- Рэгістрацыя (суправаджэнне) валютных дагавораў карпаратыўных кліентаў на вэб-партале НБ РБ
- Агульны парадак ажыццяўлення валютных аперацый
- Знешнеэканамічная дзейнасць
- Валютна-абменныя аперацыі
- Замежная бязвыплатная дапамога
- Вопросы-ответы
Прававое рэгуляванне адносін у сферы валютнага рэгулявання і валютнага кантролю (далей - валютныя адносіны) грунтуецца на Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і ажыццяўляецца ў адпаведнасці з Законам ад 22.07.2003 г. №226-З «Аб валютным рэгуляванні і валютным кантролі» (далей – Закон), іншымі законамі, нарматыўнымі прававымі актамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і прынятымі ў адпаведнасці з імі органамі валютнага рэгулявання і валютнага кантролю актамі заканадаўства (далей - валютнае заканадаўства), а таксама міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь, міжнародна-прававымі актамі, якія складаюць права Еўразійскага эканамічнага саюза.
Дзеянне Закона распаўсюджваецца на рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў, якія праводзяць валютныя і валютна-абменныя аперацыі ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама на рэзідэнтаў, якія праводзяць валютныя аперацыі за межамі Рэспублікі Беларусь і валютна-абменныя аперацыі па рахунках, адкрытых у замежных банках. Законам устанаўліваюцца прававыя асновы валютнага рэгулявання і валютнага кантролю ў Рэспубліцы Беларусь, вызначаюцца асаблівасці дзяржаўнага рэгулявання валютных адносін, паўнамоцтвы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і дзяржаўных органаў у названай сферы дзейнасці, а таксама правы і абавязкі рэзідэнтаў, нерэзідэнтаў, паўнамоцтвы банкаў Рэспублікі Беларусь і адкрытага акцыянернага таварыства "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" (далей - Банк развіцця) пры правядзенні валютных аперацый.
Нацыянальны банк як орган валютнага рэгулявання пры правядзенні дзяржаўнай палітыкі ў сферы валютнага рэгулявання:
устанаўлівае парадак і выпадкі выкарыстання валютных каштоўнасцей пры правядзенні валютных аперацый рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі;
устанаўлівае парадак рэгістрацыі валютных дагавораў, пералік валютных аперацый, пры правядзенні якіх валютны дагавор належыць да рэгістрацыі, а таксама гранічны памер сумы абавязацельстваў па валютным дагаворы, пры перавышэнні якога валютны дагавор належыць да рэгістрацыі;
устанаўлівае парадак правядзення валютна-абменных аперацый на ўнутраным валютным рынку;
праводзіць маніторынг валютных аперацый, устанаўлівае парадак яго правядзення і выкарыстання яго даных.
Маніторынг валютных аперацый праводзіцца Нацыянальным банкам ва ўзаемадзеянні з банкамі Рэспублікі Беларусь, Банкам развіцця, Камітэтам дзяржаўнага кантролю, Дзяржаўным мытным камітэтам, іншымі рэспубліканскімі органамі дзяржаўнага кіравання.
ААТ «ААБ Беларусбанк», будучы адным з вядучых банкаў краіны, у рамках ускладзеных на банкі функцый ажыццяўляе комплекснае абслугоўванне карпаратыўных кліентаў у адпаведнасці з нормамі валютнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, забяспечваючы пры гэтым максімальна бяспечнае функцыянаванне сферы бізнесу кліента пры мінімальным узроўні рызыкі і выдаткаў як для банка, так і для кліента.
Спецыялісты высокага прафесійнага ўзроўню суправаджаюць усе этапы здзелкі, якая праводзіцца кліентам:
- праводзяць аналітычную работу з дакументамі (у т.л. праектамі дакументаў), якія прадугледжваюць правядзенне валютных аперацый;
- аказваюць паслугі па рэгістрацыі/суправаджэнні валютных дагавораў кліентаў на вэб-партале НБ РБ ;
- ажыццяўляюць міжнародныя і міжбанкаўскія разлікі ў замежнай валюце, у тым ліку ў форме дакументарных аперацый і інструментаў знешнегандлёвага фінансавання (акрэдытываў, гарантый, інкаса);
- праводзяць валютна-абменныя аперацыі на валютным рынку РБ, у т.л. аперацыі з безнаяўнай і наяўнай замежнай валютай;
- аказваюць дапамогу ў вырашэнні складаных і нестандартных сітуацый, якія адносяцца да сферы дзеяння валютнага заканадаўства.
