации и получили навыки оказания первой помощи.

Банк стал стратегическим партнером XXI Ассамблеи деловых кругов.

Беларусбанк учредил специальные призы для победителей конкурса «Перспективные белорусские бренды».

Комплексный продукт для премиального сегмента Клуб «Персона» выступил генеральным партнером IV закрытого гольф-турнира среди любителей Minsk Golf Invitational 2024.

С 1 июня банк запустил «Бесконечную карту». Клиенты могут самостоятельно выбирать карту и определять грейс-период по кредиту.

За учебный год «Карта учащегося» охватила 853 школы и 96 тысяч школьников страны.

Беларусбанк устроил праздник для воспитанников детских домов семейного типа: почти 100 ребят со всей страны вместе с родителями-воспитателями приехали на футбольный матч на стадионе «Динамо».

Статистика: каждый второй пенсионер страны получает пенсию в Беларусбанке.

Банк подарил Пинску спецавтомобиль в рамках праздничных мероприятий, посвященных Дню медицинского работника.

Лимиты переводов по СМП увеличились в два раза.

Детское приложение MobiTeen отмечено наградой на Clever Product Demo Day.

Более сотни человек переплыли Минское море и помогли ребенку. В седьмой раз любители и профессионалы встретились на благотворительном заплыве на открытой воде Blue Dragon Race, генеральным партнером которого традиционно выступил Беларусбанк.

Третий благотворительный трейл-забег Belarusbank Museum Run состоялся в ночь с 6 на 7 июля на территории Белорусского государственного музея народной архитектуры и быта.

«Адчуванне Радзімы» в Мостах. Беларусбанк презентовал свой двенадцатый мурал в рамках проекта «Традыцыі дзеля будучыні».

Первая белорусская женщина-космонавт побывала в гостях у Беларусбанка и стала обладательницей платежной карты Клуба «Персона».

С начала года Беларусбанк направил на поддержку малого и среднего бизнеса более 2,2 млрд рублей.