Інтэрнэт-банкінг

Забыў пароль або як можна разблакіраваць доступ у сістэму «Інтэрнэт-банкінг»?

У выпадку, калі блакіроўка адбылася ў выніку трохразовага няправільнага ўвядзення аўтарызацыйных даных, Вы можаце скарыстацца паслугамі «Разблакіраваць па СМС», «Забылі пароль?» або звярнуцца з просьбай аб разблакіроўцы да аператара Кантакт-цэнтра па тэлефоне 147 (па буднях з 08:30 да 21:00*, па выхадных з 09:00 да 18:00*, *акрамя святочных дзён), а таксама з дапамогай сэрвісу «Анлайн-кансультант» (па буднях з 9:00 да 20:00). Вы павінны паведаміць работніку банка прозвішча, імя, імя па бацьку, імя карыстальніка і кодавае слова, пазначанае Вамі пры рэгістрацыі ў анкеце-заяве.

Адначасова пры змене пароля з выкарыстаннем паслугі «Забылі пароль?» адбываецца разблакіроўка ўліковага запісу.

parol

Пасля націскання на кнопку «Забылі пароль?» ад адрасата kod.ASB.BY накіроўваецца СМС-код на нумар тэлефона, пазначаны ў асабістых даных карыстальніка сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», з тэкстам:

Прыклад:

code-asb

(4 сімвалы; могуць быць як лічбавыя, так і літарныя).

Атрыманы СМС-код уводзіцца ў адпаведнае поле і націскаецца кнопка «Прадоўжыць».

image003

Наступным крокам запытваецца ўвесці кодавае слова без уліку рэгістратара (вялікія, малыя літары няважна) – «Прадоўжыць».

*Пасля слоў «Увядзіце кодавае слова», а таксама ў полі для ўводу адказу адлюстроўваецца сакрэтнае пытанне, пазначанае кліентам у анкеце-заяве.

codeword

Пасля карэктнага ўводу кодавага слова сістэма прапануе ажыццявіць змену пароля ў адпаведнасці з патрабаваннямі, якія прад’яўляюцца да пароля.

*Ці можна ўвесці раней дзеючы пароль.

image005

Пасля выканання ўсіх патрабаванняў і стварэння новага пароля, ажыццяўляецца разблакіроўка ўліковага запісу і прапануецца стандартны ўваход у сістэму.

Разблакіроўка сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» з выкарыстаннем функцыі «Разблакіраваць па СМС»

Пры няправільным трохразовым уводзе пароля, кода з карты кодаў, аднаразовага СМС-кода ўліковы запіс у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» блакіруецца. У выпадку, калі ў кліента падключана паслуга «Разблакіроўка па СМС» на нумар тэлефона, які зарэгістраваны ў раздзеле «Мой профіль», то пасля блакіроўкі адразу высылаецца СМС-код ад адрасата kod.ASB.BY са зместам:

Прыклад:

code-asb

Для разблакіроўкі націснуць «Разблакіраваць па СМС» і запоўніць палі:

  • лагін
  • пароль
  • кодавае слова
  • код з СМС

Далей націскаецца «Разблакіраваць па СМС».

*Пасля правільнага ўводу лагіна і пароля даступна спасылка «Нагадаць сакрэтнае пытанне», пры націсканні на якую кліенту адлюстроўваецца сакрэтнае пытанне, пазначанае ў анкеце-заяве. Калі кліент памятае сакрэтнае пытанне, то можна адразу ўводзіць адказ у адпаведнае поле.

У выпадку, калі СМС не прыйшло, то трэба націснуць «Паўтарыць СМС».

bloke

У выпадку, калі кліенту не паступаюць СМС-паведамленні або не ўяўляецца магчымым скарыстацца сэрвісамі «Разблакіраваць па СМС» або «Забылі пароль?», то кліент можа звярнуцца ў любую ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», з дакументам, які сведчыць асобу, для аднаўлення доступу да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг» і змены персанальных даных (пры неабходнасці).

Калі неабходна заблакіраваць сістэму «Інтэрнэт-банкінг», то можна тры разы запар няправільна ўвесці даныя для ўваходу (лагін/пароль/код з карты кодаў/аднаразовы смс-код).

Дзе і як можна падключыць паслугу «Інтэрнэт-банкінг»?