ААТ «ААБ Беларусбанк» заўсёды аператыўна праінфармуе кліентаў у выпадку змянення нарматыўных прававых актаў па валютным заканадаўстве і прадаставіць неабходныя інструктыўныя матэрыялы.
Імклівае ўкараненне лічбавых тэхналогій патрабуе ад ААТ «ААБ Беларусбанк» пастаянна развіваць свае каналы дыстанцыйнага абслугоўвання, укараняючы электронны дакументазварот, што дазваляе кліентам пры ажыццяўленні валютных аперацый з выкарыстаннем сістэмы «Кліент – банк WEB»:
- атрымліваць паслугу па рэгістрацыі/суправаджэнні валютнага дагавору на вэб-партале НБ РБ;
- прадстаўляць у банк скан-копіі пацвярджальных дакументаў у фармаце PDF, неабходных банку для правядзення валютных аперацый;
- афармляць і накіроўваць для выканання ў банк структураваныя дакументы для ажыццяўлення валютна-абменых аперацый, міжнародных пераводаў, іншыя дакументы па валютных аперацыях (звесткі, заявы па аперацыях з наяўнай замежнай валютай і інш.).
Звярнуўшыся ў службу карпаратыўнага бізнесу ААТ «ААБ Беларусбанк» Вы атрымаеце ўсю неабходную інфармацыю па плануемай здзелцы: аб законнасці і адпаведнасці патрабаванням валютнага заканадаўства гэтай аперацыі, пераліку дакументаў, неабходных для прадстаўлення ў банк, патрабаваннях да зместу знешнегандлёвага дагавору з партнёрам-нерэзідэнтам, аб тэрмінах ажыццяўлення разлікаў, памеры ўзнагароджання банка за гэту аперацыю і многае іншае.
На падставе прадстаўленых кліентамі дакументаў і іншай інфармацыі ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках узаемадзеяння з Нацыянальным банкам для мэт маніторынгу валютных аперацый вызначае адпаведнасць здзяйсняемых валютных аперацый патрабаванням валютнага заканадаўства. Пры гэтым Банкам правяраецца:
- правамернасць выкарыстання замежнай валюты паміж рэзідэнтамі, паміж рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі, паміж нерэзідэнтамі;
- правамернасць унясення (зняцця) наяўных грашовых сродкаў на рахункі (з рахункаў) рэзідэнтаў і нерэзідэнтаў;
- адпаведнасць інфармацыі, пазначанай у плацежных інструкцыях, звестках, патрабаванням пунктаў 12, 18 і 21 Інструкцыі НБ РБ №147 ад 31 мая 2021 г.;
- выкананне рэзідэнтамі патрабаванняў аб рэгістрацыі валютных дагавораў (пры правядзенні валютных аперацый, звязаных з ажыццяўленнем плацяжоў і пераводаў, унясеннем (зняццем) наяўных грашовых сродкаў на рахунак (з рахунку), а таксама паступленнем юрыдычным асобам - рэзідэнтам грашовых сродкаў), у тым ліку шляхам праверкі рэгістрацыі валютнага дагавору на вэб-партале.
Акрамя таго, у рамках ускладзеных на банкі Падатковым кодэксам кантрольных функцый ажыццяўляе правядзенне плацяжоў карпаратыўных кліентаў на карысць нерэзідэнтаў, зарэгістраваных у афшорнай зоне, або іншых асоб па абавязацельствах перад гэтымі нерэзідэнтамі або на рахункі, адкрытыя ў афшорных зонах, толькі пасля выплаты афшорнага збору ў выпадках, вызначаных заканадаўствам;
За парушэнні нормаў і патрабаванняў валютнага заканадаўства прадугледжана адміністрацыйная адказнасць Кодэксам Рэспублікі Беларусь ад 06.01.2021 N 91-З "Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях" (КоАП).