Ліцэнзіі

Адкрытае акцыянернае таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк" зарэгістравана ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў 27.10.1995 за нумарам - 100325912.

ААТ "ААБ Беларусбанк" - буйнейшая ўніверсальная фінансава-крэдытная ўстанова краіны, якая прапануе сваім кліентам больш за 100 відаў банкаўскіх паслуг і прадуктаў, у тым ліку па разлікова-касавым абслугоўванні, крэдытаванні, дэпазітных аперацыях, лізінгу, факторынгу, інкасацыі, міжнародных і міжбанкаўскіх разліках , валютна-абменных і канверсійных аперацыях, аперацыях з банкаўскімі картамі, кансалтынгавыя і дэпазітарныя паслугі.

ААТ "ААБ Беларусбанк" здзяйсняе сваю дзейнасць на ападставе наступных ліцэнзій:

Ліцэнзія на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці № 1 ад 29.01.2024 г.,
выдадзеная Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.
pdf

Выдадзена на ажыццяўленне наступных банкаўскіх аперацый:

  1. прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты);
  2. размяшчэнне прыцягнутых грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб на рахункі і ва ўклады (дэпазіты) ад свайго імя і за свой кошт на ўмовах зваротнасці, платнасці і тэрміновасці (у тым ліку прадастаўленне крэдытаў);
  3. адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  4. адкрыццё і вядзенне рахункаў у каштоўных металах;
  5. ажыццяўленне разліковага і банкаўскага касавага абслугоўвання фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-рэспандэнтаў;
  6. валютна-абменныя аперацыі;
  7. купля-продаж каштоўных металаў і каштоўных камянёў у выпадках, прадугледжаных Нацыянальным банкам;
  8. прыцягненне і размяшчэнне каштоўных металаў ва ўклады (дэпазіты) фізічных і юрыдычных асоб;
  9. выдача банкаўскіх гарантый і іншыя аперацыі з банкаўскімі гарантыямі;
  10. давернае кіраванне грашовымі сродкамі па дагаворы давернага кіравання грашовымі сродкамі;
  11. эмісія банкаўскіх плацежных картак і іншых плацежных інструментаў, якія патрабуюць адкрыцця і вядзення рахункаў і правядзення разліковых аперацый па плацяжах, прынятых пры выкарыстанні такіх плацежных інструментаў;
  12. выдача каштоўных папер, якія пацвярджаюць прыцягненне грашовых сродкаў ва ўклады (дэпазіты) і размяшчэнне іх на рахункі;
  13. фінансаванне пад уступку грашовага патрабавання (факторынг);
  14. прадастаўленне фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў, якія ў іх знаходзяцца, для банкаўскага захоўвання дакументаў і каштоўнасцей (грашовых сродкаў, каштоўных папер, каштоўных металаў і каштоўных камянёў і інш.);
  15. разліковыя аперацыі.

Ліцэнзія на права ажыццяўлення прафесійнай і біржавы дзейнасці па каштоўных паперах № 02200/5200-1246-1089, выдадзеная Міністэрствам фінансаў Рэспублікі Беларусь 10.04.1996.