Для падключэння паслугі «Інтэрнэт-банкінг» Вы можаце звярнуцца непасрэдна ва ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», або запоўніць рэгістрацыйную форму на сайце банка https://ibank.asb.by/, выкарыстоўваючы сэрвіс «Online рэгістрацыя» сістэмы «Інтэрнэт-банкінг», а таксама прайсці рэгістрацыю з выкарыстаннем уліковага запісу Міжбанкаўскай сістэмы ідэнтыфікацыі (гэты від рэгістрацыі часова прыпынены банкам).

Рэгістрацыя ва ўстанове банка

  1. Звярнуцца ў ЦКА Галаўнога офіса, абласное (Мінскае) упраўленне, Цэнтр банкаўскіх паслуг або аддзяленне ААТ «ААБ Беларусбанк» (далей установа банка) з дакументам, які сведчыць асобу, і банкаўскай плацежнай карткай, эмітаванай банкам (далей картка)»;
  2. Паведаміць адказнаму выканаўцу СМС-код, атрыманы на нумар мабільнага тэлефона;
  3. Падпісаць Анкету-заяву на банкаўскае абслугоўванне кліента з выкарыстаннем сістэмы «Інтэрнэт-банкінг»;
  4. Атрымаць Імя карыстальніка (login), пароль (password).

Online рэгістрацыя

Пры запаўненні Анкеты-заявы з дапамогай сэрвісу «Online рэгістрацыя» на web-сайце банка Вам неабходона падаць заяўку на online рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» ААТ «ААБ Беларусбанк» з дапамогай сеткі Інтэрнэт на web-сайце банка (https://ibank.asb.by/wps/portal/ibank/Home/ibreg).

Рэгістрацыя з выкарыстаннем уліковага запісу МСІ

  1. Для аўтарызацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» кліенту неабходна прайсці рэгістрацыю ў Міжбанкаўскай сістэме ідэнтыфікацыі (далей МСІ) і выбраць функцыю «Зарэгістравацца»;
  2. Пасля паспяховай ідэнтыфікацыі кліента ў МСІ прайсці рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг». Для рэгістрацыі ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» кліенту неабходна выбраць тып аўтэнтыфікацыі «Аднаразовы СМС-код» і націснуць кнопку «Уваход праз МСІ»;
  3. Далей сістэма прапануе кліенту ўвесці даныя аўтарызацыі ў МСІ (раней атрыманыя пры рэгістрацыі ў МСІ);
  4. Пасля паспяховай працэдуры рэгістрацыі кліенту прадастаўляецца доступ да сістэмы «Інтэрнэт-банкінг».

Як у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» падключыць/адключыць магчымасць атрымання выпіскі аб стане рахунку па электроннай пошце (e-mail)?

«Рахункі» → «Рахункі з карткай» → «Заяўкі на афармленне карткі/Дадатковыя паслугі» →Паслугі → «Выпіска па рахунку».

Як змяніць пароль на ўваход у сістэму «Інтэрнэт-банкінг»?

Для змены пароля ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» неабходна зайсці ў раздзел «Мой профіль» → «Змена пароля». У адкрытым дыялогавым акне запоўніць адпаведныя палі і націснуць кнопку «Змяніць пароль».

Патрабаванні, якія прад’яўляюцца да пароля для ўваходу ў сістэму:

  1. Пароль павінен утрымліваць толькі лацінскія літары (малыя і вялікія) і лічбы;
  2. Пароль павінен утрымліваць не менш за 8 і не больў за 12 сімвалаў;
  3. Пароль павінен утрымліваць хаця б адну прапісную і хаця б адну малую літару, а таксама хаця б адну лічбу;
  4. Пароль не можа ўтрымліваць тры запар ідучыя аднолькавыя сімвалы.
  5. Пароль павінен утрымліваць хаця б адзін спецсімвал (@ - сабака; # - рашотка; $ - долар; % - працэнт).

Таксама змяніць пароль на ўваход  у сістэму «Інтэрнэт-банкінг» Вы можаце пры асабістым звароце ва ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», з дакументам, які сведчыць асобу, або скарыстаўшыся паслугай «Забылі пароль?».

Ці змяніўся нумар мабільнага тэлефона.

Для рэдагавання нумару мабільнага тэлефона Вам неабходна звярнуцца ў любую ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», з дакументам, які сведчыць асобу.

Пры online рэгістрацыі піша аб несупадзенні асабістых даных?

Калі пры падачы заяўкі на online рэгістрацыю ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг» выдаецца памылка, то Вам неабходна пераправерыць даныя, якія ўводзяцца, і калі Вы ўпэўнены ў іх правільнасці, звярнуцца ў любую ўстанову банка з дакументам, які сведчыць асобу, для карэкціроўкі даных, якія захоўваюцца ў банку.

Адкрыццё дэпазіту ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

Для адкрыцця дэпазіту Вам неабходна на галоўнай старонцы выбраць раздзел «Рахункі» → «Дэпазіты (уклады)» → «Адкрыццё інтэрнэт-дэпазіту», з прапанаванага спісу выбраць від дэпазітнага рахунку і націснуць кнопку «Адкрыць дэпазіт», далей азнаёміцца з публічнай афертай на заключэнне дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу «Інтэрнэт-дэпазіт» і націснуць кнопку «Я прымаю ўмовы пагаднення», выбраць картку, з якой будуць спісаны грашовыя сродкі для адкрыцця дэпазіту і націснуць кнопку «Прадоўжыць». У адкрыўшымся дыялогавым акне праверыць усе даныя і націснуць кнопку «Я пацвярджаю адкрыццё рахунку».

Для афармлення новай лінейкі анлайн-дэпазітаў неабходна выбраць раздзел «Рахункі» → «Дэпазіты анл@йн» → «Адкрыццё анл@йн-дэпазіту», з прапанаванага спісу выбраць від дэпазітнага рахунку і націснуць кнопку «Адкрыць дэпазіт».

Адкрыццё крэдыту ў сістэме «Інтэрнэт-банкінг»

Для адкрыцця дэпазіту Вам неабходна на галоўнай старонцы выбраць раздзел «Рахункі» → «Дэпазіты (уклады)» → «Адкрыццё Анл@йн-дэпазіту».

З прапанаванага спісу выбраць анл@йн-дэпазіт (пры націсканні на значок «i» можна азнаёміцца з кароткімі ўмовамі па анл@йн-дэпазіце). Пры неабходнасці можна скарыстацца формай фільтрацыі ўверсе: тып анл@йн-дэпазіту «адзыўны/безадзыўны», валюта анл@йн-дэпазіту «BYN, EUR, RUB, USD», тэрмін анл@йн-дэпазіту, від выплаты працэнтаў. Праставіць адзнаку «Так/Не» - ці маеце Вы прыкметы прыналежнасці да ЗША ў рамках FATCA (з мэтай выканання патрабаванняў Закона ЗША аб падатковым кантролі рахункаў у замежных фінансавых установах (FATCA)) і націснуць кнопку «Прадоўжыць».

Выбраць картку, з якой будуць спісаны грашовыя сродкі для адкрыцця дэпазіту, а таксама рахунак для пералічэння працэнтаў і/або астатку ўкладу і націснуць кнопку «Прадоўжыць». Азнаёміцца з умовамі дагавору тэрміновага банкаўскага ўкладу (Публічная аферта) і націснуць кнопку «Прымаю ўмовы пагаднення».

Праверыць інфармацыю па анл@йн-дэпазіце і ў выпадку яе дакладнасці пацвердзіць адкрыццё дэпазіту націсканнем кнопкі «Адкрыць дэпазіт».

Забылі імя карыстальніка (login)

Калі Вы забылі імя карыстальніка (login), а таксама рэгістр яго ўвядзення (вялікія/малыя літары), звярніцеся да аператара Кантакт-цэнтра па тэлефоне 147 (па буднях з 08:30 да 21:00*, па выхадных з 09:00 да 18:00*, *акрамя святочных дзён) і паведаміце свае ідэнтыфікацыйныя даныя:

  • пашпартныя даныя (прозвішча, імя, імя па бацьку, ідэнтыфікацыйны нумар);
  • кодавае слова (адказ на сакрэтнае пытанне), пазначанае пры рэгістрацыі.

Або звярнуцца ў любую ўстанову банка, якая працуе з сістэмай «Інтэрнэт-банкінг», з дакументам, які сведчыць асобу.